Раман
Уладзіміра Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім»
— адзін з буйных твораў сучаснай літаратуры і, на
маю думку, адзін з самых цікавых. Галоўнай дзей-най
асобай гэтай кнігі з'яўляецца Алесь Загорскі —
сын князя Юрыя Загорскага. У пачатку рамана мы
знаёмімся з малым дванаццацігадовым хлапчуком, і,
паступова чытаючы далей, з яго жыццём да таго
часу, пакуль ён не становіцца сапраўдным
мужчынам. Што ж здарылася за гэты час? Якія змены
адбыліся ў жыцці і характары Алеся? Пра ўсё гэта
можна даведацца са старонак кнігі. А я звярну
ўвагу на тое, чаму пісьменнік адвёў значную
частку рамана каханню, асабліва ка-ханню Алеся
Загорскага і Міхаліны Раўбіч.
Першая сустрэча хлопчыка і
дзяўчынкі адбылася ў хаце Алеся ў час яго
пострыгу. Ужо тады ў сэрца Але-ся запала
маленькая, прыгожая дзяўчынка з вост-ранькім
языком, з худзенькімі, як пруцікі, ручкамі. Увесь
той вечар яны былі разам: танчылі, гулялі, раз-маўлялі...
Пакляліся адно аднаму, што назаўсёды бу-дуць
братам і сястрою. Калі развітваліся, Майка на-ват
падаравала Алесю медальён са сваімі прыгожымі
валасамі. Пазней яны сустракаліся на каляды, а по-тым
абодва вучыліся і доўга не бачыліся. I вось пер-шы
ў жыцці Майкі і Алеся баль, на які Майка збірала-ся
вельмі старанна. Цяпер Уладзімір Караткевіч
паказвае нам не дзяцей, а дарослых людзей. Майка
— сапраўдная дзяўчына, а Алесь — юнак. Яны, як
заўсё-ды, былі разам, але на першы погляд магло
падацца, што Майка яго не кахае, бо яна ўсё рабіла
для таго, каб прымусіць Алеся злаваць і
крыўдзіцца. Але яна па-сапраўднаму яго кахала. Ды
і як такога хлопца мож-на было не кахаць? Прыгожы,
добра выхаваны, пава-жае дарослых, шануе сваю
радзіму... Чым не ідэал?
Таму і было ў Міхаліны шмат
саперніц: Ядзенька, Сабіна, потым Гелена. Але
Алесь аддаваў перавагу толькі Майцы. Тое лета
было для іх летам шчасця. Яны шмат былі разам,
ездзілі адно да аднаго ў госці. Але іх каханне з-за
непаразумення ледзь-ледзь не за-гінула. Справа ў
тым, што па маёнтку папаўзлі пра Алеся плёткі.
Майка гэтым плёткам паверыла і заба-раніла Алесю
прыходзіць да яе. Хіба ж, калі сапраўды кахаеш,
можна верыць хлусні? Безумоўна, не. А вось
дзяўчына паверыла, і гэта вера плёткам ледзь не
ста-ла самай вялікай памылкай у яе жыцці. Пасля
ўсяго Міхаліна вырашыла выходзіць замуж за
другога, які яе вельмі кахаў, не думаючы пра тое,
ці кахае яго яна. А Алесь пачаў болын займацца
гаспадаркай, каб за-быцца на ўсё. I вось тут, я
думаю, адбываецца немагчы-мае: Алеся спакушае
другая. Безумоўна, тая другая, Гелена, яму
падабалася, але яна была за яго старэйшая, з
болыным вопытам жыцця, ужо жанчына, а ён жа яшчэ
юнак... Нечакана для абоіх Гелена зацяжарала.
Здавалася б, усё: Алесь павінен будзе з ёй
ажаніцца. Але Гасподзь убачыў, каго на самай
справе кахае Алесь, і не дапусціў таго, каб ён быў
з Геленай. Гелена сама пайшла да Майкі і
прымусіла тую не злаваць на Але-ся, а ісці да яго і
прасіць прабачэння, бо потым такога выпадку можа
і не быць: Алесь ад'язджае надоўга. Майка так і
зрабіла — пайшла да Алеся, яны паміры-ліся, і
можна Гелене падзякаваць за яе добры ўчынак.
Безумоўна, Гелену шкада, бо яна засталася адна з
дваімі дзецьмі і, мабыць, хацела, каб Алесь быў
разам з імі, але разабралася, каго ж кахае хлопец.
Алесь дараваў Майцы, але яны па-ранейшаму
не маглі адкрыта сустракацца. У гэты час бацька
Міха-ліны вырашае, што вяселле дачкі з Хаданскім
адбу-дзецца ў самым хуткім часе. Тут Алесь
дзейнічае як сапраўдны мужчына: крадзе каханую і
вянчаецца з ёй. Вось і ўсё, скончыліся іх пакуты,
ужо ніхто і нішто не парушыць іх шчасце: ні Яраш
Раўбіч, ні дуэль паміж Алесем і Франсам Раўбічам.
Бясспрэчна, у жыцці будзе шмат
іншых праблем, але Алесь і Майка кахаюць адно
аднаго, а гэта — самае вялікае шчасце. Каханне
дапаможа ім перанесці ўсё цяжкасці жыцця, бо
маладыя людзі знайшлі ў сабе сілы перамагчы
ўсялякія спакусы лёсу і застацца ра-зам, каб яшчэ
раз даказаць усяму свету: ёсць яно на зямлі,
каханне! Ёсць! |