Старая лiтаратура 10-15 век
Усю нашу лiтаратуру можна падзялiць на старую (да
канца 18-га веку) i
новую (ад пачатку 19-га веку да астатняга часу).
Старая лiтаратура мела y сваiм развiццi чатыры
важнейшыя перыяды, першы
(10— 12 век), калi y ей пераважалi царкоyныя творы y
балгарскай мове з
нязначным пазнейшым уплывам нашае мовы; другi —
(13—14 век), калi наша
мова зрабiлася дзяржаyнаю у Вялiкiм княстве
Jliтoycкiм i yвайшла y шырокi
лiтаратурны yжытак; трэцi (15 — 16 век), калi старая
лiтаратура дасягла
найбуйнейшага yзросту; чацвёрты (17—18 век), калi
яна стала падупадаць i
зусiм заняпала.
ПЕРШЫ ПЕРЫЯД (ЦАРКОУНАСЛАВЯНШЧЫНА)
10—12 век
Пачатак славяна-кiрылаyскага пiсьма. Лiтаратура y
нас стала развiвацца пад
уплывам вiзантыйскае культуры. Дзеля свае
палiтычнае i гандлёвае карысцi,
Вiзантыя старалася пашырыць сваю культуру на
славянсiя пляменнi. Грэцкiя
мiсiянеры, з дапамогаю свайго yрада, наварачвалi
паyдзённых славян, балгар
i сербаy, на вiзантыйска-хрысцяянскае
веравызнанне i цераз царкву шчапiлi
iм вiзантыйшчыну. Набажэнства для ix адпраyлялi
толькi y грэцкай мове.
Пасля, аднак, Вiзантыйскi yрад, жадаючы пашырыць
свае палiтычныя iнтарэсы
i на заходнiх славян, даручыy вучонаму мiсiянеру —
грэку Кiрыле, умеyшаму
i па-славянску, злажыць славянскую азбуку
(альфабэт) i перакласцi
царкоyныя кнiгi з грэцкае мовы на славянскую.
Рабiлася гэта дзеля таго,
што заходiя славяне тым часам перанялi yжо
рымска-хрысцiянскае
веравызнанне з набажэнствам у незразумелай iм
лацiнскай мове. Заводзячы
адправы для ix у славянскай мове, лягчэй можна
было перамагчы лацiнскiх
духаyнiкоy, правадзiyшых у Mapaвii, аб якой iшла тады
справа, палигычныя
iнтарэсы Нямеччыны, працiyнiцы Вiзантыi. Кiрыла, як
думаюць, у 862 годзе
злажыy такую азбуку, на yзор грэцкага, а часткаю
сiрыйскага i iyдзейскага
альфабэту, званую ад яго iмя кiрылiцаю, i зpa6iy
першыя славянскiя
пераклады царкоyных кнiг для мараyскiх славян, але
y мове славян
македонскiх, бо сам быy родам з Салонiк i змалку
наyчыyся там гэтае мовы.
Вучнi Кiрылы, па яго смерцi, палiтычнымi падзеямi
yцякаць з Mapaвii,
захопленай угорцамi, перанеслi сваю дзеяльнасць у
Балгарыю. Iмi, а пазней
балгарскiмi духаyнiкамi i свецкiмi пiсьменнiкамi, на
працягу 9—10 веку,
калi yжо развiвалася балгарская культура y
нацыянальнай мове, было
зроблена многа перакладаy з грэка-вiзантыйскае
рэлiгiйнае i свецкае
литаратуры на балгарскую мову.
У тым жа часе y паyдзённых славян, галоyным чынам —
сербаy, яшчэ болей за
кiрылицу была пашырана другая славянская
азбука, якую завуць глаголiцаю i
якая падобна да кiрылiцы i да грэцкага альфабэту.
Яе паходжанне навуцы
няведама. У заходнiх жа славян прышчапиyся
лацiнскi альфабэт, больш-менш
зменены кожным народам водле гукаy свае мовы.
