Бачыце, я, між
паэтаў часовы абраннік, Вымушан скласці свой
спеў аб краіне з багаццем Свету жывёльнага ў ёй,
бо і звер гэты цудам Толькі шчэ ў нас захаваўся
пад зоркай Палярнай.
М. Гусоўскі
Мне вельмі спадабаўся твор
Міколы Гусоў-скага «Песня пра зубра». Ён да
глыбіні закра-нае душу, раскрывае чытачу сілу
хараства Бе-ларусі: прыроды і людзей. Менавіта
прыроды і людзей як аднаго цэлага, бо жывёла ў
паэме паводзіць сябе так, як чалавек, а чалавек -
як жывёла.
Поўная назва паэмы «Песня пра
постаць, дзікі нораў зубра і паляванне на яго».
Адсюль зразумела, што галоўным героем твора з'яў-ляецца
зубр.
Вось ён - бізон еаш, што ў нас
называецца зубрам! Масці паджарай, як мешанка,
бурай і чорнай, Быццам з вякоў у еякі пераходзіў
праз горны I гартаваўся, сабраўшы адценні
стагоддзяў.
Мікола Гусоўскі, расказваючы
пра зубра, услаў-ляе яго прыгажосць, постаць,
магутнасць, сілу, яго веліч над усімі астатнімі
жыхарамі лесу. Асновай твора з'яўляецца
сутыкненне паміж зубрам і людзьмі, паляванне на
зубра. Жывё-ла з усіх сіл імкнецца выжыць, уся
душа зуб-ра напоўнена нянавісцю да тых, хто
захацеў яе пакрыўдзіць, хто замахнуўся на яе неза-лежнасць
і жыццё. Звер з апошніх намаган-няў імкнецца
адпомсціць за свае раны, за кроў.
Аднак паказаць сілу, моц,
прыгажосць зуб-ра - гэта не адзіная і не асноўная
задума аў-тара. У вобразе зубра Мікола Гусоўскі
паказаў беларускі народ. Нораў зубра - хіба гэта
не адметны характар беларуса: ён можа быць не-звычайна
пяшчотным і лагодным, калі з ім па-добраму, і,
наадварот, - люта помсціць таму, хто ідзе на яго з
мячом.
Так і беларускі народ заўсёды
бараніў сваю незалежнасць ад тых, хто на яе
пасягаў.
М. Гусоўскі нездарма ўводзіць у
паэму вобраз князя Вітаўта. У чытача адразу
ўзнікае пара-лель паміж ім і зубрам. I той, і другі
- уладары на сваёй тэрыторыі. Характар першага
падобны на нораў другога. Князь Вітаўт - смелы,
муд-ры і справядлівы, не церпіць баязліўцаў і тых,
хто хлусіць. I самае галоўнае- непамерна любіць
сваю Бацькаўшчыну, сваю Радзіму. Зубр, князь і
народ у творы выступаюць як адзінае цэлае. Зубр -
сімвад нашай Беларусі, яе пры-гажосці, велічы,
магутнасці, яе свабодалюбівага мірнага народа. |