«Каласы пад сярпом тваім» —
адзін з найболып] вядомых твораў Уладзіміра
Караткевіча. Гэта гіста-рычны раман. Падзеі ў ім
адбываюцца напярэдаді паўстання 1863 года.
Зразумела, што сам пісьменнік не мог пры іх
прысутнічаць. Яму былі вядомы толькі гістарычныя
звесткі пра становішча ў краіне напярэ-дадні
паўстання, пра само паўстанне, пра людзей, якія ў
ім удзельнічалі. Але ўсё гэта дае вельмі агульную
карціну, не паказваючы нічога канкрэтнага. Таму
аўта-ры гістарычных раманаў вымушаны змяшчаць
рэаль-ных персанажаў гісторыі ў абставіны, якія
створаны фантазіяй пісьменніка.
Раман «Каласы пад сярпом тваім»
не з'яўляецца выключэннем. Большасць персанажаў
у ім, нават галоўны герой твора Алесь Загорскі,
наўрад ці існавалі на самай справе. А такія
рэальныя гістарычныя асобы, як Каліноўскі,
Урублеўскі, Сыракомля, Дунін-Марцінкевіч і
Шаўчэнка не маглі ўдзельнічаць у здарэннях, што
апісваюцца ў рамане. I зараз мы дакладна не ведаем,
якія яны мелі характары, ці рабілі такія ўчынкі,
ці падобныя яны на вобразы, што былі створаны
Караткевічам. Аднак гэтага і не патрабуецца.
Мэтай аўтара, які піша гістарычны раман, не з'яўляецца
дакументальнае апісанне гістарычных падзей. Тым
больш, што зрабіць гэтае немагчыма. Нават чалавек,
які быў іх сведкам, не зможа дакладна назваць
матывы і прычыны ўчынкаў людзей, ведаць іх думкі
і пачуцці. У гістарычным рамане аўтар стараецца
перадаць людзям сваё разуменне падзей, што
некалі адбываліся. А таксама ён ставіць перад
чытачамі самыя розныя пытанні і праблемы, як і ў
любых іншых творах. Уладзімір Караткевіч,
дзякуючы добраму веданню падзей, што адбываліся
ў 1863 годзе, змог намаляваць вельмі дакладную і
рэалістычную карціну таго часу. Гэтыя ж веды
дапамаглі яму ўключыць у раман, амаль не
адступаючы ад рэальных фактаў, выдуманыя падзеі
і персанажаў. У рамане Караткевіча мастацкі
вымысел і гістарычная праўда дапаўняюць адно
аднаго. Пісьменнік змог намаляваць поўную
карціну жыцця Беларусі ў тыя часы так, як ён яе
бачыць і разумее, змог яскрава і дакладна
паказаць тагачасныя праблемы. Удалося
Уладзіміру Караткевічу ўключыць і распра-цаваць
у рамане тэмы кахання, радзімы, гістарычнага лёсу
народа.
Як бачна з усяго вышэйсказанага,
Іістарычная праўда і мастацкі вымысел
аднолькава важныя ў гістарыч-ным рамане.
Рэальныя факты расказваюць аб стара-жытных
падзеях, мастацкі вымысел дапамагае аўтару
закрануць у творы вялікую колькасць тэм і
праблем. Уладзімір Караткевіч здолеў па-майстэрску
аб'яднаць іх у сваім рамане. Яму ўдалося са
спалучэння гіста-рычных звестак і сваёй фантазіі
стварыць найціка-вейшы твор, якім будуць
захапляцца яшчэ шмат чытачоў. |