Можа, адтуль праз усё жыццё —
3 грознай пары партызанскай —
Я і нясу ў душы пачуццё
Адказнасці грамадзянскай.
Н. Гілевіч
Гэтымі радкамі Н. Гілевіч дае нам зразумець, што
вытокі яго грамадзянскай адказнасці ідуць са
страшных часоў Вялікай Айчыннай вайны. Перажытае
ў гэтыя гады зрабіла адбітак на ўсю творчасць
пісьменніка, навучыла любіць і цаніць жыццё ва
ўсіх яго праяўленнях, абавязала па-дыходзіць з
адказнасцю да кожнай праблемы. . Як сапраўдны
грамадзянін падыходзіць паэт да абмеркавання
найбольш важных праблем су-часнасці ў рамане ў
вершах «Родныя дзеці».
Галоўны герой рамана — Сцяпан
Якубавіч Вя-чорка, прафесійны музыкант,
кампазітар. У ма-ладосці Сцяпан Якубавіч быў
закаханы ў пры-гожую дзяўчыну — студэнтку
педвучылішча Альжбету Францаўну Кудзелку. Аднак
кахан-не цягнулася нядоўга, яно прыкра
абарвалася.
Са слоў сваёй маці, якая, не
дачакаўшыся сына, некалькі разоў прыязджала да
яго ў госці, Вячорка ведае, што Альжбета Францаў-на
жыве і працуе на яго радзіме і карыстаецца
павагай землякоў.
Наша знаёмства з галоўным
героем пачынаец-ца з таго часу, як Сцяпан
Якубавіч атрымаў ліст ад свайго брата Тамаша. У
пісьме Тамаш нагад-вае, «Што маме, Сохвіі
Пятроўне, Праз месяц сем-дзесят гадоў». Сцяпан
Вячорка дакарае сябе, што шмат часу ўжо не быў у
родных і вырашае аба-вязкова з'ездзіць. Паездка
дадому абяцае сустрэчу з даўно перажытым, з былым
каханнем.
I вось Сцяпан Вячорка ў дарозе.
Ён едзе дадо-му. Па дарозе галоўны герой паспявае
прыга-даць многія перыпетыі з жыцця сваіх родных.
3 гэтых яго ўспамінаў, а пасля і з гутарак Сця-пана
ў час застолля на вясковай вуліцы перад намі
паўстаюць шчаслівыя і драматычныя лёсы,
непадобныя адзін да аднаго характары людзей.
Адна з праблем, якую закранае ў
сваім ра-мане Н. Плевіч, — чысціня роднай мовы.
Мову зводнага брата Сцяпана Мікіты аўтар парады-руе.
Разам з тым высмейвае і асуджае тых лю-дзей, якія
гавораць на мешанай мове, абы-толькі не гаварыць
па-беларуску.
Хвалюе паэта і праблема
адзінокай старасці. Гэтая тэма ў рамане
пераклікаецца з тэмай мінулай вайны. Прыехаўшы ў
родныя мясці-ны, Сцялан ідзе наведаць могілкі і
сустракае там старэнькага Валента Дразда. Вайна
асіра-ціла гэтага чалавека, забрала ўсіх родных:
двух сыноў, жонку, дачку з немаўлятам і зяця. Ста-ры
адзін дажывае свой гаротны век.
Закранае ў рамане пісьменнік і
праблему ад-носін мастакоў і навукоўцаў да
свайго пры-звання. Праз дыялогі сваіх герояў
аўтар дае адчуць, што яго хвалююць такія пытанні,
як павелічэнне разводаў, нетрываласць сучасных
сем'яў, Выразна гучаць у творы і праблемы
экалогіі. Адньш словам, яісьменндка, санраў-днага
грамадзяніна і патрыёта сваей радзімы, турбуюць
усе надзенныя праблемы. Ён пера-жывае іх, як свае
асабістыя. |