Век залатым той названы па
простай прычыне: дзяржаўца Перад багаццем і
шчасцем зямным пастаянна
Ставіў багацце духоўнае — злата дзяржавы.
М. Гусоўскі
У творчай спадчыне нашага
славутага зем-ляка Міколы Гусоўскага асобае
месца займае паэма «Песня пра зубра». Гэты твор,
дзякую-чы таленту і багатаму жыццёваму вопыту па-эта,
стаў песняй яго сэрца, гімнам Бацькаў-шчыне,
кнігай жыцця зямлі нашай роднай.
У паэме раскрываюцца вобразы
двух улада-роў Вялікага княства Літоўскага —
Жыгімон-та і Вітаўта. Аднак найболып цікавым і
пры-ваблівым*з'яўляецца вобраз князя Вітаўта.
Вітаўт выступае ў паэме як дзяржаўны муж,
кіраўнік, настаўнік, усебакова развітая асоба.
Княжанне Вітаўта — гэта час
гераічных спа-борніцтваў, дзе кожны меў права і
вялікія маг-чымасці для здзяйснення подзвігаў і
сцвяр-джэння сваёй годнасці. Самым вялікім
багаццем уладар лічыў «багацце духоўнае — злата
дзяр-жавы». У часы княжання Вітаўта дзяржава
дасягнула небывалага росквіту і ўздыму, мела
дыпламатычныя сувязі з усімі заходнееўра-пейскімі
краінамі. 3 князем Вітаўтам стара-ліся жыць у міры
і згодзе многія суседзі. I яны не столькі баяліся
яго, колькі паважалі за адвагу, мудрасць,
справядлівасць:
Княжанне Вітаўта лічаць усе
летапісцы
Росквітпам княстпва Літпоўскага, нашага краю,
I называюць той век залатым.
Вітаўт паказаны ў паэме таксама
і ў паўсядзённым жыцці. Ён высакародны, справядлі]
вы, чулы чалавек. У адносінах да злачынцаў
хабарнікаў — жорсткі і патрабавальны. КнязІ па
заслугах шчодра адорваў мужных воінаў-зма-І
гароў, але сурова і справядліва караў баязліў|
цаў, клятваадступнікаў, ілжывых сведак:
Строга і сурова караў звычкі
дурных
людзей. Ён справядлівасць любіў, шанаваў яе
нормы святыя,
Не дазваляў, каб махляр дзесьці абходзіў
закон... Жорстка ўладар катаваў ілжывых
падкупленых сведкаў, 3 тым, каб ніхто надалей
суддзям
хлусіць не пасмеў.
3 мэтай падрыхтоўкі сваіх
воінаў да барацьбы з ворагам Вітаўт часта
наладжваў у пушчы паляванні, якія лічыліся
своеасаблівай шко-| лай вайсковага выхавання.
Падчас паляванн: воіны вучыліся валодаць кап'ём,
рагацінай, лукам. У гэтых дзікіх аблавах на
звяроў выпрабоўваўся характар воіна,
загартоўваўся яго баявы дух. Галоўнымі якасцямі
воіна, на думкі Вітаўта, павінны быць смеласць,
адвага, баявое майстэрства.
У вобразе Вітаўта Мікола
Гусоўскі паказвае ідэальнага кіраўніка,
палітыка і грамадскап дзеяча. У яго вобразе паэт
хацеў уславіць сва-| бодную, мужную і адважную
асобу, уславіі людзей, шчыра адданых сваёй
Бацькаўшчыне. |