Кастусь Каліноўскі


Кастусь Каліноўскі (Канстанцін Вікенцій; 1838-1864), беларускі рэвалюцыянер-дэмакрат, мысліцель, публіцыст і паэт, кіраўнік паўстання 1863-1864 у Беларусі.

Скончыў Свіслацкую навучальню, Пецярбургскі ўніверсітэт (1860), атрымаўшы ступень кандыдата права. Студэнцкія гады мелі вырашальнае значэнне для станаўлення яго рэвалюцыйнага светапогляду. На пачатку 1861 ён вярнуўся ў Беларусь, але як «палітычна ненадзейны» на працу не змог уладкавацца. У гэты час стварыў з Валерыем Урублеўскім нелегальную рэвалюцыйна-дэмакратычную арганізацыю. Разам са сваімі прыхільнікамі вёў агітацыю сярод сялян на Гарадзеншчыне, заклікаў іх на барацьбу супраць самаўладства і памешчыцкага прыгнёту. Разам са сваім сябрам Урублеўскім і беларускім паэтам Ф.Ражанскім у 1862 - пач. 1863 выдаваў першую ў гісторыі Беларусі нелегальную рэвалюцыйна-дэмакратычную газету «Мужыцкая праўда». Выйшла ўсяго 7 нумароў гэтай газеты, але яна мела выключнае значэнне ва ўздыме нацыянальна-вызваленчага руху. Аўтарам і рэдактарам большасці артыкулаў гэтай газеты быў Каліноўскі. У студзені 1864 яго арыштавалі, а ў сакавіку таго ж года ён загінуў на царскай шыбеніцы ў Вільні. Чалавек вялікай сілы духу, пачуцця ўласнай годнасці і мэтанакіраванасці, Каліноўскі паводзіў сябе ў час следства суда і смяротнага пакарання вельмі мужна. У турме ён напісаў і перадаў на волю свае запісы, ідэйна-палітычнае завяшчанне, якое ўвайшло ў гісторыю пад назвай «Лісты з-пад шыбеніцы». У турме пісаў і вершы. Друкаваная і рукапісная спадчына Каліноўскага невялікая, але яна мае шэраг глыбокіх думак і тэарэтычных палажэнняў. Ён паказаў выключна цяжкае становішча сялян Беларусі, раскрыў сутнасць прыгонніцкай эксплуатацыі ва ўсіх яе формах. Але як перакананы прыхільнік карэннай перабудовы грамадства на новых, справядлівых пачатках лічыў, што пакуль народ не будзе свабодны, не будзе на яго зямлі ні справядлівасці, ні дабрабыту. Каліноўскі падкрэсліў таксама, што асвету і навуку неабходна развіваць на роднай мове.

наркология на Алексеевской, анализы на Алексеевской, личная медицинская книжка|отель Парк Инн Прибалтийская|столешницы|стрижка животных, стрижка кошек, парикмахерская для собак|Клоуны, сувениры проведение детских праздников в кафе.
***********
Дирижер оркестра получает после концерта записку: "Я не ябеда, но вон тот рыжий детина с усами бьет в барабан только тогда, когда вы на него смотрите!"
***********
Чечня, Грозный. Табличка на дверях кафе: - Мы работаем с 9 до 20 часов. Перерыв на джихад с 14 до 15.
***********
- Утрерждают, что при каждом поцелуе передaется пять миллионов микробов. - Hо ведь, с другой стороны, от стольких же и избавляешся!

Белоруские сочинения » Русские сочинения » Учебники по белорусскому и русскому языках » Биографии белорусских авторов



Rambler's Top100 Rambler's Top100 Rating All.BY Яндекс цитирования Белый каталог-рейтинг NOX.belruss.com