Творы
большасці сучасных празаікаў паказваюць, што
станоўчыя якасці героя залежаць не толькі ад яго
ўнутраных задаткаў, самавыхавання і жадання,
хоць гэта і надзвычай важна, але таксама ад тых
магчымас-цяў, якія дае чалавеку існуючы ўзровень
жыцця. Яшчэ варта адзначыць, што ў поглядзе на
свет, у адносінах сучаснага героя да людзей
адчуваецца душэўнасць, на-туральнасць, шчодрасць
пачуццяў. У паводзінах геро-яў раскрываюцца
такія рысы, як шчырасць і давер. Пры раскрыцці
розных тэм аўтары вырашаюць, кож-ны па-свойму, і
маральна-этычныя праблемы.
Звернемся да твораў Васіля
Быкава. У змесце многіх з іх прысутнічае адзін з
самых тыповых канфліктаў ва-еннай рэчаіснасці —
канфлікт паміж свядомай воляй салдата і
стыхійнасцю падзей. Няцяжка зразумець, што
паняцці вернасці і здрады зводзяцца на вайне да
пад парадкавання агульнай волі, г. зн. загаду. I ў
сваіх творах В. Быкаў паказаў звычайнага
чалавека ў вос-трых маральна-этычных сітуацыях.
Возьмем, напрыклад, аповесць «Пайсці
і не вярнуц-ца». Гэта твор аб цяжкім партызанскім
жыцці з яго адказнасцю за лёс людзей, асабліва за
тых, хто яшчэ вагаецца і можа зрабіць няправільны
крок. Гераіня аповесці Зося Нарэйка — простая
вясковая дзяўчы-на. На яе долю выпалі цяжкія
маральныя і фізічныя пакуты ў час выканання
адказнага задання, бо Антон, блізкі ёй чалавек,
здраджвае партызанам, вырашае выжыць любой цаной.
Такія людзі, як Зося, з іх ма-ральнай стойкасцю,
душэўнай чуйнасцю бралі на сябе яшчэ дадатковы
цяжар пакутаў тых, хто збаяўся, стаў на калені
перад ворагам.
Чытаючы наступныя радкі з твора,
уяўляем, якім чалавекам быў Антон, даведваемся
пра яго маральнае аблічча: «... Сумленне? Канешне,
ён не стане бажыцца, што сумленне яго неспакойнае.
Было трохі няёмка, нешта яго трывожыла. Але што
рабіць? Ён даўно ве-даў, што калі прыслухоўвацца
да згрызотаў сумлення, дык хутка адкінеш Капыты.
Не так проста з гэтай штукай, якую завуць
сумленнем, спакойна пражыць у мірны час, не
кажучы ўжо пра вайну...»
Жорсткі, нікчэмны чалавек. Зося
шкадуе яго, хаця душу пранізвае боль. Здзіўляёшся,
колькі вытрымкі ў чалавеку, стойкасці. Напэўна,
сапраўды ў сумленнага чалавека нішто не здольна
заглушыць, знішчыць чала-вечнасць — аснову
ўчынкаў.
Праблема выбару ва ўмовах
крайняй сітуацыі, ха-рактэрная для твораў В.
Быкава, вырашалася так, што чалавек сам сабе не
суддзя. Чалавек судзіць другіх, ці другія — яго.
Калі ўзяць аповесць «Сотнікаў», то ўба-чым, што
тут прагучала новае вырашэнне: судзіце, але і вас
судзіць будуць. I яшчэ адно тлумачэнне: ад кож-нага
залежыць усё. Аўтар уцягвае нас у няпросты
псіхалагічны працэс, што адбываецца ў Рыбаку,
уцяг-вае тым, што выклікае да яго добрыя пачуцці,
давер. рыбак чымсьці больш прыемны за таго самага
Сотні-кава. Але гэта толькі ўпачатку. А далей у
Сотнікава вылучаецца такая рыса, як нежаданне
перакладаць свае праблемы на плечы другога, быць
цяжарам, і ён стара-ецца ўсё рабіць сам. Для мяне
Сотнікаў — герой: ён застаўся чалавекам у самай
складанай сітуацыі. Праў-да, перад павешаннем у
Сотнікава выявілася вельмі натуральная для
чалавека агіда да смерці, нежаданне развітвацца
з жыццём: «... Але ён стрымаў сябе, толькі сэрца яго
да болю сцялася ад смяротнае распачы; як
найбольшай палёгкі перад канцом, захацелася
запла-каць. Замест таго ён раптам усміхнуўся
напаследак сваёй, мабыць, жаласнай, вымучанай
усмешкай...»
Нялёгка прыняць Сотнікаву
смерць, але, у адроз-ненне ад Рыбака, у яго ёсць
нешта болынае — адчу-ванне абавязку перад
людзьмі. Вось маральнае абліч-ча сапраўднага
чалавека.
Героі В. Быкава застаюцца
людзьмі, нягледзячы ні на што. Тут варта
ўспомніць творы «Альпійская бала-да», «Жураўліныкрык»,
«Абеліск», «Кар*ер».Галоўны герой названых
аповесцяў — гэта чалавек з перадавой, дзе ён
выпрабоўваецца на стойкасць перад сіламі вай-ны
і сацыяльнага зла. I тут прыходзяць на ўспамін
словы Ю. Фучыка, які сказаў, што «абавязак быць ча-лавекам
— бестэрміновы». |