Мэта даследвання - паглыбленае
вывучэнне арганізацыі тэксту адпаведна з
камунікатыўнай зададзенасцю.
Задачы даследвання:
- Вывучыць прынцыпы і метады лінгвістычнага
аналізу тэкста;
- Выпрацаваць навыкі аналітычнага прачытвання з
асэнсаваннем
сукупнасці інфармацыі, пададзенай у тэксце;
- Прааналізаваць залежнасць моўнай арганізацыі
тэксту ад фактараў
экстралінгвістычнага парадку (гарызантальны і
вертыкальны падтэксты);
- На падставе студэнцкіх апублікаваных матэр'ялаў
вызначыць
правамернасць арганізацыі тэксту (сінхронны
аспект);
Брат мой!
Братка мой!
Братачка родны!
Адкажы - сам сабе адкажы:
Чым зрабіўся табе непрыгодны
Скарб бясцэнны тваёй жа душы?
Адчаго так бяздумна, бязмоўна,
Ты яго выракаешся сам?
І чаму табе так ус роўна,
Што аборай становіцца храм?
Ці таму, што калісьці падступна
Растапталі твой шчыры давер?
Што на ніве, дзе сеяў ты рупна,
Вытраўляліся ўсходы твае?
Што ў стагодзьдзях варожыя збродні
Распіналі твой лёс на крыжы?
Брат мой!
Братка мой!
Братачка родны!
Адкажы - сам сабе адкажы!
Жыў ты ў горы, змагаўся ў няволі
І канаў, і сыходзіў крывёй,
І жывым ты гарэў, а ніколі
Не саромеўся мовы сваёй.
Схамяніся ж, ачніся, агледзся!
Ды разваж, ды падумай як след:
Што пакінеш ты з поля ў налецце?
З чым нашчадкі пакажуцца ў свет?
Ці ты верыш, што род твой бясплодны
І свой лёс прамяняў на чужы?
Брат мой!
Братка мой!
Братачка родны!
Адкажы - сам сабе адкажы!
Гласарый вершу:
1. Абора - 1, - ы, мн. -ы, абор, ж. (уст.) - тонкія
вяровачкі ў
лапцях, якімі абмотваюцца анучы.
Абора - 2, мн. -ы, абор, ж. (уст.) - хлеў для кароў,
кароўнік.
(Словы маюць розныя значэнні, але супадаюць
арфаграфічна і арфаэпічна і
з'яўляюцца амонімамі).
2. Рупна (прысл.) - рупны (руплівы), - ая, - ае. Яны
імкнуцца зрабіць
як мага больш і лепш; дбайны, клапатлівы, старанны.
3. Вытраўляць - (травіць) - таптаць (лугі, палі), з'ядаць
пасевы,
рабіць патраву;
4. Налецце (налета) - (разм.) - 1. Будучым летам, у
будучым годзе. 2.
Месца для захавання насення, збожжа.
5. Збродні - (зброд) - людзі, каторыя належаць да
разбэшчаных,
злачынных, антыграмадскіх элементаў.
6. Падступна - паступова, па крысе.
7. Схамянуцца - 1. раптам узгадаць што-небудзь,
хутка заўважыць
недахоп, памылку. 2. Схапіцца.
Экстралінгвістычная сітуацыя верша Ніла
Гілевіча "Адкажы!" абумоўлены
моўнай сітуацыяй, якая склалася ў краіне за
апошнія некалькі стагоддзяў. З
1588 года падчас ўваходу Беларусі ў Вялікае
Княства Літоўскае беларускае
мова пачала выкарытсоўвацца ў самых
разнастайных грмадскіх сферах: у
законадаўстве, дзяржаўнай перапісцы, свецкай і
рэлігійнай літаратуры, на
ёй вяліся казанні ў уніяцкіх царквах. ВКЛ было
вялікай і магутнай
дзяржавай з высокаразвітай эканомікай,
культурай, адукацыяй, навукай. З
Польшчай яна ўтварала федэрацыю, у якой наша
дзяржава мела сваё
заканадаўства, дзяржаўны апарат, войска,
дзяржаўную мову — беларускую.
