У творы Міколы
Гусоўскага "Песня пра зубра" паэтычная
задума выйшла далёка за межы палявання. Важнымі
тэмамі паэмы з'яўляюцца апісанне
грамадскапалітычнага жыцця сучаснай аўтару пары
і ранейшага часу, а таксама ўслаўленне асобы
князя Вітаў-та і яго дзейнасці.
Мікола Гусоўскі ў сваім творы
ідэалізуе вобраз Вітаўта, услаўляе князя як
мудрага і дальнабачнага палітыка:
Княжанне Вітаўта лічаць усе
летапісцы Росквітам княства Літоўскага, нашага
краю, I называюць той век залатым...
Міжволі ўзнікае пытанне: чаму
Мікола Гусоўскі ў сваіх пошуках ідэальнага
кіраўніка звяртаецца да міну-лых часоў? Магчыма
таму, што ён не мог знайсці такі прыклад сяррд
сваіх сучаснікаў.
Вобраз Вітаўта намаляваны
аўтарам з надзвычайным захапленнем і любоўю.
Іменна ў гэтым уладары Гусоўскі ўбачыў
увасабленне вайсковай магутнасці і дзяржаўнай
велічы княства Літоўскага. Князь Вітаўт паказаны
ў паэме ў сваім паўсядзённым жыцці. У той час
вельмі часта здаралася, што болынае княства
падпа-радкоўвала сабе меншае. Побач жа з Вялікім
княствам Літоўскім знаходзіліся такія магутныя
дзяржавы, як Маскоўскае княства, Польскае
каралеўства, якія не былі супраць таго, каб крыху
пашырыць свае межы. А часам яшчз і манголататары
рабілі набегі. Пры такіх абставінах князь і яго
дружына павінны былі быць "сцяной", за якой
хаваліся ў час небяспекі жыхары княства.
Разумеючы гэта, Вітаўт старанна рыхтаваў ваю
дружыну і княства да будучых войнаў:
Сам гартаваны, як меч на
кавалдзе паходнай,
Вітаўт і знаць не хацеў сабе большага шчасця,
Чым гартаваныя ў бітвах бясстрашныя раці.
Князь не звяртаў ніякай увагі
на паходжанне сваіх юінаў. Для яго галоўным была
доблесць кожнага дружынніка:
Ох, не любіў баязліўцаў і
лестаў з магнатаў!
Будзь ты магнатам, але калі дрэйфіш у справе,
Лёс незайздросны ў такога - пагарда дружыны.
Таксама Вітаўт быў чулым,
справядлівым, патрабавальным і жорсткім у
адносінах да злачынцаў, хабарнікаў. Усе гэтыя
якасці неабходны ўладару, бо інакш просты
чалавек не будзе бачыць мяжу паміж добрым і
дрэнным. Так, разумеючы, якое яго чакае пакаранне,
разумны ніколі не пераступіць закон. Аб
вышэйадзна-чаных якасцях князя Вітаўта Мікола
Гусоўскі піша:
Строга і крута судзіў, і пры
тым - справядліва...
Прагнасць нажыцца пад шыльдаю варты закона,
Сквапнасць - загрэбці кавалак у бліжняга зрота -
Ён тыранічнымі сродкамі так пратараніў,
Што на еякі нават завад іх выееўся ў княстве.
Кім бы і чым бы ні быў ён пры іншых заслугах,
Нават за гэта адно я пяю яму славу.
У сваёй "Песні пра зубра"
Мікола Гусоўскі параўноўвае магутнасць зубра і
веліч асобы князя Вітаўта. Аўтар адносіцца да
знакамітага ўладара княства Літоў-скага з
відавочнай сімпатыяй і вялікай пашанай. |