Над
гэтым вялікім эпічным творам аўтар пра-цаваў
больш за трыццаць год. Шсьменнік I. На-вуменка так
ацаніў маштабнасць адлюстраван-ня рэчаіснасці ў
трылогіі: «Трылогія «На ростанях» — твор з
незвычайна вялікім ахопам жыццёвых з'яў. Перад
намі паўстаюць вобразы з розных сацыяльных
пластоў дарэвалюцыйнай Беларусі: сялян,
настаўнікаў, чыноўнікаў, слу-жачых культу,
інтэлігентаў, дзеячаў палітыч-ных партый... Ні
адно больш-менш значнае і вострае пытанне
тагачаснага жыцця не абыдзена ў трылогіі».
Вялікая колькасць дзеючых асоб і падзей у творы
патрабавалі ад пісьмен-ніка напружанай працы.
Многія вобразы былі спісаны з рэальных людзей,
некаторыя нават выведзены пад сваімі імёнамі,
напрыклад, Яд-віся, Баранкевіч, Аксён Каль.
Праблема наро-да — цэнтральная, скразная ў
ідэйна-кампа-зіцыйнай будове твора. Адносіны да
мужыка, імкненне палепшыць яго жыццё, дапамагчы
расці духоўна — мерка духоўнай каштоўнасці
герояў-інтэлігентаў. Але, зразумела, жыццё на-рода
пададзена ў творы не толькі вачыма інтэ-лігенцыі.
Як пісьменнік-рэаліст Я. Колас да-статкова поўна
і ярка адлюстраваў жыццё народа непасрэдна ў
вобразах сялян, жыццё, якое ён добра ведаў, лічыў
крыніцай натхнен-ня, тэм, сюжэтаў.
Амаль усё, што апісваецца ў
трылогіі, мы ба-чым вачыма галоўнага героя,
аўтабіяграфічнага персанажа, «майго двайніка»,
як прызнаваўся Сам пісьменнік. Вобразы
працаўнікоў малююц-ца з вялікай любоўю, падаюцца
прыгожымі і ўнутрана, і знешне. Лабановіч з
павагай і замі-лаваннем глядзіць на простых
палешукоў. Пра аднаго з цельшынскіх мужыкоў
аўтар піша, што яго знешнасць, павольнасць рухаў
і сур'ёзны выраз твару гарманіруюць з малюнкам
палес-кай прыроды. Лабановіч любуецца вопраткай
ха-товіцкага мужыка дзядзькі Сцяпана. А якімі
цёплымі, даверлівымі былі ўзаемаадносіны на-стаўніка
са школьнай старожкай бабкай Мар'-яй. Колькі
далікатнасці, такту, жыццёвай муд-расці праяўляе
старая, назіраючы за каханнем Лабановіча. 3 якой
увагай слухаў настаўнік яе простыя, вобразныя і
такія ёмкія думкі аб сэнсе жыцця. Гэтая
непісьменная жанчына з неш-часлівым лёсам
вызначаецца, аднак, багатым унутраным светам,
душэўным хараством і спа-гадлівасцю. Не менш
запамінальным атрымаў-ся вобраз другой школьнай
старожкі — бабкі Параскі. Лабановіч адносіцца да
яе з павагай і сімпатыяй, і бабка таксама
ўспрымае маладога настаўніка як роднага
чалавека.
Запамінаецца каларытная фігура
цельшын-скага старасты Рамана Круглага,
самастойна-га, разважлівага, дужага мужыка. 3
павагай і замілаваннем намаляваныя вобразы
старых па-лешукоў дзеда Мікіты і дзеда Піліпа.
У сваёй роднай вёсцы Андрэй
Лабановіч з цікавасцю слухае нараканні дзядзькі
Марціна на ўціск і несправядлівасць. Разважанні
гэта-га чалавека дапамагаюць Лабановічу аб'ектыў-на
ацаніць палітыку царскага ўрада ў адносі-нах да
сялянства.
Жыццё сялянства са сваімі
буднямі і святамі, драматычнымі і камічнымі
момантамі паўстае на старонках трылогіі. Не ўсё
падабаецца Лабано-вічу ў жыцці народа, і не ўсе
прадстаўнікі наро-да выклікаюць сімпатыю ў
чытача. Брыдкая, бязносая старожка Ганна ў
Выганах — забітая, няшчасная, безабаронная перад
усімі. Яе ніяк нельга назваць носьбітам высокіх
духоўных якасцяў. I ўсё ж гэтая жанчына
заслугоўвае ўвагі і шкадавання Лабановіча і
сваіх аднавяс-коўцаў.
Найбольш удала намаляваны ў
творы вобраз Аксёна Каля. Аўтар яўна любуецца
героем, на-ват твар селяніна здаецца Коласу «прыгожым
і энергічным». Гэта ўдумлівы, разумны чалавек,
які лёгка засвойвае грамату, спрабуе заўсёды
дайсці да праўды, у вялікім і ў малым. Доўгія гады
змагаўся Аксён за інтарэсы грамады, але
безвынікова. Ён збіраецца падаць прашэнне цару,
але Лабановіч запэўнівае яго, што цар — гэта
галсўны памешчык і ён будзе абараняць інтарэсы
евайго класа, а не ўстанаўліваць праў-ду.
Дзякуючы размовам з настаўнікам свядо-масць Каля
расце. Болып таго, ён гатовы да ўзброенай
барацьбы за інтарэсы сялянства.
У трылогіі Я. Колас стварыў
многа запаміналь-ных вобразаў прадстаўнікоў
народа. Шсьменнік рэалістьпна ўспрымае жыццё. 3
павагай і лю-боўю апісваючы асобных герояў, у той
жа час аўтар крытычна ставіцца да некаторых
праяў беларускага нацыянальнага характару: «Кожны
народ мае свой гонар... А мы, беларусы, не ад-важваемся
прызнацца ў тым, што мы — белару-сы, бо на галаву
беларускага народа, як вядома, многа выліта
памыяў, годнасць яго прыніжана і мова яго асмеяна,
у яго няма імя, няма твару». Словы Лабановіча
выражаюць занепакоенасць Я. Коласз забітасцю,
гістарычнай прыніжанас-цю беларускага народа. |