Пачатак пiсьменнасци у нашым кpai. Грэцкiя
мiсiянеры, у 10 веку, а можа, i
раней, сталi прывозiць славяна-балгарскiя
пераклады грэцкiх кнiг у Kiey i
y наш край. Тутэйшыя людзi з багатых класаy,
прыняyшы хрысциянскае
веравызнанне, сталi вучыцца чытаць i cпicваць ix, з
чаго i пачалася y нас
пiсьменнасць, як уменiе чытаць i пiсаць. На працягу
10—11 веку яны
карысталiся, найбольш гатовымi прывознымi
перакладамi. Самастойных
перакладаy бадай зусiм не было. Нават cпicay,
зробленых з прывозных
перакладаy у нашым кpai, блiзу не захавалася з таго
часу. Магчыма, аднак,
што яны пагiнулi. Найстарэйшым такiм нашым краевым
рукапiсам лiчыцца цяпер
Тураyскае Евангелле 11-га веку, выпадкова
знойдзенае y м. Тураве Менскай
губернi y 1865 годзе. Выключна рукаписныя кнiгi былi y
нас аж да канца 15
веку. Перапiскаю кнiг займалiся спачатку
пiсьменныя людзi з арыстакратыi:
адукаваныя манахi, княгiнi , а пасля з’явiлiся
пiсцы-прафесiяналы.
Спiсваць тады кнiгi было трудна i марудна. Пiсалi
так званым уставам:
буйнымi, просталинейнымi i нязвязанымi лiтарамi з
роyнай адлегласцю памiж
ix i памiж асобных слоy. Матэрыял, на якiм пiсалi, быy
дарап. Пiсалi на
пергамiне: так звалася цялячая скура, вырабленая
асаблiвым спосабам.
Пергамiн куплялi y грэкаy i немцаy i толькi значна
пазней наyчылiся рабщь
самi. Кнiга была рэдкаю i дарагою з'яваю, даступнаю
толькi багатым людзям
i yстановам, як цэрквы i манастыры. У Полаччыне
першаю ведамаю з гicтоpрыi
культурнаю дзяячкаю, працаваyшаю над пашырэннем
кнiг i наогул асветы, была
князёуна Прадслава Полацкая, хрысцянскае iмя
якой Апрасiння. Радзiлася яна
y пачатку 12-га веку. Даводзiлася yнучкаю князю
Усяславу Чарадзею. Яна
заснавала жаночы манастыр, у якiм галоyным
заняткам манашак было спiсванне
кнiг i навучанне дзяцей. Многа кнiг перапiсала i
сама Прадслава. 3 яе iмем
звязана iмя i нашага першага гiстарычнага мастака
— Лазара Богуша,
полацкага майстра, зрабiyшага y 1161 годзе для
Прадславы незвычайна
мастацкi крыж. Увесь крыж абкладзен залатымi i
пазалачванымi лiстамi,
усыпан дарагiм каменнем i жемчугам; на iм зроблена
дваццаць невялiчкiх
абразкоy з вiзантыйскай перагародчатай эмалi,
прычым рука складзена з
самых дробненьких каменьчыкаy i выглядае зусiм як
жывая.
Пачатак самастойнага пiсьменства. Перакладанае
пiсьменства падрыхтавала y
нас грунт для развицця самастойнага
пiсьменства, дало яму гатовую кнiжную
мову i лiтаратурныя yзоры. Мова прывезеных к нам
славяна-балгарскiх кнiжак
была тады блiзка да мовы крывiчоy, быyшых асноваю
нашае нацыi. Як нейкая
частка хрысцiянства i азнака вышэйшае культуры,
яна легка прышчапiлася y
пiсьменстве першага перыяду славянскiх княстваy
па вялiкiм водным шляху з
варагаy у грэкi, а y тым лiку i y нашых княствах.
Аднак ужо першыя
тутэйшыя перапiсчыкi yносiлi y яе асаблiвасцi свае
мовы. Яшчэ больш гэтых
асаблiвасцей увайшло y яе з развiццём
самастойнага кieycкaгa i нашага
пiсьменства. Далей мова тутэйшых пiсьменнiкаy
настолькi рознiцца ад
славяна-балгарскай кнiжнай мовы, што яе пачынаюць
зваць славяна-рускаю
моваю у сувязi з палiтычным назовам кiе yскага
княства, арганiзаванага
варагамi-русамi i пашыраyшага свае палiтычныя
iнтарэсы i перанятыя y
Вiзантыi i Балгарыi культурныя yплывы на yсе
княствы па водным шляху з
варагаy у грэки. Узоры лiтаратуры, на якiх
развiвалася наша самастойнае
пiсьменства, вiдаць з простага пералiчэння тых
балгарскiх перакладаy з
грэцкае мовы i некаторых больш-менш арыгiнальных
балгарскiх твораy, што
былi прiвезены y Kiey i y наш край. 1) Найбольш былi
пашыраны царкоyныя
кнiгi i наогул духоyныя творы: Евангелле, Псалтыр,
апiсаннi жыцця
хрысцiянскiх святых, пропаведзi i паyчэннi, зборнiкi
пабожнай лiрыкi i г.
