Творчасць
кожнага аўтара сутучна а часам. V ёй
адлюстроўваюцца праблемы, якія хвалю-юць аўтара,
яго мары і спадзяванні.
Творчасць Францішка Багушэвіча
прыпадае на другую палову дзевятнаццатага
стагоддзя. Паўстанне 1863 года, якое рыхтаваў
Кастусь Каліноўскі і ў якім прымаў удзел
Багушэвіч, пацярпела крах- У выніку гэтага
царскія ўла-ды сталі адносіцца да народа з яшчэ
большай жорсткасцю, яны імкнуліся задушыць нават
думку аб супраціўленні. Паўсюдна чулдся стог-ны
змучанага люду.
Францішку Багушэвічу вельмі
часта даво-дэілася сутыкацца з бяспраўем народа,
яго гаротным становішчам, яго клопатамі. Ён пра-цаваў
адвакатам. Прычым адвакатам, які, як сведчаць
напісаныя яго рукою словы, «весці справу
селяніна задарма згодзен».
Таму абяздоленае, бяспраўнае
становішча селяніна — вось асноўная тэма
творчасці Ба-гушэвіча. Пра гэта і верш «Праўда»,
дзе аў-тар скардзіцца, што не можа нічым дапамаг-чы
людзям. А як бы хацелася яму прыдумаць і сказаць
ім словы, якія б былі праўдан! Каб пачуўшы тыя
словы праўды, усе сталі роў-нымі, усе сталі
братамі. Тады б і жыццё было радасным.
Тэма роўнасці ўсіх людзей перад
Богам гу-чыць у вершы Багушэвіча «Быў у чыстцы».
Усе аднольісава праходаяць чыстку ў пекле, няг-І
ледзячы на сацыяльнае становішча: і мужык, і| пан.
«Чаму тады на зямлі людзі падзелены?» ставіць
нерад чытачом пытанне аўтар.
Хвалюе Багушэвіча і пытанне
роднай мовы, адносівн да яе як да быдлячай. У
прадмове свайго першага зборніка «Дудка
беларуская» аўтаршсаў: «Братцы мілыя, дзеці
зямлі-маткі маёйі Вам ахвяруючы працу сваю, мушу
з вапагаварыць трохі аб нашай долі-нядолі, аб на-
шай бацькавай спрадвечнай мове, каторую самі, ды
і не адны мы, а ўсе людзі цёмныя «мужыцкай» завуць,
а завецца яна «беларускай», Багушэвіч адносіцца
да сваёй роднай мовы з любоўю і хоча, каб так
ставіліся да яе і ўсе беларусы..
Чытаем творы Францішка Багушэвіча і п рад намі
адзін за другім паўстаюць вобразы роднага краю:
прыгнечанай радзімы, забіта- га, абяздоленага,
гаротнага селяніна, скупога бязлітаснага пана,
беларускай прыроды.
У залежнасці ад тэмы вершы
прасякнуты розным настроем: ад гнеўнага і
пальшянага да журботнага і шчымліва-пяшчотнага. I
ў кож-вьш з іх — любоў, павага, спачуванне проста-му
чалавеку і адначасова нянавісць да яго эк-сплуататараў.
|