Паэма
Францішка Багушэвіча "Кепска будзе!" - самы
буйны паэтычны твор пісьменніка, які праўдзіва
расказвае аб жыцці народаў Расіі і Беларусі, аб
цяжкай долі прыгонных сялян. Паэма вельмі
цікавая, ад-метная, яна не падобная да твораў В.
Дуніна-Марцінкевіча ці Паўлюка Багрыма. Паэме не
ўласцівыя сродкі рамантызму, а, наадварот, ёй
характэрны фальклорныя матывы, якія Багушэвіч
пераасэнсоўвае і паказвае, што трагічны лёс
чалавека з народа залежыць не ад таго, што ён
няўдачлівы, што яму не шанцуе ў жыцці, а ад
сацыяльных умоў. Багушэвіч сцвярджае, што лёс
Аліндаркі ў гэтай паэме - не выключэнне, ён
звычайны, тыповы для працоўнага чалавека, у ім
увасоблена цяжкая доля ўсяго народа.
Пісьменнік раскрывае характар
Аліндаркі, нараджэнне якога прынесла ў сям'ю
сапраўднае гора. У даўнейшыя часы існавала павер'е
аб тым, што чалавек, які нарадзіўся ў "марцы",
будзе нешчаслівым, бо сакавік - месяц дрэнны. Ды і
ўвогуле, калі наступала вясна, пачынаўся голад і
цяжкія хваробы, ад якіх людзі мерлі як мухі.
Мабыць, гэта павер'е і легла цяжкім бярэмем на лёс
Аліндаркі, які рана застаўся сіратою-Хлопчыка
бярэ на гадаванне жанчына, якая праз нейкі час
памірае. Але ўрэшце Аліндарка пападае ў добрыя
рукі аднаго селяніна. Гэты чалавек вырасціў
чулага, мужнага, Іграцавітага, з добрай душой
хлопца. Жыццёвыя абставіны складваюцца так, што
Аліндарка трапляе ў турму, але на дапамогу
прыходзіць яр&"йчым, які пасля доўгіх
хаджэнняў па кабінетах атрымоўвае каштоўны ліст,
і хлопец вяртаецца ў вёску. Вобраз Аліндаркі яркі
і запамінальны. Ф. Багушэвічу ўдалося стварыць
нацыянальны характар.
У паэме "Кепска будзе!"
Багушэвіч паказаў не толькі бядугора
беларускага народа, які ўсё сваё жыццё працуе і
за гэта нічога не атрымоўвае, акрамя пакутаў, але
і тое, што свабода з'яўляецца самым дарагім
набыткам чалавека. У канцы твора гучыць надзея на
лепшае жыццё, якое народ заслугоўвае. |