Самым вялікім
па памеры вершаваным творам Ф. Багушэвіча з'яўляецца
паэма «Кепска будзе!» Твор напісаны ў
паслярэформенны час і адлюст-роўвае жыццё
бяднейшай часткі тагачаснай вёскі, жыццё
бязрадаснае і гаротнае.
Сюжэт твора нескладаны.
Аліндарка (так звалі хлопчыка) нарадзіўся ў «марце»,
і ўсё жыццё ў яго было скурожана: спачатку сіроц-тва,
затым жыццё ў чужых людзей і, нарэш-це, — турма.
Аўтар незнарок піша, што яго
герой нарадзіў-ся ў «марце». У аснове сюжэта
ляжыць на-родная прыкмета: «Хто нарадзіўся ў
марце, увесь век маяцца будзе». 3 гэтым звязвае
сваё гаротнае і беспрасветнае становішча і сам
ге-рой паэмы.
А чым кепска?— бо на марцы Я
радзіўся (пост праўдзівы, Цяжкі месяц гаспадарцы.
Як пражыў хто, — будзе жывы).
Думкі і меркаванні яго
падмацоўваюцца і тым, што з мартам звязаны ўсе
беды ў іх сям'і. Не вытрымаўшы цяжкага становішча
і гола-ду, у марце памерла маці. Бацька Аліндаркі
доўга плакаў і сумаваў, а пасля з гора распіўся і
п'яны памёр пад плотам. Гэта таксама было ў марце.
Пасля смерці бацькі хлопчыка
забрала да сябе цётка. Трохі падгадаваўшы, яна
аддала Аліндарку чужому чалавеку, у якога не было
сваіх дзяцей. Айчым быў добрым, спагадлі-вым
чалавекам. Гадаваў і адносіўся да Алін-даркі, як
да роднага. У вобразе гэтага чалаве-ка аўтар
сцвярджае чалавечнасць, гуманізм — неад'емныя
рысы народнага характару. Ня-гледзячы на цяжкае
жыццё, людзі не трацілі свае чалавечыя якасці.
Нікому нічога дрэннага не
зрабіўшы, Алін-дарка трапляе ў турму. Ф. Багушэвіч
на дзіва праўдзіва і падрабязна апісаў гэтую
ўстанову, яе рэжым і парадкі. Пры чытанні твора
ства-раецца ўражанне, што мы разам з яе героямі
прайшліся па турэмных калідорах, заглянулі ў
пакоі для асуджаных.
Жыццё ў турме Аліндарка
параўноўвае з жыццём птушкі, пасаджанай у клетку.
Так, як птушка б'ецца аб сценкі клеткі, так хаце-лася
біцца галавою аб турэмныя сцены наша-му герою.
Аліндарку здавалася, што каб яму на волю — ён бы
нават есці не хацеў. Галоўны герой паэмы ўпэўнены,
што воля — галоўнае, што патрэбна чалавеку для
шчасця.
Вуснамі Аліндаркі гаворыць сам
Ф. Багу-шэвіч. Думкі і разважанні аб волі — думкі
паэта. Толькі аўтар разумее крыху болей за свайго
героя. Ён упэўнены, што не толькі март вінаваты ў
нешчаслівым лёсе Аліндаркі — віна-вата
грамадства, у якім Аліндарка жыве. Бо Аліндарка
не адзіны, такіх гаротнікаў было шмат у кожнай
тагачаснай беларускай вёсцы. |