...Як ад нараджэння звяры, што
ходзяць у пустыні, ведаюць ямы ' свае; птушкі, што
лятагоць у па-ветры, ведаюць гнёзды свае; рыбы,
што плаваюць па моры і ў рэках, чуюць віры свае;
пчолы і тым па-добныя бароняць вуллі свае, — так і
людзі, дзе нарадзіліся і ўскорм-лены, да таго
месца вялікую лас-ку маюць.
Ф. Скарына
Так выказаў свае адносіны да Радзімы ў прад-мове
да адыой са сваіх кніг адзін з найярчэй-шых
прадстаўнікоў эпохі Адраджэння — Фран-цыск
Скарына. Скарына — першы, хто адкрыў ва ўсходняй
Еўропе кнігадрукаванне і зрабіў квігу даступнай
вялікаму колу людзей. Ска-рына — наш гонар і
слава, бо яго нарадзіла і ўскарміла менавіта наша
беларуская зямля.
Вучоба сыну полацкага купца
давалася вельмі лёгка. Першапачатковую
адукацьію Скарына атрымаў дома. Затым дапытлівы
палачанін працягнуў сваё навучанне ў Кра-каўскім
універсітэце. Але і гэта яго не задаво-ліла: у
тысяча пяцьсот дванаццатым годзе ён бліскуча
здаў экзамены ў італьянскім горадзе Падуя на
годнасць доктара медыцыны.
Дарог перад Скарынам было шмат,
але ён выбраў адну як самую галоўную — несці
людзям святло ведаў. Менавіта ён пераклаў на
родную мову Біблію і заснаваў усходнеславянскае
кнігадрукаванне. Гэта было сапраўдньш додзвігам.
Ды толькі не зразумелі Скарыну,
не пад-трымалі яго вялікіх задум выпгейшыя ўлады
Вялікага княства Літоўскага. Таму давялося
працаваць у чэшскай Празе. Там наш суай-чыннік
выдаў кнігу «Псалтыр», дваццаць тры кнігі Бібліі,
і толькі дзве апошнія — «Малая падарожная кніжка»
і «Апостал» — былі надрукаваны ў Вільні.
Свой апошні спачын Францыску
Скарыне давялося таксама шукаць на чужбіне, усё ў
той жа Празе. Чамусьці спрадвеку вядзецца:. лёс
чалавека, што імкнецца палепшыць становішча
іншых, — трагічны. Яму не знаходзіццй месца ў
роднай хаце.
Але, нягледзячы на гэта, імя
Скарыны, вялікія справы жывуць і застануцца
навечна ў сэрцах удзячных нашчадкаў. |