Кузьма Чорны ў сваіх раманах
вельмі добра рас-крыў тэму вайны і яе ўплыву на
жыццё людзей. У ра-манах «Пошукі будучыні» і «Млечны
шлях» мы да-ведваемся пра праблемы таго часу.
Перад намі паўстае вобраз вялікага злодзея, які
разлучае блізкіх людзей, здзекуецца з іхніх
пачуццяў, парушае сямейнае шчас-це і гармонію.
Гэты злодзей — вайна. Падзеі рамана «Пошукі
будучыні» — яскравы прыклад існавання гэтага
страшнага ворага людзей.
У пачатку твора перад намі
паўстае карціна імпе-рыялістычнай вайны. Дзеці
засталіся адны ў сваіх хатах, бо бацькі пайшлі на
фронт. Вайна забрала іх маленства і прымусіла
дачасна стаць дарослымі: весці гаспадарку,
даглядаць малодшых брацікаў і сясцёр, ад-казваць
самім за сваё жыццё. Вайна асудзіла іх на вельмі
цяжкі лёс. На першых старонках рамана мы
знаёмімся з Волечкай Нявадай, якая працуе па
гаспа-дарцы, як дарослая. Волечку з яе бацькам
разлучыла вайна. Дзяўчынка ўжо згубіла надзею,
што бацька за-стаўся ў жывых, бо пісем ён не пісаў.
Вось і апынулася Волечка адна на ўсім свеце.
Кастуся Лукашэвіча з яго хворым бацькам прагналі
з роднай хаты. Вайна разлучыла яго з Радзімай і
бацькам. Асірацелы, абяз-долены, няшчасны, ён
знемагаў у нудзе. Але ж і Касту-сю, і Волечцы яшчэ
трэба было змагацца за сваё жыц-цё. Было цяжка
паверыць, што калісьці прыйдзе светлая будучыня,
і ўсе на свеце будуць шчаслівыя.
Стары Нявада не загінуў. Ён
кожны дзень успамінаў сваю дачку, уяўляючы яе
маленькай дзяўчынкай. Баць-ка марыў аб вяртанні ў
родныя мясціны і жадаў гада-ваць сваю дачку,
сачыць за яе станаўленнем. У яго былі жудасныя
думкі аб тым, што, мабыць, Волечкі ўжо няма ў жывых.
Надышоў доўгачаканы дзень сустрэчы. Але замест
маленькай дзяўчынкі Нявада ўбачыў сталую жан-чыну,
падобную, як дзве крошгі вады, на сваю маці. Нява-ду
ахапіла вялікае шчасце. I ў той жа час сэрца яго
напоў-нілася болем, бо гады праляцелі вельмі
хутка, і бацька не бачыў, як вырасла яго маленькая
дачка. Нехта зло-сны і бессардэчны адабраў у яго
маленства Волечкі.
Падобная гісторыя здарылася з
Сымонам Ракуць-кам. Ён рана застаўся адзін, бо
бацьку і сястру забілі немцы. Калі ў яго самога
нарадзілася дачка, а сын Тамаш толькі пачынаў
хадзіць, ішла польская вайна. Ракуцька марыў аб
тым, каб з яго дзецьмі не здарыла-ся тое, што
адбылося з ім, каб яны заўсёды былі побач і жылі ў
шчасці і спакоі. Надышоў той страшэнны час, калі
Ракуцьку прыйшлося развітацца з жонкай і дзецьмі.
Перад яго вачыма праляцелі гады сямейнага жыцця,
дзяцінства Лізаветы і Тамаша, іхнія першыя
ўсмешкі. Герой задаваў сабе пытанні, што чакае
яго ў будучыні, што адбудзецца з яго дзетачкамі.
Вялікая сцяна аддзяліла яго ад родных людзей,
аддзяліла, ма-быць, назаўсёды. Ён спадзяваўся на
тое, што некалі яму пашанцуе сустрэць сваю сям'ю.
Сымон жыў ця-пер марамі, жаданнем, надзеяй,
упартасцю. Ён не лічыў свае гады, але ж ведаў, што
маладосць праходзіць. I калі ён убачыў сваю дачку,
то зразумеў, што зусім яе не ведае. Яна вырасла
без бацькі. У Ракуцькі не было шчасця трымаць яе
на руках, песціць сваю маленькую дзяўчынку,
назіраць за яе жыццём. У гэтым павінен той жа
злодзей. Гэта ён адабраў маленства яго дачкі. А
калі Ракуцька ўбачыў сваю старую жонку, ён у гэ-тым
пераканаўся. Злодзей украў і маладосць жонкі.
Гэта страшэнная пачвара адабрала ўсё святое:
Радзі-му, маленства, маладосць. Сустрэўшы Тамаша,
Ракуць-ка быў вельмі здзіўлены, бо перад ім стаяў
не яго ма-ленькі сыночак, а салдат чужой арміі, у
якога таксама ўкралі дзяцінства.
Дзеці, якія з'явіліся на свет
дзеля шчасця, апыну-ліся ў жудасным становішчы.
Частка іх жыцця не-зваротна знікла. 3 самага
дзяцінства ў іхніх сэрцах з'явілася нянавісць да
вайны, якая была вінавата ва ўсіх бедах людзей.
Так, вайна робіць няшчаснымі
цэлыя народы, але ж войны пачынаюцца па волі
людзей. Атрымліваецца, што людзі самі робяць сябе
няшчаснымі. 3-за гэтага пакутуюць іх дзеці. Я лічу,
што пакуль людзі не заду-маюцца над сэнсам свайго
жыцця, не перастануць зма-гацца адзін з адным,
вялікі страшны злодзей будзе з'яў-ляецца зноў і
зноў. |