Я лічу, што
Васіль Быкаў — вельмі шчыры і навіты беларускі
пісьменнік. Яго творы адлюстроўва-юць прыгожасць
і магутнасць нашай роднай мовы. Гэтаму
пісьменніку давялося зведаць усе жахі Вялі-кай
Айчыннай вайны. Васіль Быкаў змагаўся супраць
фашыстаў, быў двойчы паранены, ляжаў у шпіталях.
Ён бачыў, як паміраюць людзі. Васіль Быкаў піша
пра вайну, паказвае яе такой, якой яна была на
самай спра-ве: жорсткай, бязлітаснай. Яго творы
перакладзены больш чым на пяцьдзесят моў свету. У
1982 годзе пабачыла свет аповесць «Знак бяды».
Галоўнымі героямі сталі
Сцепаніда і Пятрок Багацькі. Я лічу, што яны
тыповыя прадстаўнікі таго часу. Іх лёс закранула
рэвалюцыя, калектывізацыя, вайна. Усё жыццё героі
працавалі, але так і не пабудавалі свайго шчасця.
Сцепаніда і Пятрок на пражыццё зарабляюць потам
і крывёй. Калі яны былі маладыя, то марылі мець
сваю зямлю. Пасля рэвалюцыі ім дастаецца не-вялікі
надзел. Раней гэта зямля належала пану Яхі-моўскаму.
I Сцепанідзе неяк няёмка браць тое, што належала
другому, бо «на чужым і дармовым шчасця не будзе».
Сумленне не дае Петраку і Сцепанідзе спа-кою. Яны
працуюць ад ранку да позняга вечара, але лёс не
мае літасці. Сцепаніда і Пятрок маюць розныя
характары, на аднолькавыя падзеі яны рэагуюць па-рознаму.
Сцепаніда — звычайная беларуская сялянка. Яна
вельмі актыўны чалавек. Пасля рэвалюцыі стала
чле-нам камітэта беднаты. Сцепаніда прагне ведаў,
пава-жае адукаваных людзей, лічыць, што яны
дапамага-юць яе вёсцы. Жанчына мае чулае сэрца і
душу. Яна заўсёды дапаможа чалавеку ў бядзе. Калі
раскулач-валі Лявона Багацьку, Сцепаніда збірала
подпісы ў яго абарону, паслала мужа ў Мінск да
Чарвякова, каб той дапамог. Але старшыня ЦВК
Беларусі памёр. Яна выступае супраць насілля.
Калі пачалася вайна, Сце-паніда адразу вырашыла
змагацца з фашыстамі і па-ліцаямі. Яна не вельмі
здзівілася, калі даведалася, што некаторыя з яе
аднавяскоўцаў перайшлі на бок нем-цаў. Сцепаніда
крадзе ў фашыстаў вінтоўку, не дае ім малака. Хаця
яе могуць забіць, яна чым можа пера-шкаджае
ворагу. У адрозненне ад сваёй жонкі, Пятрок —
ціхі і на-божны чалавек. Ён ніколі не зробіць
дрэннага друго-му. У час вайны Пятрок спрабуе
прыстасавацца да немцаў і паліцаяў. Ён гоніць
самагон для сваіх «адна-вяскоўцаў», дагаджае
фашыстам. Не, Пятрок не сўп-рацоўнічае з ворагам,
гэта не здрада Радзіме. Ён хоча выжыць. Але ў
выніку герой не вытрымаў. Ён гаво-рыць паліцаям
усё, што думае пра іх. Хоць Пятрок
слабахарактарны, але ў апошнюю хвіліну
знаходзіць у сабе сілы выказаць свае пачуцці,
крыўду, гонар. На прыкладзе жыцця Петрака і
Сцепаніды Васіль Быкаў адлюстраваў лёс цэлага
пакалення беларусаў. Кожны чацвёрты беларус
загінуў у час Вялікай Айчын-най вайны... Шмат было
гераічнага... Але ў сваёй апо-весці пісьменнік
паказаў нам звычайных сялян без зброі ў руках. |