3 даўніх часоў да нас дайшлі
паданні, легенды, прык-меты, варажба. Людзі верылі
ў існаванне добрых і злых духаў. Адных яны лічылі
сваімі заступнікамі, а друтіх, наадварот, баяліся,
рабілі ўсё магчымае, каб задобрыць. А тых, каго
зараз называюць экстрасэнсамі, празорцамі,
лічылі калдунамі. У сярэднія вякі іх нават
спальвалі на вогнішчах.
У любога чалавека ёсць нейкае
больш ці менш вы-яўленае шостае пачуццё. Нездарма
ў кожнай не зусім звычайнай з'яве ці сне чалавек
спрабуе ўбачыць знак зверху. Знак, які прадвяшчае
нешта добрае ці бяду. Калі чытаеш кнігі, часта
сустракаешся з тым, што ге-роі якім-небудзь чынам
адчуваюць тое, што з імі зда-рьіцца. А калі ўзяць
аповесць Васіля Быкава «Знак бяды», дык ледзь не
ў кожным раздзеле можна знайсці нейкі знак.
Не назавеш добрым і лёгкім жыццё Сцепаніды і
Петрака Багадькаў на хутары Яхімоўшчына. Як прак-лён
прагучалі для іх словы пана Адольфа Яхімоўска-га:
«На чужым і дармовым шчасця не будзе. Мне шкада
вас». 3 таго часу ўсё пайшло не так, як трэба.
У час агляду поля на Юр'еў дзень
Багацькі знайшлі мёртвага жаўранка, а гэта было
вельмі дрэннай прык-метай. Калі яны вярнуліся на
хутар, то ўбачылі, што іх былы гаспадар павесіўся.
Гэта таксама прадвяшчала нейкую бяду.
Праз нейкі час не вытрымала і
пала набытая ад ста-рой гаспадаркі кабылка. Шмат
нагараваліся Багацькі, пакуль набылі каня. Пасля
таго, як нарадзілася Феня, Сцепаніда доўгі час не
магла працаваць. Пятрок адзін касіў, жаў, цягнуў
усю гаспадарку, таму і надарваўся. А калі вазіў
сена, яго брычка падвярнулася. Пятрок пад-ставіў
плячо і зламаў ключыцу. Два месяцы ён адбыў у
бальніцы. За гэты час у полі перастаяла і палегла
ярына. Па восені нажалі вельмі мала, ледзь
вярнулі насенне.
Каб адвесці беды ад хутара,
Пятрок паставіў на ўзгор-ку крыж. Ён верыў, што
крыж дапаможа. Але крыж мала прастаяў. Яго
спілавалі камсамольцы.
Вайна не мінула хутар, і
пісьменнік апісвае новыя знакі бяды. Напрыклад,
надвор'е заўсёды было халод-нае, шэрае. Вецер гнаў
рваныя хмары. Сонца паказва-лася вельмі рэдка.
Амаль тыдзень кожную раніцу на хутар прылятала
чорная варона. Яна садзілася на плот і прарэзліва
каркала. Накрычаўшыся, птушка сціхала, а пасля
ляцела ў гай.
Гаспадарам сніліся дрэнныя сны.
У адным сне Пят-рок убачыў нейкіх чарвей. Яны
варушыліся, абкруч-валіся адзін вакол другога,
паўзлі па нагах Петрака. Пазней ён убачыў пацука,
які хаваўся ад яго. I на пра-цягу сну Пятрок
спрабаваў забіць яго.
Сцепаніда сніла, што яна
карабкаецца на нейкую гару і валачэ за сабой
цяжкі груз. Гэты цяжар цягне яе ўніз. Рукамі не
было за што ўчапіцца. Але ўсё роў-на Сцепаніда
паўзла, тым больш, што верх быў ужо блізка. Ёй
патрэбны былі сілы хоць яшчэ на два крокі. А раней,
яшчэ да вайны, Сцепаніда часта сніла, што гарыць
Яхімоўшчына.
Не падманулі знакі. Спачатку на
хутар прыехалі паліцаі, затым немцы. Пасля збілі
Сцепаніду так, што яна не магла ўстаць. Забралі і
забілі Петрака. Нарэш-це, згарэла Яхімоўшчына, а ў
агні загінула Сцепаніда. |