д. 2) Свецкая лiтаратура прыйшла y значна меншым
лiку, як рэлiгiйныя
творы. Сюды належаць кронiкi i повесцi. У кронiках
гутарка пачыналася ад
стварэння свету, выкладаyся кароткi пераказ
бiблiйнай гicтopыi, тады
змяшчалася гiсторыя старых гаспадарстваy i за ею
ужо — гiсторыя Вiзантыi.
Повесцi былi таксама з гiстарычным зместам. У
повесцi аб Аляксандры
Македонскiм змяшчалiся i гiстарычныя факты i
розныя байкi аб паходах i
геройствах гэтага цара, напiсаныя y паyчальным
тоне. Вось у гэткай мове i
yзгадаваyшыся на гэткiх узорах лiтаратуры
распачалi нашы першыя
пiсьменнiкi свае самастойнае пiсьменства. Тут яшчэ
важна адзначыць, хто
былi першыя пicьмeннiкi. Найчасцей iмi былi тады людзi
багатых класаy,
пайшоyшыя y манахi i найбольш адданныя
вiзантыйска-хрысцiянскай культуры.
Сваёю нацыянальнаю культураю, жыyшаю у народных
звычаях i вуснай народнай
творчасцi, янi пагарджалi. У народным жыццi бачылi
толькi богапрацiyнае i
дзiкае паганства. Служiлi iнтарэсам царквы i
дзяржаyнага ладу, якi
з'яyляyся апекуном новае культуры. Дзеля таго ix
першыя самастойныя творы
напiсаны y мове прачытаных iмi кнiг з мiмавольнаю
дамешкаю сваiх народных
слоy i зваротаy, поyны перайманняy з гэтых кнiг i не
адбiваюць тагачаснага
народнага жыцця.
Першыя пiсьменнiкi. Самастойнае пiсьменства
iснавала y нас ужо y 11 веку,
але выдатныя пiсьменiкi ведамы y гicтopыi толькi з
12-га веку. Меркаваць
аб агульным становiшчы нашага пiсьменства y той
час мы можам толью
прыблiзна, бо вельмi мала захавалася старых
твораy, аб некаторых жа
пагiнуушых ёсць толькi маленькiя yспамiнкi y
дайшоyшых да нас творах. У
Смаленскiм княстве першым прадстаyнiком
самастойнай iдэйна-лiтаратурнай
творчасцi быy Клiмент Смаляцiч. Ён быy архiрэем, жыy
у першай палавiне
12-га веку. Не дужа даyно знайшлося «Пасланне»,
якое ён пicay нейкаму
свяшчэннiку Хоме. Хома вiнавацiy Клiмента Смаляцiча
y тым, што ён любiтъ
удаваць з сябе фiлосафа i пiша не на аснове твораy
хрысцiянскiх
пiсьменнiкаy, але ад 0мiра (Гамера), Арыстоцеля i
Платона. Клiмент
Смаляцiч баронiцца, гаворыць, што ён не шукае
людской славы, пагарджае
багаццем i клапоцца толькi аб жыццi на тым свеце; а
тое, што Хома палiчыy
за iдэi паганскiх пiсьменнiкаy, ён называе
алегарычна-сiмвалiчным
тлумачэннем бiблiйных i евангельскiх гiсторiй.
Далей у «Пасланнi»
змяшчаюцца прыклады такiх тлумачэнняy у форме
пытанняy i адказаy, прычым
вiдаць перайманне вiзантыйска-балгарскае
царкоyнае лiтаратуры. У другой
палавiне 12-га веку i y пачатку 13-га жыy у Смаленску
другi выдатны
кнiжнiк — Аyрам Смаленскi, дзеяльнасць якога
апiсана яго вучнем Ахрэмам.
