Мiхал --
тыповы прадстаунiк сялянства, якое ва умовах царiзму
цярпела буржуазна-палiтычны i чыноунiцкi гнёт.
Малазямеле прымушае яго iсцi на сплау лесу, на
службу да князя Радзiвiла. Але праца леснiка не
выратоувае яго ад беднасцi. Ен трапляе у поуную
залежнасць ад пана-ляснiчага, становiцца
паднявольным чалавекам. Ляснiчы зусiм не лiчыцца з
Мiхалам, прымушае яго часта пераязджаць з месца
на месца. Мiхал не хоча зносiць здзекi i абразу. Ен
настойлiва упарта шукае выхаду з паднявольнага
становiшча. Пасля смерцi старога ляснiчага Мiхал
вырашае купiць зямлю, прыдбаць свой кут. Мiхал любiць
зямлю моцна, шчыра. З дзiцячым замiлаваннем, iдучi
са службы, любуецца ярынаю i жытам на першай
гаспадарцы. Зямля запауняе думкi, надзеi Мiхала.
Мара аб вольнай працы на вольнай зямлi становiцца
яго жыццевай мэтай, яго срасцю. Зямля ва уяуленнi
Мiхала -- крынiца дабрабыту, "промень волi i
свабоды". Мiхал паказаны у сям'i i на службе.
Вобраз яго раскрываецца ва узаемоадносiнах з
панамi, леснiкамi, братам Антосем, жонкай, дзецьмi.
Па натуры Мiхал добры, спагадлiвы. Ен любiць дзяцей,
хоць часам строга ставiцца да iх, чула адносiца да
брата, глыбока паважае яго. Галоунае у характары
Мiхала -- любоу да зямлi, ненавiсць да прыгнету, iмкненне
да свабоды. Паступова у Мiхала абуджаецца
чалавечая годнасць, расце свядомасць. Мiхал –
асоба моцная, цягавiтая, здольная пераносiць
жыццевыя нягоды, непахiсная у дасягненнi сваей
мэты, трагiчная.
Хараство душы селянiна-працаунiка,
адданага сына зямлi, асаблiва ярка раскрыта у
вобразе дзядзькi АНТОСЯ. Антон -- чалавек
свабодалюбiвы. Ен пратэстуе супраць прыгнету
паноу i царскiх чыноунiкау, бярэцца за ажжыцяулене
жыццевай мары Мiхала. На плячах дзядзькi ляжаць
усе клопаты па гаспадарцы. У вобразе Антося
паказана таленавiтасць i працоуная сiла народа.
Дзядзька -- чалавек адароны ад прыроды, яркая,
багатая натура з вялiкiмi задаткамi. Ен -- адмысловы
работнiк, да усяго здатны майстар на усе рукi.
Дзядзька зачароувае сваёй натурай, адкрытасцю
душы, шчырасцю. Ен -- прыроджаны штукар, весяльчак,
забаунiк, чалавек востры на слова, любiць
пажартаваць. Мова яго багатая на прыказкi i
прымаукi. У гумары Антося, у яго жартах выяуляецца
мудрасць i дасцiпнасць народа, яго розум i
духоуная прыгажосць. Антось любiць дзяцей, добра
ведае iх псiхалогiю, iнтарэсы, патрэбы, гаворыць з iмi,
як са старымi, раiцца, спрачаеца. Ен iх дарадчык,
настаунiк i судзя. Дабрата, шчырасць, спагадлiвасць,
ветлiвасць, ласкавасць, дасцiпнасць – гэтыя
душэуныя якасцi Антося выяуляюцца у яго учынках,
паводзiнах. Сацыяльныя супярэчлiвасцi выклiкаюць
у душы Антося пратэст i абурэнне. Выказваючы
нянавiсць да паноу, царскiх чыноунiкау i
памешчыкау -- буржуазнага ладу, ен, як i Мiхал не
ведае, як працоунаму чалавеку пазбавiцца
эксплуатацыi i знайсцi свае шчасце.
Вобраз ГАННЫ -- жонкi Мiхала
займае невялiкае месца у паэме. Яна зауседы за
працай, занятая гаспадарскiмi справамi. Ганна --
добрая, рухлiвая, сумленная гаспадыня. Яна шчырая,
ласкавая мацi. Мацi прытрымлiваецца дзедаускiх
звычаяу, верыць у розныя прыкметы. Ганна разважлiвая
i практычная жанчына, добры дарадчiк у сям'i.
Паэму "Новая зямля” Я.К.
прысвяцiу народу. У народзе ен бачыць тыя творчыя
сiлы, якiя могуць знiш чыць несправядлiвасць, абнавiць
зямлю, зрабiць яе прыгожай. З дакладнасцю
вучонага-этнографа апiсвае ен усе звычаi i абрады,
якiя бытавалi у той час на Беларусi. У разнастайных,
цiкавых i паэтычных малюнках раскрываецца
штодзенны быт Мiхалавай сям'i. Прычым гэтыя малюнкi
настолькi тыповыя i характэрныя, што знаемячыся з
гiсторыямi жыцця адной сялянскай сям'i, мы атрымлiваем
поунае уяулене аб усiм бел. народзе. Успомнiм
снеданне у хаце Мiхала. Сап рауды, яда у сялянскай
сям'i -- гэта цэлы абрад, са строга устаноуленымi
правiламi i парадкамi, якiя усталявалiся дауно i
няухiльна, падтрымлiвалiся усiмi. Стол засцiлауся
абрусам, збiралiся абавязкова усе члены сям'i,
кожны меу сваё пастаяннае месца. У кут звычайна
сажалi пачэснага госця. Малыя дзецi, якiя яшчэ не
ведалi парадку, асобна елi, а за сталом, дзе сядзелi
дарослыя i старэйшыя дзецi, панавала цiшыня i
парадак. “Там хлопцы гаркацца нясмелi". У гэтым
строгiм парадку адчувалась павага да усяго, што
знаходзiлася на стале, як да здабытку цяжкай
працы. Лепшы кавалак уступауся таму, хто больш
працавау. Так праходзiла ранiца у нядзельку. Буднiя
днi запоунены цяжкай працай. Працавалi i дарослыя i
дзецi. У працы наiбольш поуна раскрываюцца
творчыя сiлы i здольнасцi народа, яго духоуная велiч
i прыгажосць. Чым глыбей удаецца Я.К. раскрыць
унутраны свет працоуных людзей, паказаць iх
маральную i духоуную перавагу над прадстаунiкамi
пануючых класау, тым мацней гучыць пратэст
супраць iснуючага ладу.
З вялiкай любоую апiсвае Я.К.
простых людзей у раздзеле "Падгляд пчол". Да
падгляду пчол у сям'i Мiхала рыхтавалiся як да вялiкага
свята. Мужчыны зранку мылi галовы, падкручвалi
вусы, надзявалi новыя камiзэлькi. А калi збiралiся
госцi, у Мiхалавай хаце пачынауся вяселы сялянскi
банкет. Апiсане сялянскага банкету не толькi
стварае яркае уяуленне аб звычаях i побыце таго
часу, але дапамагае зразумець характар простых
людзей. Мы бачым, як гасцiнна i прыветлiва
сустракае сям'я Мiхала гасцей i з якой павагай
трымаюцца госцi. |