Раман быу напiсаны у 1985г. Ен
складаецца з 6 лiрычных адступленняу. Кожнае лiрычнае
адступленне з'яуляецца своеасаблiвым пралогам да
наступнай часткi.
Першая, паэтычная, i трэцяя, гiстарычная,
даюць пачуць, што аутар любiць сваю зямлю. Калi
Сцяпан Вячорка прыехау у сваю веску, у першую
чаргу ён пайшоу на могiлкi. Першая праблема --
бездухоунаць нашага народа, звязаная з тым, што
людзi адраклiся ад народных традыцый ("Радзiма --
зямля i могiлкi"). “Так няможна, род звядзецца,
калi магiл не шанаваць". Сярод многiх праблем у
рамане аутар узнiмае экалагiчную праблему ("Ляцiць
пыл, таму што асушаюць балоты"). Аутар паказвае
у рамане абыякавасць люзей да роднай зямлi. “Вiнаваты
не той, што рауняе рэчi, а той, хто загад другiм дае".
Нiл Гiлевiч узнiмае праблему
роднай мовы. Большая частка на шага насельнiцтва
размауляе на руска-беларускай мове (трасянцы) i
яркiм прыкладам гэтага з'яуляецца Мiкiта Змiцераiч.
Таксама у рамане Нiл Гiлевiч звяртае увагу на апiсанне
хараства роднай прыроды:
А у нас зямля -- якую краску,
Якую былку не сарвi,
Кладзi да сэрца, як лякарства
I здаравей, брат, i жывi.
Н. Гiлевiч падкрэслiвае, што
толькi еднасць з роднай зямлей, бацькоускiм домам
выхоувае у асобе чалавека, надхняе на подзвiг, на
творчасць. Н. Г. у сваiм рамане прымушае задумацца
аб назначэннi на зямлi кожнага з нас. У мове гэтага
рамана няма нi русiзмау, нi дыялекту. З кожнага
радка струменiць водар родных слоу. Сустракаецца
у рамане i гумар. Праз гумар Н.Г. паказвае свае
адносiны да герояу. Сэнс назвы заключаецца у
дыялектычным асэнсаваннi жыцця:
Мы -- дзецi тройчы у вечным крузе.
Мы -- дзецi роднае сям'i
I дзецi мацi Беларусi,
I дзецi матухны-зямлi.
Раман у вершах "Родныя дзецi”
пачынаецца з таго, што у родную вясковую хату на
святкаванне 70-гадовага юбiлею мацi прыязджае сын
Сцяпан Вячорка, прафесiйны музыкант, ён жа i
галоуны герой твора. Тут у вёсцы Сцяпан сустракае
свае былое каханне -- Аню Кудзелку. У центры увагi
-- пытанне пра бяздухоунасць, аб назначэннi на
зямлi кожнага чалавека; дзе хаваецца
бездухоунасць (у тым, што страцiлi свае традыцыi,
забылiся пра iх, забылiся пра сваю мову, беларусы
размауляюць на "трасянцы"). |