Аyрам Смаленскi быy вялiкi красамоyца i мастак у
маляyнцтве. Ён адчынiy
такую школу, што адбiy ycix вучняy у смаленскага
духавенства. На яго
пропаведзi схадзiyся yвесь горад. За сiмвалiчнае
тлумачэнне хрысцiянскiх
кнiг духавенства абвiнавацiла яго y epaci i пацягнула
y суд, але ён здолеy
абаранiцца. Тураyскае княства дало y пiсьменстве
знамянiтага Кiрылу
Тураyскага (1130—1182 гг.). Сын багатых бацькоy,
здольны ад прыроды,
вельмi адукаваны i начытаны, ён зжыy свой век
манахам-аскетам, над канец
жыцця быy архiрэем у Тураве. Гэта быy цiкавы тып
нашай iнтэлiгенцыi 12-га
веку, слепа пераняyшай iдэалогiю iнтэлiгентаy
Вiзантыi. Ён быy праyдзiвы
паэт, але здольнасцi свае аддаy выключна царкоyнай
творчасцi. Аб народным
жыццi таго часу мы можам у яго даведацца толькi
там, дзе ён ганьбiць яго
за паганства i пры гэтым спамiнае той цi iншы
звычай. Так, ведаючы аб
анiмiстычным поглядзе народа на раслiны, ён
цешыцца, што з пашырэннем
хрысцiянства «ужо бо не нарекутся богом
древеса...». У адным месцы,
пералiчаючы гpaxi людзей, ён прызначае пятнаццатае
мытарства тым
грэшнiкам, якiя на гэтым свеце «баснi бають». У лiку
благiх i брыдкiх
спраy, ад якiх трэба адступiцца, ён называе
русальныя святкаваiнi. У адной
пропаведзi ён мiмавольна адзначае, што народ не
вотта любiy хадзтць у
хрысцiянскiя цэрквы i г. д. Уславiyся ён якраз cвaiмi
пропаведзямi, якiя
пicay у форме «слоy», «паyчэнняy», на-мастацку
перай-маючы лiтаратурныя
спосабы вiзантыйскiх прапаведнiкаy. Перайманне
гэтае адбiлася не толью у
форме, але нават у выбары тэм.
ДРУГI ПЕРЫЯД (ПАДГАТАВАЛЬНАЯ ПАРА) 13-14 век
Лiтаратурная мова гэтага перыяду. «Дзьвина
скаламуцiлася, бо на ей
з’явiлiся лiтоyцы» — так уяyляy сабе y канцы 12-га
веку лiтоyска-крывицкiя
адносиныы паэт кiеyскага пiсьменства, якi пашыраy
свой патрыятызм i на тыя
землi, на якiя старалiся пашырыць сваю зверхнасць
кieycкa-рускiя князi.
Тым часам напярэдаднi страшнай татарскай навалы
стаяла само Kieycкae
княства; у першай палавiне 13-га веку татары
зруйнавалi яго. А
лiтоyска-крывiцкiя адносiны yжо мелi сваю доyгую
гiсторыю i вызначалiся не
аднымi войнамi, а i досыць шырокiм культурным
знаёмствам. Цяпер жа распад
некалi прасторнага i магутнага Тураyска-Пiнскага
княства на некалькi
дробных i слабых княстваy, татарскi перапалох,
заyзятае змаганне працы з
капiталам у старой Полаччыне i шмат iншых прычын
палажылi пачатак
арганiзацыi будучага Вялiкага княства Лiтоyскага,
у складзе якога
змясцiлася маленькая i яшчэ зусiм малакультурная
Жмудзь (этнаграфiчная
Лiтва) i вялiзныя прасторы нашых земляy, меyшых
значна вышэйшую культуру.
i вось, з аднаго боку, спынiлiся кiеyска-рускiя
yплывы на нашы княствы,
Kiey перастаy быць для ix перадавальнiкам
вiзантыiскае культуры i
даyнейшым асяродкам лiтаратуры y
царкоyна-славянскай i славяна-рускай
мове. Царкоyнаславянскi элемент нашага
пiсьменства пачаy трацiць тое свае
значэнне, якое меy ён у 12 веку. Дый наогул войны i
paзpyxi i yся
палiтычная абстаноyка не спрыяла развiццю
лiтаратуры y гэтым часе. А
элемент народнае мовы пачаy здабываць, такiм
чынам, большую магчымасць
пранiкаць у пiсьменства. Царкоyнаславянская
кнiжная мова мярцвее i робiцца
yсе менш зразумелаю шыроким народным масам, а
жывая народная гаворка yсе
больш выцiскае яе, асаблiва y канцылярскiм
пiсьменстве, граматах i актах.
