Паэма Якуба
Коласа «Сымон-музыка» — адзін з найлепшых
класічных твораў беларус-кай літаратуры. Яна
ўслаўляе таленавітасць бе-ларускага народа. Праз
вобраз Сымона, на долю якога з самага пачатку
выпалі вялікія выпра-баванні, Колас хацеў
паказаць нялегкае жыц-цё свайго народа.
Сымон быў звычайным вясковым
хлапчуком. Аднак ужо з самага дзяцінства пачала
праяўляц-ца адметнасць яго характару. Хлопчык
вельмі глыбока ўспрымаў прыроду, па-свойму
тлумачыў розныя яе з'явы. Ён бачыў у гэтых з'явах
тое, што іншыя не маглі заўважыць. Але бедната і
забітасць перашкаджалі бацькам Сымонкі зразу-мець,
што мець такое незвычайнае дараванне, як у іх
сына, — вялікае Іпчасце. Таму ўжо ў самым пачатку
паэмы мы знаёмімся з нялегкім жыц-цём Сымона ў
сям'і. Аўтар параўноўвае лёс хлоп-чыка з лістком
на ліпе:
Ён пахілы,
Ён нямілы,
У сям'і не мае сілы.
Тым нялюбы, шпго адметпны,
I брашы з ім непрывешны —
Мусіць лёс тпакі пастылы.
У сям'і Сымонка не мог знайсці аднадумцу, 5о яго
ніхто і слухаць не хацеў. Важнай па-дзеяй, якая
паўплывала на далейшы лёс хлоп-Іыка, было
сяброўства з пастухом, дзедам Ку-рылам. Сымон —
рамантык. Дзед Курыла — грактык, рэаліст, ён
успрымае свет, зыходзя-ЕЫ са сваіх патрэб жыцця.
Таму на пытанні ?ымона ён адказвае, спасылаючыся
на сваё кыцце і веды. Дзед Курыла папярэджвае Сы-Іона,
што з яго талентам і імкненнем усё па-наць яго
чакае нялёгкая дарога.
Смерць дзеда Курылы паставіла перад Сымонам
новыя пытанні— жыцця і смерці.
Чаму так, — думае хлопчык, — дзед памёр, ў
прыродзе ўсё засталося, як і было?» Хутка пасля
дзедавай смерці Сымонка пакінуў свой дом. Лёс
адкрывае перад ім новыя Іляхі, выпрабоўвае
хлопчыка. Спачатку Сымон знаёміцца з жабраком,
які хітруе і ашукае людзей і думае толькі аб тым,
як набіцьваю торбу.
Неяк з-за навальніцы Сымон з
жабраком вы-ушаны былі звярнуць з дарогі, каб
прасушыц-а і абагрэцца. I тут адбылася галоўная ў
жыцці ымона падзея: ён пазнаёміўся з Ганнай. Воб-аз
гэтай дзяўчыны не выходзіць з галавы хлоп-а аж да
новай сустрэчы. Можна было б зас-шда з Ганнай, ды
толькі новая дарога не давала /Іопцу спакою,
клікала яго наперад. Прывяла »тая дарога Сымона
да карчмы. Але застацца ў карчмара і служыць яму
хлопец таксама не змог: быць пад прымусам — не
для яго.
Не застаецца жыць Сымон і ў
панскім замку, хоць там абяцалі навучыць яго
музычнай гра-маце. Іграць аднолькавыя, завучаныя
мелодыі юнак не мог, душа поўнілася шчасцем
толькі тады, калі мелодыя ішла ад самага сэрца.
Бача-чы багацце, у якім жыве князь, хлопчык пачы-нае
задумвацца, адкуль жа гэта багацце:
Хто дбаў князю на палацы?
Хто назнёс яму дабра?
Хто выводзіў тыя вежы?
Хто той замак будаваў?..
Потам, кроўю і слязамі
Сцэментованы муры!
Сымон не хацеў жыць пад прымусам. Не-адольным
было жаданне свабоды, волі, прага даносіць да
людзей сапраўднае мастацтва. Ме-навіта таму не
застаўся Сымон ні з жабраком, ні ў княжацкім
замку. Ён абраў дарогу ў на-род. Разам з ім пайшла
і яго каханая Ганна.
Якуб Колас з любоўю адносіцца
да свайго героя, захапляецца яго імкненнем да
волі і не-звычайнымі здольнасцямі. У вобразе
Сымона аўтар увасобіў свой народ, яго імкненне да
леп-шага, да свабоды, незалежнасці, усяго прыго-жага,
У вобразе Сымона Колас хацеў паказаць, які
складаны шлях трэба было прайсці чала-веку,
надзеленаму талентам, каб знайсці гэта-му
таленту прымяненне. Прачытаўшы паэму «Сымон-музыка»,
можна зрабіць такі вывад: сапраўднае мастацтва
не церпіць прымусу. |