Федэрацыя звалася Рэч Паспалітая. Яна была
заваявана трыма манархіямі —
Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй у выніку трох падзелаў
Рэчы Паспалітай у 1772,
1793 і 1795 гадах. Вялікае Княства Літоўскае
аказалася пад уладай Расіі.
Польшча старалася апалячыць беларусаў, а Расія —
русіфікаваць. У 1697
годзе польскім соймам была прынята пастанова,
паводле якой у Вялікім
Княстве Літоўскім забаранялася ўжываць
беларускую мову ў справаводстве
судоў і іншых устаноў. XVIII стагоддзе нашмат
бяднейшае на беларускія
моўныя помнікі, з таго часу захавалася толькі
невялікая колькасць
дакументаў, напісаных галоўным чынам на Усходніх
землях - некалькі твораў
рэлігійнага зместу, ананімныя вершы, "Катэхізіс"
С. Буднага.
Расійскім урадам у 1820 годзе быў зачынены
універсітэт у Полацку, а ў
1832 годзе — езуіцкая акадэмія ў Вільні. У 1840 годзе
было забаронена
карыстацца у судах Літоўскім Статутам, напісаным
на беларускай мове. Назоў
нашай Бацькаўшчыны — Літва — быў заменены на
Паўночна-Заходні край.
Адначасова Масква пачала няўхільна называць
Літвой толькі балцкую Жмудзь,
за якой гэта назва і замацавалася. У 1867 годзе
расійская ўлада
забараніла ўсякі друк на беларускай мове.
У 1933 годзе была праведзена «рэформа» беларускага
правапісу і граматыкі —
з мэтаю наблізіць беларускую літаратурную мову
да рускай. У Заходняй
Беларусі, якая аказалася пад Польшчай, у 1920 годзе
было больш за 500
беларускіх школ, а ўжо ў 1925 годзе не засталося
ніводнай. Былі зачынены
беларускія настаўніцкія семінарыі. У 30-х гадах
фізічна была знішчана
бальшавікамі беларуская інтэлігенцыя, асабліва
пісьменнікі і дзеячы
беларускай культуры, а ў пасляваенныя гады,
асабліва ў перыяд
брэжнеўшчыны, масава закрываліся беларускія
школы, без рэферэндумаў, згоды
бацькоў і дзяцей праводзілася татальная
русіфікацыя нацыі. Згодна з
рэформай 1933 г. у беларускую мову было уведзена ля
трыццаці фанетычных і
марфалагічных асаблівасцяў, чужых нашай мове.
Паступова ў беларускую мову
пачаў уводзіцца расейскі слоўнікавы матэрыял.
Уводзіліся марфалагічныя,
сінтаксічныя і фразеалагічныя асаблівасці
рускай мовы. Не ўжываліся словы
тыпу «дэнацыяналізацыя», «асіміляцыя», «русіфікацыя»
і г.д.
Пры дапамозе жыварэзання мовы спрабавалі
зрабіць беларускую мову бляклай
копіяй рускай. Копія заўсёды горшая за арыгінал,
а таму ад яе адмаўляліся.
«Зліццё» і «прыпадабненне» моваў прывяло да
росквіту моўнае хімеры —
«трасянкі». У ёй беларуская і руская мовы
перамешваюцца да
непазнавальнасці. З часам «пазычанае» пачынала
ўспрымацца як сваё, а сваё
выштурхоўвалася з мовы.
Аўтар верша звяртаеецаа да беларусаў з просбай
адказаць самаму сабе,
Чым зрабіўся табе непрыгодны
Скарб бясцэнны тваёй жа душы?
Бо нацыянальную самасвядомасць трэба ў першую
чаргу абудзіць у сабе, бо
чалавек не мае права патрабаваць павагі да сваёй
мовы ад іншых, пакуль сам
не пачне паважаць і шанаваць яе, пакуль не
пераканае сябе ў тым, што ён
беларус, і што ён сам ня мусіць саромецца сваёй
мовы. На працягу вякоў
нацыянальная самасвядомасць генетычна
ўстаранялася, таму і зрабілася
другараднай. Тое, што аўтар пытаецца, чым жа
родная мова зрабілася
беларусу непрыгоднаю тлумачыцца сённяшняй
сітуацыяй у грамадстве, дзе з
беларускай мовы робяць экзотыку, і чалавек, які
шчыра імкнецца размаўляць
па-беларуску ў штодзённым жыцці, сутыкаееца з
непаразуменнем і для яго
робіцца немагчымым рэалізавацца альбо нейкім
чынам уладкавацца ў жыцці.