Гэта кiдаецца y вочы, калi прасачыць мову нашiх
полацкiх i смаленскiх
грамат за 13—14 век. 3 другога боку, лiтоyскiя князi
пераймаюцца нашаю
культураю i моваю, асаблiва дзецi матак -крывiчанак
i тыя, каторыя yвесь
век зжывалi на насадах нашых княстваy i прымалi
рэлiгiю грэцкага вызнання
(якая таксама y сувязi з палiтычным назовам Kieycкaгa
гаспадарства стала
звацца «рускаю» вераю). Жмудская мова не магла
зрабiцца
Лiтаратурна-дзяржаyнаю у Вялiкiм княстве Лiтоyскiм,
бо у пачатку яго
арганiзавання яна йшчэ i пiсьма свайго не мела. i
лiтоyскiя князi сталi
карыстацца y сваiх канцылярскiх справах нашаю
кнiжнаю моваю, прычым яе
народны элемент быy для ix шмат блiжэй, чымся
элемент царкоyнаславянскi,
чужы iм i з веравызнальнага боку. Пiсцы князе yскiя
выпрацоyвалi мову у
гэтым народным кiрунку. За князямi iшлi дружыннiкi,
двор, адмнiстрацыя, i
наша мова пачынае панаваць у панскiх класах
жмудзiнаy. Пры Ольгердзе
(княжыy 1345—1377 гг.) афiцыялъна сцвярджаецца яе
дзяржаyнае значэнне. А y
1501 г. вiленскi прэлат Эразм Вiтэлi казаy рымскаму
папе y гэтай справе
так: «Лiтоyцы маюць уласную мову. Але дзеля таго,
што русiны жывуць у
пасяродку дзяржавы, усе звычайна карыстаюцца ix
моваю, бо яна далiкатная i
больш лёгкая». У ей пiсалiся yсе акты не толью для
жыхароy нашых
правiнцый, але i для Жмудзi, так што да нас не
дайшло нiводнага
дзяржаyнага дакуманту у лiтоyска-жмудскай мове. У
14 веку наша мова,
мяркуючы па лiтаратурных памятках, ужо мела y сабе
yсе тыя фанетычныя i
марфалатчныя асаблiвасцi, якiя характарызуюць яе
цяпер. Слоyнiк i
сiнтаксiс яе змянялiся i далей.
Письменства другога перыяду. Выдатных
самастойных лiтаратурных твораy з
гэтага часу мы не ведаем. Трэба думаць, што iх i не
было, прынамсi, такiх,
што зрабiлi бы значнае yражанне на шырокiя колы
сучаснiкаy, з'явiлiся бы
вiдным этапам гiстарычна-культурнага развiцця y
нашым кpai. Без належна
глыбокага даследвання нашае гicтoрыi, якога
дагэтуль няма i не было нi y
расiйскiх нi y польских вучоных, трудна
вытлумачыць факт такога
лiтаратурнага yбоства на працягу двух вякоy,
асаблiва калi раней ужо былi
y нас такiя пiсьменнiкi, як Кiрыла Typaycкi цi y
аднамоyным з намi
кiеyскiм пiсьменстве — аyтар «Слова а палку
Iгаравым». Адгадку прыходзiцца
шукаць толькi прыблiзна y тым, што пры адсутнасцi
шырокае асветы y кpai i
пры выключна рукапiсным спосабе пашырэння кнiг
старыя лiтаратурныя
традыцыi ненароднага пiсьменства, жыyшыя сярод
жменi людзей, легка i хутка
знiшчылiся з пераменаю палiтычна-культурных
абставiн. Новыя iдэi з захаду
яшчэ не маглi дахадзiць. Змаганне класа
пакрыyджаных з крыyдзiцелямi, якое
магло бы спарадзщь iдэйна-лiтаратурную творчасць,
не было y настолькi
вострай форме y пачатковым працэсе жыцця y
новаyтвораным гаспадарстве. I
людзi, замкнутыя y рамках сваей культуры таго
даyнага часу, не маглi
стварыць выдатных лiтаратурных рэчаy. Магчыма,
аднак, што i былi яны, хоць
i не такога yжо важнага агульна-грамадскага
значэння, але, не пашыраныя y
свой час так, як пазней сталi пашырацца
друкаваныя кнiгi, яны ва ycix
