Драматургiя
-- гэта больш складаны род лiтаратуры. Ён
паспяхова пераадольвае на сваiм шляху цяжкасцi як
аб'ектыуныя, так i суб'ектыуныя. Сучасная
драматургiя, як i паэзiя, проза вызначаецца
багаццем жанравай разнастайнасцi.
Значных поспехау у пасляваенны
час дасягнула беларуская драматургiя. Сярод
беларускiх драматургау -- вядомыя маладыя --
Матукоускi, Дударау, Макаенак. У сучаснай
драматургii асаблiвае месца займае камедыя.
Паколькi гэта адзiн з гiбкiх жанрау, здольных
аператыуна рэагiраваць на патрабаваннi часу.
Заканамерна, што у мовах крытыкi
i самакрытыкi узрастае роля сатырычнай камедыi, бо
яе развiцця патрабуе само жыцце. Падцвярджэннем
можа служыць камедыя "Амнiстыя” Матукоускага.
Сатырычная камедыя "Амнiстыя” ставiць i
вырашае праблему узаемоадносiн асобы i калектыву
i ролi калектыву у выхаваннi i перавыхаваннi
чалвека. У цэнтры камедыi -- вобраз слесара фабрыкi
цацак Рыгора Салавейчыка, чалавека нахабнага, у
асобе якога, як зазначае Якау Фамiч Добрых,
спалучыу гасподзь Бог у трох асоб: i п'янi ца, i хулiган,
i наконт жанчын не вельмi устойлiвы. Асноуныя
прынцыпы Салавейчыка у адносiнах да грамадства --
узяць як мага больш, нiчога не даючы узамен. Ён
спекулюе на чалавечай дабраце i выкарыстоувае
гэту дабрату у сваiх мэтах. Малюючы вобразы
галоунага канструктара фабрыкi Бажашуткавай,
старшынi фабкома Кiчкайлы, дырэктара Добрых,
драматург паказвае што дабрата зауседы павiнна
быць дзейснай, павiнна змагацца за чалавека.
У камедыi праводзiцца думка, што
памяркоунасць такiх кiраунiкоу у адносiнах да
людзей тыпу Салавейчыка, наносiць не менш
маральныя i матэрыяльныя страты, чым iх дзейнасць.
На вобразах Бажашуткавай, Кiчкайлы драматург
выкрывае сучасных мешчан, якiя умеюць
прыстасавацца у любых абставiнах. Камедыя багата
на сапрудныя камiчныя сiтуацыi: сцэна таварскага
суда над Салавечыкам, вечар у яго на кватэры,
сцена допыту, якi вядзе Ягадка.
Iдэйную нагрузку у камедыi нясе
расказ пра траянскага каня, у якiм падкрэслiваецца
сэнс камедыi. Адмiнiстрацыя стала ахвярай сваей
мягкацеласцi, iмкнення захаваць гонар фабрыкi.
Матукоускi у камедыi дае бой такiм кiраунiкам, якiя
больш дбаюць аб працэнтах, чым аб самiх людзях. |