Беларускую мову аўтар называе скарбам, бо мова -
гэта невычэрпнае багацце
краіны, якое хавалася ад народа у Рэчы Паспалітай,
у Царскай Расіі, у
савецкія часы.
Аўтар папракае беларуса, што тое, што той
бяздумна (абсалютна не
карыстаючыся розумам) і бязмоўна,
падпарадкоўваючыся таму ладу жыцця, які
ўсё жыццё яму навязвалі, без пратэсту выракаецца
роднай мовы. Мова
ставіцца на адну дошку з маці і радзімай, з тым,
што можа быць для
чалавека самым дарагім, бо выракчыся можна
толькі нечага самага дарагога.
Хоць верш быў напісаны ў 1980 годзе, але на сённяшні
дзень з'ява выракання
народам роднай мовы вельмі актауальная, аб чым
сведчыць рэферэндум 1996
года, калі народ добраахвотна згадзіўся
паставіць беларускую мову на адзін
узровень з рускай.
Асаблівую пазіцыю займае ў вершы слова "брат",
якое мае парадыгматычныя
здольнасці і сваю сінтагматычную рэалізацыю:
Брат - 1. Сын у адносінах да другіх дзяцей гэтых жа
бацькоў.
2. Усякі чалавек, якога яднае з тым, хто гаворыць,
агульнасць радзімы,
класавых інтарэсаў, становішча.
3. Форма сяброўскага звароту да мужчыны (разм.).
4. Член рэлінійнай секты, абшчыны, манах (звычайна
ў звароце).
У вершы слова брат сінтагматычна рэалізуецца ў
другім значэнні. У пэўных
выпадках пры дапамозе класічнай формы
перадаюцца аддценні фамільярнасці,
сяброўскай грубаватасці і непасрэднасці.
Памяншальныя суфіксы могуць
надаваць словам розныя экспрэсыўныя аддценні:
павага, ласкальнасць.
(Братка, братачка). Суфіксы суб'ектыўнай ацэнкі
назоўніка часта не маюць
значэння памяншальнасці альбо павелічальнасці,
што значыць, што яны
звязаныя не з колькаснымі паказчыкамі прадметаў
і з'яў, а з разнастайнымі
якаснымі іх асаблівасцямі.
Вялікае значэнне ў дадзеным тэксце мае лексічны
паўтор комплексу звароту.
Ён стварае кальцо страфы (сказ пачынаецца і
заканчваецца аднымі і тымі ж
словамі). Капазіцыйны стык - паўтарэнне ў пачатку
новай страфы словаў,
якія заканчваюць папярэдні сказ.
Па сваёй структуры верш уяўляе сабой комлекс
рытарычных пытанняў. Паводле
азначэння, рытарычнае пытанне - гэта пытальны
сказ, які выражае
сцьвярджэнне або адмаўленне і не патрабуе адказу.
Ужываецца як прыём
стварэння ўрачыстых, узнёслых паэтычных тэкстаў.
У вершы рытарычнае
пытаннне рэалізуе экспрэсіўную функцыю
ўздзеяння на свядомасць чытача,
спробу ўплыву на яго думку.
Загаловак верша мае напрыканцы клічнік, што
ўвогуле, даволі рэдкая з'ява
для загалоўка. У даддзеным выпадку яго можна
разглядаць як форму загаднага
ладу. Аўтар не проста патрабуе адказу на свае
пытанні, а выказвае сваё
абурэнне і незадаволенасць моўнай сітуацыяй у
краіне. Ідзе графічная
рэалізацыя экспрэсіўнасці загалоўку.
Прадметам размовы ў вершы зьяўляецца беларуская
мова. Хаця само слова
"мова" у вершы было ўжыта толькі адзін раз,
для яго ў вершы існуе цэлы рад
кантэкстуальных сінонімаў: скарб, душа, абора,
храм, давер, усходы, лёс,
крыж.
