У канцы
дванаццатага — пачатку трынацца-тага стагоддзя
на тэрыторыі Кіеўскай Русі было неспакойна:
зямля стагнала ад міжусобных войн. Справа ў тым,
што з развіццём прамыс-ловасці, з ростам гарадоў
сталі ўзмацняцца асоб-ныя землі і княствы.
Уладары гэтых зямель — удзельныя князі — не
хацелі болын падпарад-коўвацца кіеўскаму князю.
Болып таго, кож-ны з іх імкнуўся павялічыць свае
ўладанні за кошт зямель суседа. А каб дабіцца
гэтых зя-мель, даводзілася ісці на суседа вайною.
Ні да чаго добрага, акрамя паслаблення
магутнасці ўсёй Кіеўскай дзяржавы, міжусобіцы
прывесці не маглі і былі на руку знешнім ворагам.
У хуткім часе такое становішча
Кіеўскай дзяржавы выкарысталі полаўцы. Раз за
разам пачалі ўчыняць яны набегі на Русь, спадзею-чыся
падпарадкаваць яе сваёй уладзе.
Добра зразумеўшы, якая навісла
над дзяр-жавай пагроза, мудры і разважлівы
кіеўскі князь Святаслаў у каторы ўжо раз пачаў
заклікаць удзельных князёў спыніць міжусобіцы,
аб'яднацца вакол Кіева і ўсёй грамадою даць адпор
ворагу. Але ўдзельныя князі былі занад-та
самаўпэўненымі. Многія з іх спадзяваліся
атрымаць перамогу над ворагам толькі сваімі
сіламі. Тады б яны змаглі даказаць Святаславу і
астатнім, што могуць княжыць самастойна.
Якраз такім — самаўпэўненым і
непадулад-ным — паўстае перад намі галоўны герой
«Сло-ва пра паход Ігаравы» ноўгарад-северскі
князь Ігар. У першай частцы твора гаворыцца, як,
не паслухаўшы заклікаў Святаслава, князь Ігар
разам з братам Усеваладам выступілі ў паход.
Перамога ў першай бітве падліла масла ў агонь:
князі адчувалі сябе ўжо пераможцамі. Аднак другі
бой паказаў, што сілы няроўныя. Шмат воінаў
палягло ў тым баі, а князі Ігар і Усева-лад
трапілі ў палон да ворага.
Аўтар асуджае сваіх герояў: з-за
іх сама-надзейнасці, непаслушэнства і
самаўпэўненасці загінула многа людзей. Колькі
прыбавілася на рускай зямлі ўдоў, колькі дзяцей
засталося без бацькі, колькі матак аплаквала
сваіх сыноў! У той жа час ён ганарыцца імі,
захапляецца іх смеласцю і рашучасцю, іх сыноўняй
любоўю да Радзімы.
Жалем і горыччу напоўнілася
сэрца Свята-слава, калі даведаўся ён пра палон
Ігара і Усе-валада, калі дазнаўся, колькі
загінула русічаў. Да кіеўскага князя аўтар
адносіцца з павагай, паказвае яго смелым, мудрым
і справядлівым.
Ды і сам аўтар бачыцца нам
чалавекам сум-ленным, разумным, сапраўдным
патрыётам сваёй Бацькаўшчыны.
Асобна трэба сказаць пра
Яраслаўну. Гэтазі жанчына — увасабленне чысціні,
кахання, вер-насці. Дазнаўшыся аб паражэнні
мужавага вой-ска і аб яго палоне, Яраслаўна
паводзіць сябе, як птушка з падрэзанымі крыламі.
Да каго толькі не звяртаецца яна, — да ветра,
сонца, Дняпра-ракі, — просіць-моліць, каб
дапамаглі мужу вярнуцца дамоў. Тут аўтар
паказвае з'яд-нанасць чалавека з прыродай:
прырода пачула стогн Яраслаўны, выканала яе
просьбу — да-памагла Ігару ўцячы з палону.
Значэнне «Слова пра паход Ігаравы» нельга
пераацаніць. Гэта ўрок сілы і мужнасці ўсім
нашчадкам і прык-лад высокага паэтычнага
майстэрства. |