сваiх спiсках пагiнулi. 3 таго, што захавалася,
найперш 13 век могуць
характарызаваць такiя юрыдычныя памяткi, як:
«Смаленская тарговая праyда»
(1229 г.), «Умова Гердзеня, князя Полацкага i
Вицебскага, з мiстрам
крыжацкiм» (1264 г.), «Грамата архiрэя Полацкага
Якава да немцаy» (1300
г.) i iнш. Гэтыя дакуманты адбiваюць працэс развiцця
нашае старое
лiтаратурнае мовы y яе паступовым прыблiжаннi ад
царкоyнаславяншчыны да
народнае гаворкi; апроч таго, яны паказваюць нам
адносiны памiж нашым
краем i нямецкiм i даюць магчымасць меркаваць аб
тагачасным гандлёвым i
праyным жыццi. Так, у «Смаленскай тарговай
праyдзе» знаходзiм гэткую
расцэнку калецтва людзей не аднаго класа: «Оже
yб'ють вольнага человека,
платiтi за голову 10 грiвен серебра... а за холопа
грiвна серебра». У
Гердзеневай умове-грамаце чытаем: «Немечькому
гостю в Полочьскую волно
exaтi i торговать, купiтi i продатi,—такоже Полочаном
i Вздiблянiну волно
гocтiтi в Piгy i на Готьскi берег». 3 канца 13-га веку
захаваyся i Псалтыр
(1296 г.), якi y сваей мове мае нямала асаблiвасцей
народнае крывцкае
мовы. 14 век характарызуецца таксама граматамi,
прычым ад яго дайшло не
дзесятак грамат, як ад 13-га веку, а yжо колькi
дзесяткаy. i y гэтых
граматах мы знойдзем цiкавыя драбнiцы
тагачаснага жыцця, прыкладам, у
«Тарговай умове Рыгi з Полацкам» (1330 г.) законны
спосаб важання воску
апiсваецца так: «А язык пускацi на товар, а колi
товар на стану станеть,
отступi проч, а рукою не прiймай... А весiтi чiстый
воск, без подставы,
без смолы, без сала — как верх, так i спод».
Грамата з'яyляецца вiдам
юрыдычнае лiтаратуры болей шырокага, дзяржаyнага
значэння, падобным да
цяперашнiх манiфестаy, афiцыяльных пiсьмаy
вышэйшых свецкiх i духоyных
адмiнiстратараy, дыпламатычных нот i г. д. Акты ж
з'яyляюцца юрыдычнымi
запiсамi выпадкаy з жыцця грамадзян: судовыя выкi,
духоyнiцы, дакуманты y
справе маемасцi i г. д. Актаy 14-га веку i пазнейшых
вякоy захавалася y
розных архiвах сотнi тысяч. Яны даюць шмат
каштоyнага матэрыялу для
вывучэнiя нашага старога жыцця y яго бытавых
з'явах, а таксама i для
вывучэння мовы, бо найхутчэй у гэтым вiдзе
пiсьменства, сярод шаблонных
зваротаy канцылярскае мовы, можна знайсцi i вельмi
рэдкiя бытавыя народныя
словы y апiсаннi актавае справы. Ужо y самых старых
актах пераважае
элемент жывой мовы народа; у адным наданнi 14-га
веку чытаем: «Се аз, раб
божый iван Нiконовiч Деменьтеев сын, отходя сего
света, дал есьмi святой
троцi тpi места ролейная на велiком полi, да
ноженька, да луг на Полото,
да огород...» 3 14-га веку таксама захаваyся спис
Псалтыра i некалькi
cпicay Евангелля, зробленых у нашым кpai, мова якiх
прыблiжаецца да
народнае мовы. Такiм чынам, наша народная мова y
найбольш чыстым выглядзе
yвайшла y пiсьменства найперш цераз юрыдычную
лiтаратуру .
ТРЭЦI ПЕРЫЯД (ЗАЛАТАЯ ПАРА) 15—16 век
Агульная характарыстыка гэтага перыяду. 3 канца
14-га веку, пасля таго, як
князь Ягайла ажанiyся з польскаю карале yнаю
Ядвiгаю (1386 г.), Вялiкае
княства Лiтоyскае yваходзiць у блiзкiя палiтычныя
адносiны з Польшчаю.
