Не
выпадкова паэму *Новая зямля» лічаць
энцыклапедыяй сялянскага жыцця. У гэтым творы, як
ні ў якім іншым, вельмі падрабязна і па-мастацку
апісаны побыт беларускага селя-ніна: яго
гаспадарка, праца, занятак. Акрамя таго, вельмі
даходліва перададзены аўтарам кло-паты селяніна,
яго думкі, мары, спадзяванні.
У хаце, што стаіць на ўскрайку
лесу, жывуць Міхал з жонкай і з дзецьмі і брат
Міхала — Ан-тось. Міхал служыць у пана лесніком.
Справу сваю ведае добра, адносіцца да яе сумленна.
Няма ў лесе ніводнага дрэва, ніводнага кусціка,
якія б Міхал абмінуў сваёй увагай. Аднак яму
часта даводзідца выслухоўваць ад Ішна адны
нараканні і незадаволенасць. Кінуць службу Міхал
не можа, бо жыве ка панскай зямлі. Усе думкі яго —
аб кавалку ўласнай зямлі. 3 ёй эвязаны ўсе спад-зяванні
Міхала на лепшае жыццё, Дапамагае Міхалу па
гаспадарцы брат Антось. Антось — чалавек працы.
За што б ён ні ўзяўся: касіць, лавіць рыбу ці
даглядаць пчол — усё ў яго спрытных руках
ладзіцца. I не таму, што Ан-тосю ад Бога дадзена
такая ўвішнасць, проста да любой работы гэты
чалавек адносіцца з любоўю. Вось хоць бы эпізод з
косамі. Антось не купляе першую, якая трапілася
на вочы. Ён спрабуе яе і так, і гэтак. Адразу
відаць, што чалавек ведае толк у косах. А ведае
таму, што шмат часу аддаў гэтай справе і не
раўнадушны да яе.
Пры чыташгі твора ўвесь час
адчуваецца непа-рыўная сувязь з героямі. А калі
сказаць даклад-ней — мы на час чытання нібы
перасяляемся да іх у сям'го і прымаем удзел ва
ўсіх іх справах. Настолькі падрабязна апісаў
аўтар кожную дэ-таль. Здзіўляе і тое, як глыбока
паэт ведае побыт сваіх герояў: і як сцелюць сналы
на таку, і як абіраюць пчаліны рой, і як
высочваюць глушцоў.
Асобная старонка — адносіны
герояў да прыроды, сувязь іх з ёй. Такія радкі
зачара-вання і замілавання мог напісаць толькі
ўлю-бены ў свае краявіды чалавек! |