Выдатная беларуская паэтка,
палымяны змагар за народнае шчасце Цётка (Элаіза
Паш-кевіч) за сваё кароткае жыццё зрабіла надзвы-чай
многа. Вялікі грамадзянскі тэмперамент, страснае
жаданне прынесці як мага болып ка-рысці Радзіме
дазволілі ёй, нягледзячы на слабае здароўе, стаць
адным з арганізатараў рэвалюцыйнай партыі «Сацыял-дэмакратыч-ная
грамада», першай беларускай легальнай газеты «Наша
доля», часопіса для моладзі «Лу-чынка», актыўна
ўдзельнічаць у мітынгах і дэ-манстрацыях,
накіраваных супраць антынарод-най палітыкі
царызму. Акрамя таго, Цётка напружана і плённа
займалася творчай дзей-насцю, выдала некалькі
зборнікаў вершаў і про-зы. I хоць сама Элаіза
Пашкевіч лічыла сябе ў першую чаргу паэткай, яе
празаічныя творы з'яўляюцца значным здабыткам
беларускай літаратуры.
Першым празаічным апавяданнем
Цёткі і, бадай, самым знакамітым, з'яўляецца апавя-данне
«Прысяга над крывавымі разорамі», на-друкаванае
ў тысяча дзевяцьсот шостым год-зе. Гэты невялікі,
але вельмі змястоўны твор пачынаецца з пейзажнай
замалёўкі, прасяк-нутай лёгкім сумам, ледзь
прыкметнай тры-вогай: «Быў ціхі цёплы асенні
дзень. Нівы ціха адпачывалі пасля летняй працы.
Цёмны лес шаптаўся ў глыбокай задуме. Буслы
тужліва ляцелі ў вырай».
Сумны эмацыянальны лад твора
яшчэ больш узмацняецца ў другім абзац;ы, калі з'яўляец-ца
галоўны герой твора: «Гэтага дня, маркот-ны і
згорблены пад цяжкано хмараю невясё-лых дум,
ледзьве-ледзьве поўз стары Мацей у поле». Здаецца,
настрой прыроды перадаецца чалавеку, узмацняе
яго душэўную і фізічную стомленасць.
Стан крайняй безнадзейнаісці,
роспач пера-даюцца з дапамогай прадметных
апісанняў і далей: «Беднасць, адзіноцтва, сілы
ўжо не тыя— а рабі і рабі, працуй без канца... Су-седзі
ўжо даўно пасеялі і пабаранавалі, а Ма-цей толькі
першы дзень выйшаў на сваё і то быў хворы». Ён
скардзіцца, ппто вінен усім ба-гацеям, а свой
зусім малы наадзел няма калі і апрацаваць. Тут
Мацей упаў у разору, і яго змарыў глыбокі сон. I
снілася Мацею тое, аб чым думалі, аб чым марылі
ўсе малазямель-ныя сяляне — аб зямлі. Усе думкі і
надзеі беднага мужыка зводзіліся да аднаго: як
пры-дбаць зямлі і пазбавіцца ад пангскай
залежнасці. У сне народ сабраўся на ніве Мацея: «былі
там і маладыя, і старыя, і мужчыны, і кабеты, і
дзеці — у розных вопратках, і ўсе крычалі: «Вузка!
Цесна! Мала!»
Сярод тых, хто прагнуў зямлі,
быў Мацей і яго сусед Астап. На патрабавганні
натоўпу за-браць землі ў паноў Астап закрычаў: «Лжэце!
Няпраўда! Не дадуць...»
I тут з натоўпу выступілі тры
сыны Мацея — парабак, рабочы і салдат — і, стаўшы
на ка-лені, прысягнулі народу: «Мы .дамо! Мы — сіла!
Мы — права!»
У фінале апавядання мроіцца Мацею: «...ра-зоры
стаяць, поўныя крыві, а над імі вісяць тры
скрыжаваныя далоні... I раздаецца ціха ясны голас:
«Мы— сіла! Мы— права!..»
Фінал глыбока сімвалічны. Тры
скрыжава-ныя далоні сімвалізуюць саюз трох
сацыяль-ных слаёў грамадства — сялян, рабочых і
сал-дат — якія, аб'яднаўшыся, змогуць прынесці
народу вызваленне з-пад гнёту багацеяў. Такі ясны
адказ дае Цётка на адвечнае пытанне бе-ларускага
сялянства аб волі і зямлі. У гэтым адказе —
рэвалюцыйны заклік да звяржэння існуючага
грамадскага ладу. |