Агульна
прынята лiчыць, што сучасны перыяд развiцця усей
савецкай, у тым лiку i нцыянальнай лiтаратуры,
пачынаецца з сярэдз. 50-х гадоу. У гэты час з'яуляюцца
такiя творы, якiя вызначаюцца увагай пiсьменнiка
да чалавечай працы, да яго духоунага жыцця, чуйна
улоулiваючы патрабаваннi часу празаiкi смела
ускрываюць маральна-этычныя канфлiкты сучаснасцi.
Сучасная беларусская проза
жыве клопатамi пра час, народны лёс, якi
праламляецца у лёсе асбных людзей. Яна
вызначаецца пiльнай увагай да асобы чалавека i
штодзённых праяу жыцця.
Разам з традыцыйнымi у сучаснай
беларускай лiтаратуры з'явiлiся новыя тэмы, уласцiвыя
мiнавiта сённяшняму дню. Гэта перш за усё
Чарнобльская тэма, а таксама сталiнскiя рэпрэсii 30-х
годоу. Больш абвострана ставiцца пытанне аб жыццi
сённяшняй вёскi i яе праблемах, аб неабходнасцi
беражлiвых адосiн да прiроды, аб сэнсе чалавечага
жыцця.
Значнае месца у сучаснай
беларускай прозе займаюць творы на маральна-этычныя
тэмы.
У рамане В. Адамчыка "Чужая
бацькаушчына” выкрываюцца меркантыльнасць,
уласнiцтва, прага нажывы, бездухоунасць. Раман
прысвечаны паказу жыцця былой Заходняй Беларусi
напярэдаднi яе вызвалення. У цэнтры яго -- сям'я
Уласа Курсака. Жыццё самога Уласа, здаецца, не
заслугоувае папроку: не крау, не падманвау, не рабiу
зла людзям, не быу гультаём i абiбокам. Але ж жыу па
прынцыпу "мая хата з краю". Не кому ён асаблiва
не дапамог, заусёды застаючыся у цянi. Пражыу
жыццё Улас, пры гэтым не страцiушы у сябе як
чалавека. Але пакаранне за жыццё у сваёй нары,
толькi дзеля сябе не мiнула яго, паламаушы лёс
дачкi Алесi. Жыла яна хцiва, зайздросна, з бабскiмi
забабонамi i сваркамi. Алеся страчвае чалавечую
годнасць, пераступае праз народную мараль i этыку
i аказваецца здольнай на злачынства, здраду. Яна
выходзiць замуж за парабка Iмполя. За тым атручвае
свякруху i нямую залоуку, перапiсваючы на сваё iмя
зямлю. Але не прыносiць шчасця чужая бацькаушчына
Алесi, яна ператвараецца у рабыню зямлi, маёмасцi i
бытавых абставiн. Няутульна становiцца i Iмполю,
для якога шырокi свет закрыуся вузкаэгаiстычнымi,
дробнымi i нтарэсамi.
У другiм рамане В. Адамчыка "Год
нулявы” (1983) прасочваецца далейшы лёс герояу.
Падзеi адбываюцца у 1939 годзе, калi Заходняя
Беларусь сустракала воiнау Чырвонай Армii. З тымi,
хто выйшау на сустрач воiнам быу i Iмполь.
З большай сiлай у сучаснай
беларускай прозе пачынаюць гучаць словы аб
роднай прыродзе i клапатлiвых адносiнах да яе.
Праблема узаiмаадносiн чалавека з прыродай
пастаулена у рамане I. Пташнiкава "Мсцiжы” (1972).
Кожнае дрэва у лесе i кожная жывая iстота у iм да
дробнiц знаёма галоунаму герою рамана Андрэю Вялiчку.
Жыццё яго арганiчна злiта з прыродай. У сутыкненнi
са спажывецкiмi настроямi, з бяздушнымi адносiнамi
да людзей i прыроды Вялiчка выходзiць пераможцам i
застаецца жыць у Мсцiжках. Ён не пакiдае родных
мясцiн, дзе пражыу амаль усё сваё жыццё, дзе
пахавау дарагога яму чалавека. |