Васіль Быкаў —
адзін з найболып вядомых бела-рускіх
пісьменнікаў. Амаль усе яго творы прысвечаны
тэме вайны. Дакладней, яны напісаны на тэму
Вялікай Айчыннай вайны. Васіль Быкаў — з кагорты
тых не-шматлікіх пісьменнікаў, якія імкнуцца ў
сваёй твор-часці найболын праўдзіва і
рэалістычна, без усялякіх прыўкрас паказаць
сапраўдны твар гэтай вялікай бяды. Падзеі, людзі,
якія ў іх удзелыгічаюць, іх рэакцыя на тое, што
адбываецца вакол, па-майстэрску намаляваны
пісьменнікам. У яго творах асабліва дакладна
выяўлена бязлітасная і антычалавечая сутнасць
фашызму i барацьба народа з гэтай пагрозай для
чалавецтва.
Героямі твораў Васіля Быкава з'яўляюцца
звычай ныя людзі, якія маюць і ўласныя добрыя
якасці, і не-дахопы. Іх характары нічым асаблівым
не адрозніва юцца. Яны самі ніяк не вызначаюцца
сярод людзей, што іх акружаюць. Ды і ўчынкі сваіх
герояў Васіль Быкаў малюе так, што яны выглядаюць
зусім не гераічна, а як нешта звычайнае.
Своеасабліва паказвае Васіль
Быкаў і вайну. У творах, у адрозненне ад многіх
іншых пісьменнікаў, амаль адсутнічаюць перамогі
над ворагам і звязаная з імі радасць. Звычайна
паказваецца жыццё людзей на захопленай
тэрыторыі, ваеннапалонных, адступленні і іншыя
падзеі пачатку вайны. Такім чынам, вайна паў-стае
ў творах у сваім сапраўдным выглядзе. А яе
характэрнымі рысамі з'яўляецца зусім не радасць,
а слёзы, пакуты і смерць. Таму чытачы і галоўныя
героі кніг Васіля Быкава бачаць вайну страшэнным
злом, якое не мае права на існаванне, якое не
павінна паўта-рыцца калі-небудзь. Заклікі да
гэтага ёсць на старон-ках кожнага твора
пісьменніка.
Галоўнай прычынай, з-за якой
пачалася вайна, з'яўляецца фашызм.
Антыгуманнасць і бесчалавечнасць гэтай
ідэалогіі добра раскрыта ў творах Васіля Быка-ва.
Яна заахвочвала і апраўдвала захоп іншых краін («Жураўліны
крык»), здзекі з мясцовага насельніцтва («Знак
бяды»), адносіны да «ніжэйшых» як да дзікіх
звяроў («Альпійская балада»). Фашызм нёс пагрозу
міру і ўсім людзям свету. Таму яго проста
неабходна было знішчыць. У творах Васіля Быкава і
расказваец-ца пра барацьбу з фашызмам. А барацьба
з такім злом не мае патрэбы ў апраўданнях. Яна
пачалася дзеля абароны ўсіх людзей у свеце. Такім
чынам, вайна ў творах пісьменніка набывае
гуманістычныя рысы, бо яна вядзецца дзеля людзей
і супраць пагрозы міру. Яна набывае гуманістычны
характар, бо мае высака-родныя мэты. Да таго ж,
творы Васіля Быкава, расказ-ваючы аб усіх жахах
фашызму і вайны, заклікаюць людзей не дапусціць
іх паўтарэння.
Як бачым, ваенная тэма ў творчасці Васіля Быкава
мае свае асаблівасці. Творы пісьменніка
вылучаюцца рэалізмам паказаных падзей. Твар
вайны, аб якой на-пісана болыласць кніг Быкава, і
фашызму, які з'яўля-ецца яе галоўнай прычынай,
намаляваны ім вельмі падрабязна і дакладна, што
дазваляе асабліва яскрава ўявіць увесь іх жах.
Але сама вайна ў творах набывае дваісты характар.
Яна, з аднаго боку, паўстае як страш-ная бяда, што
сее разбурэнне і смерць. Аднак, з другога боку,
вайна з'яўляецца сродкам барацьбы з фашыз-мам,
які нясе пагрозу ўсяму свету і часам выглядае
меншым злом у параўнанні з нямецкай ідэалогіяй.
|