Творчасць Якуба Коласа займае
адно з га-лоўных месцаў у беларускай літаратуры і
з'яў-ляецца мастацкім летапісам жыцця беларус-кага
народа ў перадрэвалюцыйны час. Тэма становішча
абяздоленага беларускага селяніна гучыць амаль
у кожным творы аўтара гэтага перыяду. Сам
выхадзец з беднаты, Якуб Ко-лас з дзяцінства
пазнаў цану кавалку хлеба. Адсюль зразумела, чаму
праблемы сялянства былі яму такімі блізкімі і
балючымі.
Галоўным героем трылогіі з'яўляецца
мала-ды настаўнік Андрэй Лабановіч, які прыехаў у
Цельшына, глухі куток Палесся, з мэтай на-вучыць
вясковых дзяцей грамаце.
Лабановіч — сялянскі сын, які
толькі-толькі скончыў настаўніцкую семінарыю. У
адрознен-не ад іншых, хто прыпісвае сябе да
інтэлігенцыі, Лабановіч свайго паходжання не
саромеецца, а, наадварот, ганарыцца ім.
Першае знаёмства з Лабановічам выяўляе ў ім
чалавека неспакойнага, дапытлівага, які
настойліва шукае адказы на адвечныя пытанні
жыцця.
— Скажы ты мне, бабка, чаго мы на
свеце жывем?— звяртаецца ён да старожкі Мар'і,
якая тут жа, са старэчай мудрасцю, дае адказ:
— Каб вы запыталіся ў дрэва, чаму яно рас-це, дык
хіба ж бы яно вам адказала?
Выслухаўшы адказ на гэтае самае пытанне свайго
сябра Турсевіча, што чалавек жыве дзеля дабра,
дзеля таго, каб служыць праўдзе, каб быць
карысным іншым людзям, Лабановіч пя-рэчыць:
— Чалавек жыве для таго, — з сумам кажа ён, — каб
у жыцці вывудзіць як можна болей карыснага для
сябе.
На жаль, гэта малады настаўнік
не прыду-маў; такі вывад ён зрабіў, пажыўшы сярод
людзей, паназіраўшы за некаторымі сваімі
калегамі-настаўнікамі і за той часткай людзей,
што прылічваюць сябе да інтэлігенцыі. Але як бы
там ні было, Лабановіч цвёрда перакана-ны, што
жыць так, як жывуць тыя, хто не «быдла», ён не
будзе.
Маладога настаўніка не можа
задаволіць толькі работа ў школе, хоць яна і
паглынае ўвесь яго дзень. Думкі яго ўвесь час
заняты сялянствам, яго гаротным становішчам. Ра-зам
з тым Лабановічу не зразумела абыякавасць, з якой
людзі адносяцца да свайго становішча. I самае
незразумелае і крыўднае — нежаданне што-небудзь
змяніць у жыцці, як-небудзь яго палепшыць. Але
Лабановіч не апускае рукі. «Ра-стурхаць соннае
балота нашага настаўніцтва», абудзіць у
суайчыннікаў пачуццё нацыянальнай свядомасці —
вось яго мэта. Лабановіч вырашыў шукаць той шлях,
які прывядзе людзей да леп-шай будучыні.
Пасля доўгіх блуканняў малады
настаўнік уступае на рэвалюцыйны шлях. Гэтаму
паспрыялі падпольная брашура, сустрэча і доўгія
размо-вы з Вольгай Андросавай і іншымі рэва-люцыянерамі.
Паступова Лабановіч прыходзіць да думкі, што
галоўным ворагам сялян, з якім трэба змагацца, з'яўляецца
царызм. Канчат-кова ўпэўніўшыся ў гэтым, Андрэй
становіцца рэвалюцыянерам.
Лабановіч — натура духоўна
багатая і раман-тычная. 3 якой шчырасцю і любоўю
захапля-ецца ён прыгажосцю палескай прыроды! Як
дорага яму ўсё тое, што носіць назву — Радзіма!
А якім светлым і чыстым было яго
каханне да Ядвісі. Чытаючы радкі, дзе апісана
гэтае па-чуццё, па-сапраўднаму зайздросціш
прыгажуні-паляшучцы. А тое, што ён сам адцураўся
гэтага кахання, яшчэ раз, здаецца мне, пацвярджае,
наколькі гэта сумленны чалавек і як моцна ён яе
кахаў. А інакш хіба падумаў бы аб тым, што з ім ёй
прыйдзецца вельмі цяжка? |