Ягайла ахрысцiyся сам i ахрысцiy свой быyшы
дагэтуль у паганстве
лiтоyска-жмудзiнскi народ у хрысцiянскую веру
рымскага вызнання, у якiм
вызнаннi быy i народ польскi Культура y Польшчы
стаяла вышэй, чымся y
Вялiкiм княстве Лiтоyскiм, i вось дзеля палiтычнай
блiзкасцi да Польшчы
yсяго нашага гаспадарства, а рэлiгiйнай блiзкасцi
яго жмудскай часткi,
польскiя yплывы пачынаюць плысцi да нас, асаблiва y
16 веку. Вялiкi князь
Лiтвы быy разам i каралём Польшчы, дзеля таго
дзяржаyны лад жыцця Лiтвы
набiраецца асаблiвасцей дзяржаyнага ладу жыцця
Польшчы. Лiтоyская
арыстакратыя i шляхта гоницца за польскаю
арыстакратыяй i шляхтай. У руках
магнатаy сабралiся каласальныя багаццi, а шляхта
вымагала сабе yсе большых
i большых праy ад свайго князя-караля.
Нявольнiцкае паддаванне перад
польскаю культураю з часам прымушае багатых
людзей аддаваць свае дзецi y
польскiя школы, i свая нацыянальная школа гiбне y
занядбаннi ад ix.
Вышэйшае духавенства складаецца выключна з
арыстакратаy i буржуазii, а
матэрыяльны дабрабыт усяго духавенства разам
залежыць ад дзяржавы i ад
багатых людзей,— i нацыянальная культура y
духавенстве таксама не
развiваецца. Тады з'яyляюцца, як псiхалагiчны
пратэст, як настрой
незадаволення, iдэйна-грамадзянскiя iмкненнi y
выхадцаy з бяднейшай часткi
мясцовай буржуазii i дробнай шляхты, асаблiва y тых,
што iмелi магчымасць
пазнаёмiцца з новымi iдэямi Захаду. А гэтыя
магчымасцi адчынiлiся iзноy жа
цераз Полынчу,. якая сама жыла yплывамi
заходнерымскае культуры. I вось, у
асобе выпадкова трапiyшага за гранiцу i здабыyшага
там адукацыю купецкага
сына, Скарыны, прыходзiць к нам гуманiзм цi
адраджэнне, якое было на
Захадзе жывым пратэстам супроць аскетычнага
iдэалу сярэднiх вякоy,
прыгнятаyшага асобу чалавека. Гуманiзм улiy новыя,
свежыя ручаi y
затхласць нашага жыцця пачатку 16-га веку. Дальш
заходнее yрапейская
рэфармацыя, знайшоyшая y нас апеку спачатку у
некаторых каралёу i князёу,
як новая мода, як добры тон, ставицца бедным
шляхцiцам Цяпiнскiм i iншымi
блiзкiмi яму па сацыяльнаму становiшчу людзмi на
грунт сацыяльны, хоць i
робiцца гэта, дзеля адсутнасцi веды y
сацыяльна-эканамiчных справах,
нясведама, пачуццём. Toe пачуццё выклiкае
iдэйна-лiтаратурную творчасць у
рэлiгийна-асветным кiрунку. Iдэi шырацца i
выклiкаюць агульнае ажыyленне
грамадскае думкi. 3'яyляюцца пiсьменнiкi, якiя
адбiваюць яго y свaix
творах. Прапагандзе новых iдэй, а тым самым i
агульнаму ажыyленню вельмi
памагае друк, магутная з'ява культуры, яю
распачынаецца y нас гуманiстам
Скарынаю. 3аходнiя yплывы адбiлiся i на лiтаратурнай
мове гэтага перыяду.
Спачатку, у 15 веку, яна зусiм мала адрознiваецца ад
народнае мовы,
разумеецца, не ва ycix вiдах пiсьменства i творах
аднакова. У царкоyных
кнiгах царкоyнаcлавяншчыну ратуюць
веравызнальныя традыцыi, хоць i не
заyсёды. У iншых свецкiх i духоyных творах, у 16 веку,
знiкаюць
царкоyнаславянiзмы, але затое растуць паланiзмы i
заходнее Еyрапейскiя
словы для азначэння новых разуменняy, якiя не
маглi абысцiся з нашым
народным слоyнiкам. 3 буйным ростам разнастайнай
лiтаратуры, пiсанай у ей
гэтым часам, пры яе yжываннi i y законах, i y
дыпламатычнай перапiсцы, i y
урадовым дзелаводстве, i y прыватнай перапiсцы
грамадзянства, у соймах i
ратушах,— iдзе, аднак, яе yсебаковае выпрацаванне.
