Камедыя «Хто смяецца апошнім»
была напісана ў 1939 годзе, калі чалавека маглі
схапіць без усялякага дазнання, проста па да-носу.
Таму не дзіўна, што большасць людзей
знаходзілася ў нейкім запалоханым стане, пад
страхам апынуцца ў ГУЛАГу. Якраз да такіх людзей
і належыць навуковы супрацоўнік Ту-ляга.
Туляга — адна з асноўных
дзеючых асоб п'е-сы. Увесь знешні выгляд Тулягі
цалкам адпа-вядае яго прозвішчу. Ён нейкі
нязграбны, няспрытны, нібы сапраўды туляецца з
аднаго месца на другое. Аднойчы, калі Туляга ішоў
у інстытут, нейкі чалавек заўважыў яго падоб-насць
да дзянікінскага палкоўніка. А паколькі Туляга і
сапраўды некалі жыў у тым горадзе, назва якога
прагучала ў вуснах незнаёмца, то бедалагу гэта
насцярожыла і вельмі напужала. Ён расказаў пра
гэты выпадак у інстытуце. Па-чуўшы пра гэта,
Зёлкін — яшчэ адзін супрацоўнік гэтай навуковай
установы і ўсім вядомы вы-думшчык і пляткар —
перайначыў яго расказ так, што выходзіла, быццам
Туляга на самой справе дзянікінскі афіцэр і
вельмі баіцца ця-пер гэтага.
У той час дырэктар інстытута
Гарлахвацкі пад пагрозай выдачы «дзянікінца»
НКУС прымушае Тулягу напісаць за яго навуковую
працу і паставіць пад ёй прозвішча Гарлахвацкага.
Такі адкрыты шантаж узнімае хвалю
незадаволенасці ў Тулягі, сумленнага навукоўца.
Ён і раней ад-чуваў сваё становішча вучонага-парабка,
але не хапала смеласці, каб пазбавіцца ад гэтага.
Апошняй кропляй стала здарэнне
з Зіначкай Зёлкінай, калі Гарлахвацкі, баючыся
жончы-нага гневу, выкліканага яго «шашнямі» з
Зіначкай, павярнуў усё так, што атрымалася,
быццам з Зінай у кабінеце быў не ён, а Туляга.
Вынесці такога сораму Туляга не мог, таму тут жа
пачаў распрацоўваць план, як адпомсціць
ненавіснаму невуку і кар'ерысту. Ён раіцца,
дзеліцца сваімі думкамі з супрацоўнікамі інсты-тута,
шукае іх падтрымкі і дапамогі. Гэта да-памагае
яму з цягам часу пераадолець страх. Заставалася
толькі пераступіць апошнюю пры-ступку — выкрыць
лжэвучонага, які да таго ж яшчэ і дырэктар
навуковай установы.
У гэтай цяжкай справе Тулягу
дапамаглі Чар-навус, Вера і Левановіч. Яны
спакойна яго выслухалі, паспачувалі і паабяцалі
падтрымку. Да моманту зачытвання «навуковай
працы» Ту-ляга ўжо вызваліўся ад страху і быў
рашуча на-строены паведаміць усім супрацоўнікам
праўду.
Пасля таго, як Гарлахвацкі
зачытаў напісаную Тулягам працу, усім стала
зразумела, што ўяў-ляе сабою гэты чалавек як
вучоны. У дакла-дзе сустракаліся такія дэталі,
што ўзнікала пы-танне, хто на самой справе больш «карысны
выкапень» — Гарлахвацкі ці тая жывёліна, пра
якую гаварылася ў дакладзе.
Заканчваецца камедыя трыумфам
Тулягі. А Гарлахвацкага забіраюць у НКУС па
справе здрадніцтва.
У кантрасце паміж пачаткам і
канцом твора і хаваецца сэнс яго назвы. Спачатку
смяяўся Гарлахвацкі, паціраючы рукі ад радасці,
што, дзякуючы страху Тулягі, зможа ў хуткім часе
абараніць дысертацыю і закрыць рот тым, хто
падазрае яго ў лжэвучонасці і не давярае яму. У
канцы смяецца Туляга, задаволены тым, што хапіла-такі
смеласці і рашучасці перамагчы страх і выкрыць
ярага кар'ерыста і невука.
Сэнс назвы твора «Хто смяецца
апошнім» у тым, што нельга лічыць куранят па
вясне, таму што яшчэ не раз выйдзе на паляванне
ліса. I, як сцвярджае народная мудрасць, той смяец-ца
добра, хто смяецца апошнім. |