У
дванаццатым стагоддзі на полацкай зямлі жыла
жанчына, імя і дзейнасць якой вякі да-неслі да нас.
Звалі яе Ефрасіння Полацкая.
Імя Ефрасіння дзяўчыне далі ў
час хрыш-чэння. А да гэтага звалі Прадславай.
Прадсла-ва была ўнучкай полацкага князя Усяслава,
дачкой яго малодшага сына Георгія.
3 маленства дзяўчынка
вылучалася розумам і незвычайнай цягай да ведаў.
Ніякія цацкі не вабілі яе так, як кніжкі.
Падрастаючы і ўваход-зячы ў дзявочую прыгажосць,
Прадслава не станавілася раўнадушнай да кніжнай
навукі. Акрамя таго, яна шмат часу аддавала
малітве.
Кожны год прыбаўляў Прадславе
мудрасці і хараства. Аб яе прыгажосці слава ішла
далё-ка за межы Полацкага княства. А калі дзяў-чкне
споўнілася трохі болып за дзесяць год, да яе
бацькі сталі прыязджаць сваты.
Унучка полацкага князя
прыгажуня Прад-слава магла разлічваць на самага
багатага і пры-гожага жаніха. Але гэта яе зусім не
вабіла. Ужо ў дванаццаць год яна зразумела, што
сла-ва самых прыгожых і багатых жанчын
заканчваецца разам з іх смерцю. А яна марыла за-стацца
ў памяці людзей на вякі.
Усё сваё далейшае жыццё
Прадслава выра-шыла прысвяціць Богу. У тайне' ад
бацькоў дзяўчына пастрыглася ў манахіні. Ёй было
ўсяго дванаццаць гадоў. 3 гэтага часу пачы-наецца
падзвіжніцкая дзейнасць Ефрасінні По-лацкай.
Дзякуючы ёй, будаваліся цэрквы, вучыліся грамаце
дзеці. Жывучы ў мураванай келлі царквы Святой
Сафіі ў Поладку, Ефрас-іння самаручна пісала
кнігі. Грошы, атрыма-ныя ад іх продажу, раздавала
бедным.
Была ў гэтай жанчьгны
незвычайная здоль-насць: тыя, да каго звярталася
яна са сваім свягым словам, станавіліся такімі ж,
як і яна, сумленнымі, добрымі, спагадлівымі,
нераўна-душнымі да чужой бяды. Усе яны пачыналі
любіць Бога і тых, хто наўкол. Той, хто праг-нуў
крыві і вайны, пачынаў ненавідзець яе.
Свой слауны шлях на зямлі
Ефрасіння По-лацкая скончыла ў Іерусаліме. Сюды
прый-шла яна спецыяльна для таго, каб, пакланіў-шыся
гробу Госпадаву, аддаць Богу і нябёсам сваю душу.
Пра што задумала, чаго Іграсіла
ў Госпада, тое і сталася, бо хіба ж мог ён не
пачуць сваёй самай вернай рабыні?
Ефрасіння Полацкая для нас —
наша гор-дасць і наша нябесная заступніца. Можа
дзя-куючы ёй наш народ беларускі, нягледзячы на
ўсе цяжкасці і вылрабаванні, што пасылае яму час,
застаецца дружалюбным, міралюбі-вым, цярплівым і
чулым да чужой бяды? |