Тэма Вялiкай Айчыйнай вайны, да
якой звяртаюцца пiсьменнiкi як старэйшага, так i
малодшага пакаленняу, стала вызначальнай для
сучаснай беларускай лiтаратуры.
Ад iмя пакалення, чые юнацтва
прыпала на гады ваенных выпрабаванняу, пiша
Аркадзь Марцiновiч. Убачанае i перажытае на вайне
паслужыла яму матэрыялам для раманау "Не шукай
слядоу сваiх", "Груша на Голым Полi",
аповесцi "Няхай iдзе дождж". Храналагiчныя
рамкi рамана "Груша на Голым Полi” (1986) невялiкiя
– вясна i восень 1942г. Галоуны герой -- беларускi
юнак Iгнат Валока. Скончыушы ваеннае вучылiшча ён
становiцца камандзiрам роты супрацьтанкавых
ружжау. Часць дзе ён пачынае новую службу,
рыхтуецца на фронт. А потым -- перадавая, баi, удачы
i няудачы, горыч страт, успамiны пра родную вёску i
яе людзей. Паступова прыходзiць воiнская сталасць,
якая не дазваляе герою рамана думаць толькi пра
сябе. Валока клапоцiцца пра сяброу, думае пра свой
пачэсны абавязак перад Радзiмай, у iмя вызвалення
якой гiне у цяжкiм 1942 годзе. Заключны раздел
рамана -- першы пасляваенны год. Наладжваецца мiрнае
жыцце ужо без прыгажунi-грушы, якая засохла на
голым полi. Iгнатау бацька, у якога загiнулi два
сыны i два зяцi, ставiць на папялiшчы новую хату.
Жыцце, на думку аутара, нягледзячы на страты i
згубы, нельга спынiць, яно прадаужаецца.
Тэма Вялiкай Айчыйнай вайны
выразна раскрылася у дылогii Алеся Адамовiча "Партызаны”
(раманы "Вайна пад стрэхамi” i "Сыны iдуць у
бой"). У "Хатынскай аповесцi” (1972) А.Адамовiч
расказвае пра пасляваенны час. Едучы у Хатынь
героi твора успамiнаюць ваенныя гады, кожны
прыгадвае сваю уласную Хатынь. Жудасным расказам
пра людзей, якiя ператварылiся у катау, здраднiкау,
з'яуляецца аповесць А.Адамовiча "Карнiкi” (1979).
Пачатку вайны i перыяду
разгортвання партызанскага руху на Беларусi
прысвечаны раманы Iвана НавуменкI "Сасна пры
дарозе", "Вецер у соснах", "Сорак трэцi".
Дзеянне у iх разгортваецца у мястэчку Бацькавiчы i
у навакольных вёсках. Аутар паказвае, праз якiя
цяжкiя, пакутлiвыя выпрабаваннi прайшлi Сцяпан
Птах, Кардаш, Хадоська, Нiчыпар, Гулiк, Вадэйка, якiя
становяцца актыунымi барацьбiтамi супраць ворага
у партызанскiх атрадах. Нямала радкоу прысвечана
маладым падпольшчыкам Мiцю Птаху, Шуру Гаранку, Iвану
Лобiку. Пiсьменнiк ускрывае прычыны духоунага
падзення, здрады такiх тыпау, як Забела, Дзенiскевiч,
Спаткай, Басняк. Завяршаецца трылогiя сiмвалiчнай
сцэнай -- Мiця вяртаецца да сасны пры дарозе, якая
увасабляе бессмяротнасць жыцця. |