Галоўны
герой твора — малады вясковы на-стаўнік Андрэй
Лабановіч — вобраз выразна аўтабіяграфічны. Я.
Колас прызнаецца: «Лабановіч — мой двайнік.
Выдуманага ў яго па-водзінах і характары нічога
няма». Духоўная эвалюцыя героя, яго філасофскае
асэнсаванне жыцця, пошукі свайго месца ў
грамадстве скла-даюць ідэйна-тэматычную аснову
твора. Біяг-рафічны характар маюць таксама іншыя
вобра-зы, падзеі, сюжэтныя лініі трылогіі. Так,
алісваючы святкаванне Вялікадня ў Панямонні,
аўтар з сумам ад усведамлення бесперапынна-га
руху часу зазначае: «Амаль паўвека прайш-ло з
таго часу, калі мае «валачобнікі», а з імі я,
хадзілі ў Панямонь. Шмат каго з тых людзей, аб
якіх расказваецца тут, ужо няма на свеце. I калі я
сягоння трывожу іх памяць, то мне ро-біцца сумна:
быць можа, не так сказаў пра іх, як гэта было ў
сапраўднасці, часамі, можа, не-дарэчы пасмяяўся
або не ў меру зганьбіў каго...». Галоўны сюжэтны
матэрыял — пошукі інтэлі-генцыяй свайго шляху ў
гістарычным працэ-се, ідэйнае размежаванне ў
залежнасці ад ад-носін да сацыяльнай ролі:
служэнне народу ці эксплуатацыя яго.
Адносіны да народа — мера
грамадскай свя-домасці сапраўднай інтэлігенцыі.
Спагадлівыя адносіны да сялянства, захапленне
яго душэў-ным хараством, імкненне служыць народу,
па-ляпшаць яго жыццё і, у той жа час, выкрыц-цё
культурнай абмежаванасці і эканамічнай
адсталасці вяскоўцаў, рэальная дапамога ім у
пераадоленні гэтых з'яў — вось якасці, якія аб'ядноўваюць
прадстаўнікоў перадавой інтэлі-генцыі, якую Якуб
Колас увасобіў у алегарыч-ным вобразе Крынічнага
струменя. Пагардлі-выя адносіны да сялянства,
прага да нажывы, карыслівасць, адсутнасць усякай
адказнасці перад народам за яго культурнае
развіццё і пе-раадоленне патрыярхальнай
абмежаванасці ся-лянства, духоўная
спустошанасць — гэта рысы той часткі
інтэлігенцыі, якую аўтар вобразна назваў
балотнай вадой.
Цэнтральным врбразам, які
звязвае ўсе сю-жэтныя хады твора, з'яўляецца
вобраз Лабанові-ча. Гэта сур'ёзны, сумленны,
адукаваны чала-век, які добра ведае сялянскае
жыццё і ў той жа час авалодаў культурнай
спадчынай. Лабановіч любуецца фізічным і
душэўным хараством ся-лян, іх кемлівасцю,
працавітасцю. Разам з тым, добра разумее іх
адсталасць, абмежаванасць све-тапогляду і
прымітыўнасць побыту. Сваё пры-значэнне юнак
бачыць у павышэнні культурнага ўзроўню народа,
яго нацыянальнай свядомасці. Аднак павесці сялян
да лепшага жыцця з дапа-могай асветніцкіх
гутарак яму не ўдаецца. Ні да чаго не прыводзіць і
пабудова ў роднай вёсцы грэблі. Лабановіч балюча
перажывае няўдачу, але абмежавацца толькі
настаўніцкай працай не збіраецца. I калі надышоў
час сялянскага бун-ту, менавіта да настаўніка, а
не да пісара ці стар-шыні, звярнуліся абураныя
сяляне. I Лабановіч спраўдзіў іх надзеі.
Сапраўдным інтэлігентам у
нашым уяўленні з'яўляецца сябар Лабановіча Янка
Тукала. Гэта вясёлы, эмацыянальны малады чалавек.
Янка страціў працу за ўдзел у настаўніцкім з'ездзе,
але глядзіць у будучыню ўпэўнена, бо адчувае сваю
асабістую праўду. Ён і Лабановічу ўну-шае веру ў
перамогу справы нацыянальнага адраджэння.
Зямляк Лабановіча Алесь
Садовіч у мала-досці вёў лад жыцця вясковага
інтэлігента-абы-вацеля. Але потым ён асэнсаваў
сваю ролю ў абуджэнні грамадства, стаў адным з
лідэраў руху прагрэсіўных настаўнікаў на
Беларусі. Добра ведаючы, што яму пагражае за
аргані-зацыю з'езда, Алесь ніколькі не
сумняваецца ў неабходнасці яго правядзення.
Колькасць сапраўдных
інтэлігентаў у трылогіі невялікая. У большасці ж
сваёй прадстаўнікі так званай вясковай
інтэлігенцыі — старасты, ураднікі, пісары,
фельчары і настаўнікі — вя-дуць абывацельскае
жыццё. Ні аб якім служэнні народу ў іх і думкі не
ўзнікае. Наадварот, яны лічаць сялян гультаямі,
ашуканцамі, п'яніцамі. За гонар гэтыя «інтэлігенты»
лічаць абдурыць мужыка, атрымаць ад яго за
нязначныя пас-лугі як мага больш хабару.
Калега Лабановіча настаўнік
Саханюк не са-ромеецца браць плату нават за лісты
бедных не-пісьменных салдатак. I ў той жа час ён
лічыць сябе інтэлігентам, апранаецца прадумана
пры-гожа, заўсёды акуратны, чысты.
Пісар Дубейка ўспрымае службовае стано-вішча як
магчымасць весела пажыць за чужы кошт.
Інтэлігентам ён лічыць таго, хто добра п'е
гарэлку і гуляе ў карты.
Нават лепшы сябар Лабановіча
Турсевіч, адукаваны сучасны чалавек, таксама не
вы-клікае ў нас павагі, бо асабісты спакой для яго
даражэй за сяброўства і прафесійную салідар-насць.
Настаўнік Шырокі здаецца адукаваным і
абыходлівым чалавекам, але ён аддае перавагу
бессэнсоўнаму марнаванню часу. |