Лiтаратурную дзейнасць Ян Баршчэўскi
пачаў у Полацкай калегii паэмамi "Пояс Венеры"
i "Псiхея", вытрыманымi ў стылi польскага класiцызму.
Твораў, напiсаных на беларускай мове, захавалася
мала. Гэта дыдактычныя вершы "Дзеванька" i
"Тарэлiца", а таксама паэма "Рабункi
мужыкоў" ("Размова хлопаў"), прысвечаная
падзеям 1812 г. Гэтыя творы прадуманыя з боку
кампазiцыi, iм не адмовiш у лiрызме i пэўнай
сатырычнай скiраванасцi. Так, у вершы "Дзеванька"
аўтар папракае маладую асобу за беспадстаўныя
прэтэнзii на панскасць, а ў вершы "Гарэлiца" —
п'янiцу за празмерную прыхiльнасць да "зялёнага
змiя". Пад уплывам пiсьменнiкаў-рамантыкаў Я.
Баршчэўскi пачаў апрацоўваць беларускiя паданнi,
легенды, казкi, песнi, прыказкi i прымаўкi, у вынiку
чаго была напiсана "кнiга сэрцаў i характараў
людскiх" "Шляхцiц Завальня, або Беларусь у
фантастычных апавяданнях". У гэтым
чатырохтомным зборы апавяданняў, якi
параўноўваюць з цыклам "Тысяча i адна ноч", пiсьменнiк
абгрунтаваў думку пра самабытнасць, велiч i
духоўнае багацце беларускага народа. Скразным
вобразам, якi аб'ядноўвае твор у адзiнае мастацкае
цэлае, з'яўляецца шляхцiц Завальня. Ён гасцiнна
сустракае ўсiх падарожных, шчодра частуе iх, уважлiва
слухае жыццёвыя гiсторыi i казкi, 3 такiх гiсторый мы
даведваемся пра багатага Карпа, рыбака Родзьку,
пана Сiвоху, сляпога Францiшка, паляўнiчага Сямёна
i iншых герояў, якiя аказваюцца ў самых розных i
неверагодных жыццёвых сiтуацыях, трапляюць пад
уплыў чорных сiл, змагаюцца, перамагаюць,
выратоўваюцца, гiнуць... ("Пра чарнакнiжнiка i
змяю, што вылупiлася з яйка, знесенага пеўнем",
"Карона вужа", "Зухаватыя ўчынкi", "Вогненныя
духi"). Фантастычныя апавяданнi Я. Баршчэўскага,
адметныя i непаўторныя, звязаны з "духам i паэзiяй
народа". Яны насычаны афарызмамi, трапнымi
выслоўямi i параўнаннямi: "Хто вучыцца, той павiнен
пра усё ведаць"; "Помстаю не супакоiш пакуты";
"Чалавек без рэлiгii на усё гатовы"; "Якая
карысць спрачацца з людзьмi, якiя маюць
абмежаваныя веды i пачуццi?"; "Перасаджваць
дубы - найвялiкшае няшчасце". У iх сцвярджаюцца
вечныя iсцiны чалавечага быцця: мiласэрнасць,
дабрыня, вернасць, усёдаравальнасць, любоў да блiжняга
i роднай зямлi. Праз сiстэму выяўленчых сродкаў i
на аснове багатых фальклорных матэрыялаў Я.
Баршчэўскаму ўдалося стварыць сiмвалiчны i
непаўторны вобраз Плачкi-Беларусi i яе пакутнiцкага
лёсу. |