I яна робцца, к канцу
16-га веку, багатаю на словы i звароты, пры гэтым
гiбкаю i прыгожаю,
высокаразвiтою культурнаю моваю, з цвёрдымi,
агульнымi, абавязковымi для
ycix правiламi пpaвaпicy. Афiцыяльнае поле яе пашырэння
было пацверджана y
Лiтоyскiм Статуце, дзе загадвалася, што пicap земскi
мае пiсаць усе лiсты,
выпiсы i позвы «па-руску» i «русюмi» (кiрылаyскiмi, а
не лацiнскiмi)
лiтарамi. Тэрмiн яе «руская» мова, якi yвайшоy к нам
з Kiевa у сувязi з
палiтычным назовам кiеyскага княства,
арганiзаванага варагамi-русамi i
лiтаратурна yплываyшага на нас у даyны час, так i
застаyся i y лiтоyскiм
перыядзе нашае гicтopыi. Скарына называy сябе
русiчам, Цяпiнскi —
русiнам,) а yжо некаторыя нашi пiсьменнiкi 16-га веку
завуць сябе
лiтвiнамi, iзноy жа y сувязi з палiтычным назовам
гаспадарства. Адгэтуль
жа летапiсы Вялiкага княства Лiтоyскага, пiсаныя y
нашай мове, завуцца
«лiтоyскiмi», а на маскоyскiх кнiгax, перакладзеных у
даyны час з нашае
мовы, пiсалася, што пераклад «з лiтoycкaгa языка».
Разглядаючы лiтаратуру
15—16 веку, трэба мець на yвазе, што 15 век — гэта
яшчэ век рукапiснага
пiсьменства, пара yзрастання, падрыхтавання
лiтаратурнай дужасцi, а yжо y
16 веку гэтая дужасць можа праявцца i праяyляецца.
У 15 веку далей
развiваецца, з новымi yплывамi, юрыдычная
лiтаратура, выходзяць пераклады
духоyных твораy у зусiм народнай мове, з'яyляюцца
летапiсы-кронiкi, па
заходняму прыкладу, але y духу свайго
гаспадарства. У 16 веку юрыдычная
лiтаратура дае класiчныя yзоры, рэлiгiйная
лiтаратура размножваецца i
друкуецца капiтальнымi тамамi, кронiкi ахоплiваюць
усе жыццё i пераходзяць
у мемуарны вiд лiтаратуры, пiшуцца yжо вершы,
перакладаюцца заходне
Еyрапейскiя свецкiя повесцi i навуковая (на свой
час) лiтаратура,
складаюцца граматыкi, лемантары, слоyнiкi i да т. п.
рэчы,— адным словам,
творыцца «залаты век» нашай старой лiтаратуры.
Юрыдычная лггаратура 15—16 веку. 3 юрыдычнае
лiтаратуры 15-га веку, апрача
многiх грамат i аграмаднага лiку актаy, дажыyшых у
кутах архiваy да нашага
часу, захаваyся невялiчкi зборнiчак законаy —
«Статут караля Kaзiмipa»
(1468 г.). «С князьмi i с паны-радою нашею Велiкого
Князьства Лiтовскаго i
с всiм поспольством согадавшi», кароль вызначыy
кары за розныя злачынствы,
галоyным чынам за крадзеж. Кары yсе вялiкiя: мукi,
шыбенiца, рэдка
грашовыя штрафы, што супроць адноснай мяккасцi
нашiх даyнейшых законаy,
трапiyшых на пiсьмо, з'яyляецца, мусiць, уплывам
заходнее yрапейскай
сярэдня-вечнай жорсткасцi, прыйшоyшым к нам з
Польшчы. У апiсаннi Статутам
злачынстваy i вызначэннi кар знаходзiм не толькi
праyныя погляды цi абраз
судовых распраy, але й адбiтак класавых адносiн,
народнага светагляду,
драбнiцы быту. |