Лiрыка
Якуба Коласа багатя i разнастайная па ахопу
жыццёвых з'яу, па выяуленню чалавечых пачуццяу.
Гэта шчырая i праудзiвая песня аб народзе, яго
жыццi i працы, думках i жаданнях. Разам з тым гэта
увасабленне свабодалюбiвых iмкненняу самаго
паэта. Яго рэвалюцыйна-дэмакратычных iдэалау,
гарачай любвi да бацькаушчыны, да роднай прыроды.
Многiя вершы паэта журботна-элегiчныя.
Ён называу вершы песнямi жальбы. Коласа трывожыу i
засмучау лёс бацькаушчыны. Тужлiвым болем
напоунены вершы пра жыццё вёскi, пра яе беднасць
("Веска"). Убогiя, скрыуленыя хаты; кучка
крывых вербачак; могiлкi з нахiленнымi крыжамi --
гэта вобразы, якiя ствараюць уражанне цяжкага,
бязрадаснага сялянскага жыцця.
Сумна сiратлiва выглядае родны
край ("Наш родны край"). Колас праудзiва
раскрывае цяжкi лёс радзiмы, горкую долю народа у
часы царiзму. Паэт паказвае бесчалавчнаць
прыгнечання працоунага сялянства, невыноснасць
становiшча бедняка. Шукаючы ратунку ад беднасцi,
сялянiн iдзе на зарабаткi у плотнiкi ("Плотнiкi").
Два галоуныя матывы
спалучаюцца у лiрыкi Я.К.: любоу да народа i ненавiсць
да яго прыгнятальнiкау. Песнi жальбы часта вылiваюца
у песнi гневу i абурэн ня. У вершах гучыць заклiк да
змагання ("Не бядуй”, "Будзь цверды"). Тэма
усенароднай помсты прыгнятальнiкам раскрываецца
у вершы "Ворагам” -- узор грамадзянскай лiрыкi Я.К.
Народ выклiкае "багачоу i панства” на суд, абвiнавачвае
iх у цяжкiх злачынствах, выносiць iм суровы
прыгавор. Прысуд народа -- гэта прысуд гiсторыi.
Час расплаты непазбежны -- гэта сэнс верша. Думка
гэта як заклiк да народнай рэвалюцыi.
Матыу пратэсту i помсты гучыць у
вершы "Мужык". Гаварць сялянiн-бядняк. Гэта
яго голас. Гэта споведзь яго душы. З горкай
крыудай расказвае мужык пра сваё жыццё. Тон верша
прамоунiцкi. Мужык у паказе Коласа -- чалавек
свабодалюбiвы. Галоунае у яго словах -- не скарга,
а пачуцце непакоры, нездаволеннасцi сваiм
паднявольным становiшчам. Селянiн не хоча цярпець
i пакарацца. Ён перастае верыць папоускай хлуснi,
у яго душы расце пачуцце чалавечай годнасцi,
усядамленне неабходнасцi барацьбы з прыгнятальнiкмi
народа. У вобразе мужыка выяулены лепшыя рысы
народнага характару, рэвалюцыйныя нстроi усяго
працоунага сялянства. Iдэя верша -- "я -- мужык, я
гонар маю, гнуся, але да пары...“ Гэтым высокiм
грамадзянскiм пачуццем асветлены яго прачулыя,
глыбока лiрычныя вершы.
Верш "Родныя вобразы" --
зварот да роднага краю, роздум аб радзiме. Паэту “любы
i гоман нiвы, i лесу высокага шум -- гуд шчаслiвы, i
песня магутных дубоу". Цудоуная прырода
Беларусi радуе, але радасць гэта няпоуная.
Радаснае, светлае пачуцце злiваецца са смуткам.
Родныя вобразы, "поуныя смутку i жальбы нядолi,
поуныя сумнай красы". Колас засмучаны, што радзiма
яго заняволена. Яго смутак -- гэта смутак паэта-грамадзянiна,
у якога балiць сэрца за прыгнечаны народ.
Патрыятычная лiрыка Коласа прасягнута любоую да
бацькаушчыны, прагай свабоды, радасным
прадчуваннем блiзкай перамогi народа.
