... Людзі зямлі
павінны ведаць, ад якой небяспекі яны
пазбавіліся
якой цаной дасталося ім гэта зба-венне.
В. Быкаў.
Вайна... Гэта тэма наклала
вельмі глыбокі адбітак на творчасць В. Быкава,
які сам прайшоў праз жахі вайны, не раз бачыў
жорсткасць фашысцкіх захопні-каў і жудасныя
карціны: смерць сяброў, аднавяскоў-цаў. У сваіх
творах В. Быкаў расказаў пра барацьбу
беларускага народа, пра мужнасць партызан і
падполь-шчыкаў, пра жыццё франтавікоў. Акрамя
гэтага, аўтар з усёй шматграннасцю і глыбінёй
даследаваў прыродуі страху і здрадніцтва, у
фінале якіх — заўжды смерць і пагарда. Ваеннай
тэме Быкаў прысвяціў аловесці «Знак бяды», «Жураўліны
крык», «Дажыць да світан-ня» і інш. Станоўчыя
героі гэтых твораў — мужныя, непакорныя людзі,
якія змагаюцца на фронце, у пра-мысловасці, у
сельскай гаспадарцы, у партызанскім тыле за
агульную справу: перамагчы фашызм, дабіцца
перамогі. Гэта людзі сумленныя, справядлівыя,
гато-выя аддаць жыццё за сваю Радзіму. Іх
увасабляюць Свіст, Карпенка, Фішар, Глечык з
аловесці «Жураў ны крык», партызан Сотнікаў з
аповесці «Сотнікаў настаўнік Алесь Мароз з
аповесці «Абеліск» і іні Трэба зазначыць, што ўся
ваенная проза В. Быкава вы лучаецца ўвагай да
непаўторных дробязяў вайекова быту, акопнага
жыцця, складаных перыпетый бою чалавечай
псіхалогіі ў баі. Мастак не можа сабе д воліць
забыць не толькі важнейшыя падзеі той цяж кай
пары, але нават яе дробязі, і, што важней за ўсё,
псіхалогію людзей вайны, іх пачуцці, настрой,
святло іх душаў. Так, напрыклад, у аповесці «Знак
бяды» вай на паказана праз успрыманне яе мірнымі
жыхарамі.
дповесць пачьшаецца апісаннем
спаленага хутара. Гэта як бы папярэджвае людзей
аб хуткай бядзе. Падзеі адбываюцца ў пачатку
сорак першага года, але ж няма-ла старонак адвёў
аўтар перадваеннаму жыццю галоў-ных герояў.
Сцепаніда і Пятрок — зусім розныя па характары і
дзеяннях людзі. Але кожны па-свойму зма-гаецца з
немцамі і гіне ад рук фашыстаў. У асобе Сце-паніды
ўвасоблены вобраз жанчыны-маці, патрыёткі і
проста чулага, спагадлівага і справядлівага
чалавека.
У аповесці «Жураўліны крык» В.
Быкаў паказаў здрадніцтва на прыкладзе
адлюстравання вобразаў Аўсеева і Пшанічнага.
Паказаў іх баязлівасць, подласць, нізасць. Яны
пайшлі супраць сябе і заплацілі за гэта сваім
жыццём. Станоўчых герояў у гэтым творы аў-тар
вызначыў як салраўдных людзей. Салдаты гінуць
проста і без скаргаў, сумленна і да канца
выконваюць свой абавязак. Яны прымаюць смерць,
выразна ўсве-дамляючы, што якім бы дарагім ні
было іх уласнае жыццё, лёс Радзімы і чалавецтва
нашмат важней.
Проза В. Быкава — гэта сур'ёзны
набытак для бе-ларускай літаратуры. Яна з'яўляецца
своеасаблівым абеліскам памяді тым, хто загінуў
у час Вялікай Ай-чыннай вайны. |