Не пакідайце ж
мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!
Ф. Багушэвіч.
Францішак Багушэвіч пакінуў
нам у спадчыну дзве кніжкі вершаў- "Дудку
беларускую" і "Смык беларускі" і ўсяго
некалькі алавяданняў. Астатняе - не захавалася.
Як бы збоку гледзячы на сябе, на сваю творчасць,
паэт пісаў:
Каму дудка паслушна Ды іграе спеўна, Той душа
дабрадушна I шчырая, пэўна.
Мацей Бурачок, Сымон Рэўка з-пад
Барысава... Так сціпла падпісваў свае кніжкі Ф.
Багушэвіч. I каб пад-крэсліць еднасць з народам, і
каб не прыцягваць асаб-лівай увагі высокіх
уладаў. Толькі за тое, што пісаў на беларускай
мове, маглі пасадзіць у турму.
Час і жыццё не спрыялі творцам,
якія пісалі па-беларуску. У прадмовах да кніжак Ф.
Багушэвіч вы-казвае заклапочанасць і трывогу за
лёс роднага слова, абгрунтоўвае законнае права
на развіццё роднай мовы, права беларускага
народа на стварэнне еваёй нацыя-нальнай культуры
і тым самым - на сваё існаванне: "Шмат было
такіх народаў, што страцілі наперш мову сваю, так
як той чалавек прад скананнем, катораму мову
займе, а потым і зусім замёрлі. Не пакідайце ж
мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!"
Разумеючы, што асноўным доказам існавання народа
з'яўляецца мова, Ф. Багушэвіч заклікаў шанаваць
мову народа, бе-рагчы і развіваць яе, узбагачаць і
памнажаць культур-ныя традыцыі.
У той час, калі супраць
беларускай мовы высту-палі афіцыйныя ўлады,
патрэбна была незвычайная перакананасць і
мужнасць, каб заявіць на ўвесь голас, што
беларуская мова - гэта мова шматмільённага
народа з багатымі гістарычнымі традыцыямі: "Чы-таў
я ці мала старых папераў, па дзвесце, па трыста
гадоў таму пісаных у нашай зямлі і пісаных
вялікімі панамі а нашай мовай чысцюсенькай, як бы
вот ця-пер пісалася". Знаёмства з гісторыяй
народа і вера ў яго патэнцыяльныя творчыя сілы,
глыбокае і тонкае адчуванне ўсіх асаблівасцяў
мовы дае пісьменніку падставу сцвярджаць, што
"мова наша ёсць такая ж людская і панская, як і
французская, альбо нямецкая, альбо і іншая якая".
Багушэвіч робіць экскурс у гісто-рыю беларускага
народа, каб даказаць жыццяздоль-насць і народа, і
яго мовы.
У сваіх прамовах ён узнімае
найболып важную з усіх праблелг - праблему самога
існавання народа - і звязвае яе з неабходнасцю
захавання роднай мовы, з задачай стварэння
нацыянальнай культуры і літаратуры.
Недалёкае мінулае пакінула ў
памяці толькі ўспа-міны аб паншчыне, забароне
роднага слова, культур-ным заняпадзе. Таму Ф.
Багушэвіч імкнуўся скіра-ваць свой погляд у той
перыяд, калі беларускі народ стварыў выдатную
культуру і літаратуру. На канкрэт-ных
гістарычных фактах з мінулага ён выхоўваў вы-сакародныя
гістарычныя пачуцці. Супрацьпастаўлен-не
далёкай мінуўшчыны тагачаснай рэчаіснасці было
апраўданым, бо дапамагала змагацца за ажыццяўлен-не
пастаўленай мэты - абуджэнне нацыянальнай свя
домасці народа.
Прадмовы Ф. Багушэвіча - гэта
маякі на доўгім, шматпакутным і цярністым шляху
беларускага на-рода да ўсведамлення гістарычнай
справядлівасці і нацыянальнай годнасці. Форма
непасрэднага звароту да чытачоў, шчырыя
гутарковыя інтанацыі, лірычная афарбоўка,
паэтычная выразнасць надаюць прадмовам
асаблівую пераканальнасць. |