Цэнтральную пазіцыю ў вершы займаюць
кантэкстуальныя супастаўленні:
І чаму табе так ус роўна,
Што аборай становіцца храм?
абора - храм
Што ў стагодзьдзях варожыя збродні
Распіналі твой лёс на крыжы?
збродні - крыж.
Паводле прынцыпу ўзроўневага прыкладу да
аналізу тэксту вылучаецца
фанетычная яго арганізацыя - асананс, як
марфалагічная асаблівасьць -
форма загаднага ладу. Тэкст вельмі адметны і
сінтаксічна - ён цалкам
быдуецца на пабуджальных сказах з клічнікамі і
рытарычных пытаннях.
У вершы можна таксама вылучыць гарызантальны і
вертыкальны кантэксты.
Паводле гарызантальнага кантэксту аўтар
патрабуе ад беларуса тлумачэння
яго абыякавасці да роднай мовы. Паводле
вертыкальнага - паўстае
гістарычная карціна генетычнага выкаранення
нацыянальнай свядомасці
беларусаў.
Прагматычная функцыя вершу ў першую чаргу
пабуджальная, а потым ужо
эмацыянальная. Аўтар паказвае сваё абурэнне
моўнай сітуацыяй у Беларусі,
імкнецца прымусіць сваіх суачыннікаў задумацца
над лёсам сваёй мовы.
Паводле камунікатыўнай зададзенасці верша Ніла
Гілевіча "Адкажы!" можна
прапанаваць паралельны тэкст - верш Пімена
Панчанкі "Родная мова":
Кажуць, мова мае дажывае
Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.
Для мяне ж яна вечна жывая,
Як раса, як сляза, як зара.
Гэта ластавак шчабятанне,
Звон свістальны палескіх крыніц,
Сінь чабору, і барвы зарніц,
І буслінае клекатанне.
Калі ж хто загадае: "Не трэба!"
Адрачэцца ад мовы народ, -
Папрашу я і сонца, і неба:
Мне не трэба ні славы, ні хлеба,
Апусціце на безліч нягод.
Толькі месяцаў назвы пакіньце,
Назвы родныя роднай зямлі;
Пра якія з маленства ў блакіце
Бор шуміць і пяюць жураўлі:
Студзень - з казкамі снежных аблокаў,
Люты - шчодры і сіні мароз,
Сакавік - з сакатаннем і сокам,
Непаўторных вясновых бяроз,
Красавік - час маланак і ліўняў,
Травень - з першым каханнем, сяўбой,
Чэрвень - з ягаднаю зарой,
Ліпень - з мёдам,
З пшаніцаю жнівень,
Спелы яблычны верасень,
Светлы кастрычнік
У празрыстасці чыстай крынічкай,
Лаістапад - залаты лістапад,
Снежань - першы густы снегапад…
Ці плачу я, ці пяю,
Ці размаўляю з матуляю -
Песню сваю, мову сваю
Я да грудзей прытульваю.
1964
Верш Ніла Гілевіча "Адкажы!" мае ўсе
прызнакі публіцыстычнага тэксту:
лозунгавы характар, наяўнасць клічных
канструкцый, рытарычныя пытанні,
тэзісны характар выкладння думкі. Акрамя таго
тэкст вельмі актуальны, хаця
быў напісаны у 1980 годзе, але не згубіў сваю
актуальнасць і на сённяшні
дзень. Афіцыйныя вынікі перапісу насельніцтва 1999
г., распаўсюджаныя ў
сродках масавае інфармацыі, засведчылі, што
беларускую мову назвалі сваёй
роднай 82% грамадзянаў Беларусі, што на 4% вышэй за
паказчык перапісу 1989
году. Як вядома, перапіс меў месца ва ўмовах
татальнае русіфікацыі, якая
мэтанакіравана праводзіцца апошнія 5 гадоў.
Сёння беларуская мова фактычна
выцесненая з усіх сфераў ужытку. Афіцыйныя
беларускія ўлады свядома
фармуюць грамадскую думку, што Беларусь ёсць
часткаю Расіі, а беларусы —
не самастойная нацыя, а прыдатак рускай. |