Колас хацеу бачыць сваю радзiму
вольнай i шчаслiвай. Сваю веру у лепшую будучыню
народа паэт выказау у вершы "Не бядуй". Паэт
заклiкае народ не паддавацца роспачы, не трацiць
надзеi на вызваленне. Ён верыць, што родны край не
загiне у цеменi начэй. Як пасля зiмы прыходзiць
вясна, так пасля цяжкага прыгнету настане дзень
свабодны. Вобразы вясны, сонца, зiмы, цеменi начэй
ужываюцца як паэтычныя увасабленi. Яны
кантрастна супрацьпастаулены. Вясна i сонца сiмвалiзуюць
светлую долю радзiмы, зiма i цемень начэй --
панаванне рэакцыi, прыгнечанне.
Паэзiя Я.Коласа была паэзiяй тугi
i смутку. Невыпадкова свой першы зборнiк вершау
паэт назвау "Песнi жальбы" (1910). У iм многа лiрычных,
шчырых вершау пра бацькоушчыну, пра "забыты
богам край". У вершы "Родныя вобразы" Я.Колас
звяртаецца да роднага краю i да самога сябе з
пытаннем-роздумам якая сiла прываблiвае яго да
бацькоускай зямлi, чаму напауняецца яго сэрдца
смуткам i радасцю:
Вобразы мiлыя роднага краю,
Смутак i радасць мая!
Што мае сэрца да вас парывае?
Чым так прыкованы я
К вам мае узгорачкi роднага поля,
Рэчкi, курганы, лясы,
Поуныя смутку i жальбы нядолi,
Поуныя сумнай красы?
Лiрiчная паэзiя Я.Коласа -- гэта
песнi i думы аб жыццi народа, аб яго цяжкай долi ва
умовах царiзму. Жыцце сялянства, яго быт i праца, iмкненнi
i патрабаваннi -- галоуная тэма лiрыкi Я.К. Паэт
паказвае беззямелле, жахлiвую беднасць i галечу
сялянскiх мас. Убогiя, "скрыулныя хаты, сляпыя
вокны, заткнутыя жмутамi ануч, гразь i непагоду i
пыл у пагодныя летнiя днi” -- такой паустае з
творау Я.К. беларуская дакастрычнiцкая веска ("Весна",
"Наша сяло").
Верш "Мацi” пабудаваны на
бытавых матэрыялах. Праудзiва намаляваны тут
вобраз гаротнай сялянскай жанчыны -- працаунiцы.
Доугая зiмняя ноч, дзецi спяць, толькi мацi з
вераценцам тулiцца пры печы i думае сваю цяжкую
думу. Яна успамiнае свае дзяцiнтва. Заучасная
смерць мужа-батрака, пакуты сына-астрожнiка, усе
гэтыя нягоды злiваюцца у адну суцэльную карцiну
абездоленага сялянства.
Пратэст Я.К. супраць цяжкага
становiшча працоунага сялянства выяуляецца у
вершы "Мужык". У iм паэт малюе вобраз
прыгнечанага беларускага сялянiна. Мужык бедна
апрануты, абуты у лапцi, яго рукi пакрыты мазалямi.
Цяжкая праца надарвала сiлы яго, але не зламала
яго волi да лепшага жыцця. У вобразе мужыка Я.К.
раскрывае такiя рысы народнага характару, як
працавiтасць, вынослiвасць, iмкненне да свабоды.
“Ворагам” -- гэта верш
грамадзянскай лiрыкi. У iм паказана абуджэнне палiтычнай
свядомасцi сялянятва у эпоху першай рускай
рэвалюцыi. У гэтым вершы Я.К. гаворыць ад iмя
народа, паказвае яго гнеу i абурэнне. Я.К. выкрывае
багачоу i панства як дзiкiх i нахабных
эксплуататарау, выносiць iм суровы прысуд.
На увасабленнi з'яу прыроды
пабудаваны верш "Песнi вясны". Тут даецца
вясеннi пейзаж праз вобразы вясны i прыроды. Колас
перадае iмкненнi народа да свабоды, да лепшага
жыцця. Ён клiча людзей да аб'яднання i
згуртаванасцi.
Маленькiя ручайкi злiлiся у
магутнаю раку i выйшлi на прастор. Сiла гэтых
ручайков, якiя злiлiся разам i гоняць шмат вады --
наглядны прыклад для працоуных. Iм трэба аб'яднацца,
злучыцца. Толькi пры гэтай умове яны могуць
дасягуць волi, дабiцца вызвалення. |