Аповесць Басіля Быкава
«Аблава» выклікала ў мяне моцнае ўражанне і
хвалюючыя пачуцці. Цяжка было паверыць, шго такое
магло быць. Няўжо існуюць на свеце такія
абставіны, якія б прымусілі мяне пайсці на свайго
бацьку? Бацьку, з якім мы разам, як Міколка а
Хведа-рам Роўбам, любім што-небудзь майстраваць,
працуем на агародзе ці проста бавім час. Ад гэтай
думкі зрабілася холадна і па скуры нібы мурашкі
лабеглі. У наш час шмат гавораць і пішуць пра
сталінскія рэпрэсіі, пра «ворагаў народа*, але
толькі цяпер я па-сапраўднаму зразумеў, наколькі
жудасны і страшны гэта быў час, калі так легка мог
накіраваць дула пісталета сын на ўласнага
бацьку. Пад дулам апынуўся Хведар Роўба —
галоўны герой апо-весці. Усе сваё жыццё пасля
таго страшнага дня, як яго раскулачылі, Хведар
думаў і не мог зразумець, за што яму ўгатаваны
такі лёс, дзе і калі ён памыліўся, Іпто зрабіў не
так? Думаў, але адказу не знаходзіў.
Жыццё Хведару не давалася
салодка. 3 дзяцінства быў парабкам. Пасля, калі на
Бе-ларусі ўсталявалася савецкая ўлада, атрымаў
кавалак зямлі. Не болыпы, не меншы — такі, як у
астатніх аднавяскоўцаў. Працаваў не па-кладаючы
рук, змог вылезці з галечы: было што паесці, было
што і апрануць, Дык хіба мог ён дрэнна ставіцца да
савецкай улады, якая ^нладзіла яго жыццё?
Зразумела — не. Наад-»рот, ён «пачціва ставіўся
да ўлады, быў шчы- ра ўдзячны ёй за зямлю, за
шчодрасць да бед-няка, нядаўняга фальваркоўскага
парабка. Ды і як жа інакш — савецкую ўладу лічыў
сваёй, сялянскай уладай. Яшчэ, бывала, пярэчыў на
сходках, як некаторыя наракалі: таго няма, таго
мала... Савецкая ўлада, яна не пакрыўдзіць
бедняка. Ды цІ ён сам тое прыдумаў? Аб тым
пісалася ў газетах, тое ж гаварылі прадстаўшкі на
сходах. I ён верыў. Ён гатовы быў усім пра ўсё
верыдь, бо сам не хлусіў ніколі, нікога за жыцце
не ашукаў».
Аднак атрымалася, як у звярьшым свеце: калі не
э'ясі ты, то з'ядуць цябе. Хведар апынуўся ў
становішчы загнанага звера. Чаму так стала-ся?
Вывад просты: адносіны ў грамадстве былі ке
чалавечыя, а звярыныя.
Праўда, Хведар гэтага не
разумее і зараз, калі дабіраецца з чужыны, дзе ён
адбываў па-каранне, на радзіму. Ён, як сумленны
чала-век, імкнецца зразумець, за што атрымаў
та-кую кару, схільны хутчэй абвінаваціць сябе,
чым іншых.
Шукае нейкага чалавечага
апраўдання Хве-дар Роўба і жахліваму, звярынаму
ўчынку сына, які ідзе на яго з аблаваю. Седзячы ў
балотнай багне, Хведар пранікся шкадаваннеы да
сына. «Бедны Міколка!— раптам падума? Хведар. — I
яму во лезці сюдыі» Бацька сш-дзяецца, што
Міколка робіць гэта са слязьмі на вачах, што яго
проста прымусілі тыя на-чальнікі, што стаяць над
ім.
Страціўшы ў выгнанні дачку
Волечку і свав жонку Ганульку, якія памерлі ад
холаду, го-ладу і непасільна цяжкай працы, Хведар
з усіі сіл імкнецца на радзіму, туды, дзе
засталіся родная вёска, родныя людзі, сын. Хіба
мог ён думаць, што тут яго не прызнаюць, што
Мікол-ка сам наставіць на яго дула пісталета і
рука ў яго будзе цвёрдай?
У тым, піто тварылі бальшавікі ў
страш-ныя трыццатыя, змаглі разабрацца толькі
праз гады. Ды позна — загублена столькі жыццяў.
Аднак праўду кажуць: лепш позна, чым ніколі.
Васіль Быкаў паставіў перад
сабой задачу выкрыць заганы сталінізму як
нечалавечай, звярынай сістэмы. Выкрыць, каб больш
такіх жахаў не паўтарылася. |