Васіль Быкаў —
шсьменнік-грамадзянін, сумленны чалавек,
латрыёт. Аб гэтым можяа ўпэўнена сказаць,
чытагочы яго творы. Сам па сабе такі вывад
узнікае, калі знаёмішся з яго аповесцю «Аблава».
Мэта гэтага твора, на мой погляд, — выкрыць
ганебную, нечалавечую па-літыку Сталіна і яго
прыбліжаных ў адносі-нах да жыхароў вёскі,
паказаць, як лёгка ў ча-лавечым грамадстве могуць
узнікнуць звярыныя адносіны, калі кіраўнік
гэтага грамадства страціў чалавечае аблічча.
Галоўны герой аповесці —
Хведар Роўба, ад-шчапенец не па сваёй волі. Такім
яго зрабіў час, такім яго прымусілі стаць
«людзі». Сам па сабе Хведар — добры чалавек і
сумленны грама-дзянін. 3 самага дзяцінства быў
парабкам, гнуў спіну на гаспадара. 3 прыходам
савецкай ула-ды з'явілася надзея атрымаць уласны
кавалак зямлі. Хутка гэта надзея спраўдзілася, у
Хве-дара сапраўды з'явілася свая зямля. Хведар
ра-зумеў, што гэтым ен абавязаны савецкай ула-дзе
і быў удзячны ей. Прымушаць працаваць гэтага
чалавека не трэба было: праца на ўлас-най зямлі
прыносіла толькі асалоду і радасць. Нібы
адчуваючы, што да яе адносяцца беражлі-ва і з
павагаю, зямля адказвала тым жа: давала багаты
ўраджан.
Падрасталі ў Хведара дзеці — старэйшы Міколка і
маленькая Волечка, добрай і спагад-лівай была
жонкаГануля. Здавалася б, толькі жыць ды
радавацца.
Аднак хутка тая ж улада, што
дала Хведару зямлю, пакарала яго. Хведар быў
аб'яўлены ворагам народа, кулаком. I гэта з-за
таго, што чалавек абжыўся, завёў добрую
гаспадарку. Як кулак, Хведар з сям'ёй быў высланы
далёка на поўнач. Чаго толькі не давялося
перажыць гэ-таму сумленнаму чалавеку: расстанне
з Бацькаў-шчынай, з роднымі людзьмі, смерць
дачушкі, жонкі...
Пасля смерці родных жаданне
вярнуцца на радзіму стала нястрымным, і, дзякуючы
ней-маверным намаганням, Хведар ажыццяўляе сваю
задуму. Але тое, што чакае гэтага гарот-нага
чалавека ў родных мясцінах, не ўкладва ецца ў
галаве. Яго, як небяспечнага звера, ло-вяць
землякі, і ўперадзе ўсіх — сын Міколка.
Гэтым эпізодам Быкаў паказвае,
наколькі жахлівай і бесчалавечнай была
тагачасная сістэма, калі так проста сын мог
навесці дула пісталета на роднага бацьку. Разам з
тым аў-тар усхваляе бацькоўскія пачуцці Хведара,
яго дабрыню і чалавечнасдь. I ў гэтай нялюдскай
сітуацыі ён знаходзіць апраўдаыне свайму
дзіцяці: «Бедны Міколка!.. I яму во лезці сюды!
Мусіць, аднак, не ад салодкай жызніі»
Час сталінізму даўно мінуў. Але
мы не павін-ны ніколі забываць, што сярод
мільёнаў знідгча-ных болыыасць былі простыя
сяляне, падобныя да Хведара Роўбы. Не павінны
забываць, каб той жудасны час ніколі не
паўтарыўсяі. |