Аповесць
Басіля Быкава «Аблава» выклікала ў мяне моцнае
ўражанне і хвалюючыя пачуцці. Цяжка было
паверыць, шго такое магло быць. Няўжо існуюць на
свеце такія абставіны, якія б прымусілі мяне
пайсці на свайго бацьку? Бацьку, з якім мы разам,
як Міколка з Хведарам Роўбам, любім што-небудзь
майстраваць, працуем на агародзе ці проста бавім
час. Ад гэтай думкі зрабілася холадна і па скуры
нібы мурашкі лабеглі. У наш час шмат гавораць і
пішуць пра сталінскія рэпрэсіі, пра «ворагаў
народа, але толькі цяпер я пасапраўднаму
зразумеў, наколькі жудасны і страшны гэта быў час,
калі так легка мог накіраваць дула пісталета сын
на ўласнага бацьку. Пад дулам апынуўся Хведар
Роўба — галоўны герой аповесці. Усе сваё жыццё
пасля таго страшнага дня, як яго раскулачылі,
Хведар думаў і не мог зразумець, за што яму
ўгатаваны такі лёс, дзе і калі ён памыліўся, Іпто
зрабіў не так? Думаў, але адказу не знаходзіў.
Жыццё Хведару не давалася
салодка. 3 дзяцінства быў парабкам. Пасля, калі на
Беларусі ўсталявалася савецкая ўлада, атрымаў
кавалак зямлі. Не болыпы, не меншы — такі, як у
астатніх аднавяскоўцаў. Працаваў не пакладаючы
рук, змог вылезці з галечы: было што паесці, было
што і апрануць, Дык хіба мог ён дрэнна ставіцца да
савецкай улады, якая наладзіла яго жыццё?
Зразумела — не. Наадварот, ён «пачціва ставіўся
да ўлады, быў шчыра ўдзячны ёй за зямлю, за
шчодрасць да бедняка, нядаўняга фальваркоўскага
парабка. Ды і як жа інакш — савецкую ўладу лічыў
сваёй, сялянскай уладай. Яшчэ, бывала, пярэчыў на
сходках, як некаторыя наракалі: таго няма, таго
мала... Савецкая ўлада, яна не пакрыўдзіць бедняка.
Ды цІ ён сам тое прыдумаў? Аб тым пісалася ў
газетах, тое ж гаварылі прадстаўшкі на сходах. I
ён верыў. Ён гатовы быў усім пра ўсё верыдь, бо сам
не хлусіў ніколі, нікога за жыцце не ашукаў».
Аднак атрымалася, як у звярьшым
свеце: калі не э'ясі ты, то з'ядуць цябе. Хведар
апынуўся ў становішчы загнанага звера. Чаму так
сталася? Вывад просты: адносіны ў грамадстве былі
ке чалавечыя, а звярыныя.Праўда, Хведар гэтага не
разумее і зараз, калі дабіраецца з чужыны, дзе ён
адбываў пакаранне, на радзіму. Ён, як сумленны
чалавек, імкнецца зразумець, за што атрымаў такую
кару, схільны хутчэй абвінаваціць сябе, чым іншых.
Шукае нейкага чалавечага апраўдання Хве-дар
Роўба і жахліваму, звярынаму ўчынку сына, які
ідзе на яго з аблаваю. Седзячы ў балотнай багне,
Хведар пранікся шкадаваннеы да сына. «Бедны
Міколка!— раптам падумаў Хведар. — I яму во лезці
сюды» Бацька спадзяецца, што Міколка робіць гэта
са слязьмі на вачах, што яго проста прымусілі тыя
начальнікі, што стаяць над ім.
Страціўшы ў выгнанні дачку
Волечку і сваю жонку Ганульку, якія памерлі ад
холаду, голаду і непасільна цяжкай працы, Хведар
з усіх сіл імкнецца на радзіму, туды, дзе
засталіся родная вёска, родныя людзі, сын. Хіба
мог ён думаць, што тут яго не прызнаюць, што
Міколка сам наставіць на яго дула пісталета і
рука ў яго будзе цвёрдай? У тым, што тварылі
бальшавікі ў страшныя трыццатыя, змаглі
разабрацца толькі праз гады. Ды позна —
загублена столькі жыццяў. Аднак праўду кажуць:
лепш позна, чым ніколі.
Васіль Быкаў паставіў перад
сабой задачу выкрыць заганы сталінізму як
нечалавечай, звярынай сістэмы. Выкрыць, каб больш
такіх жахаў не паўтарылася. |