На ўроках беларускай
літаратуры мы пазна-ёміліся з камедыяй Кандрата
Крапівы «Хто смяецца апошнім». У сваёй п'есе
драматург раскрывае перад чытачом не толькі
канфлікт паміж невуцтвам, ашуканствам, кар'ерызмам
і адукаванасцю, сумленнем, але і паказвае атмас-феру,
у якой даводзілася жыць людзям у трыц-цатыя гады.
Чытаючы камедыю, мы бачым, як у той час нават
бязвінны чалавек, сумленны гра-мадзянін мог
зрабіцца здраднікам, «замаскіра- ваным ворагам»
пасля плётак і інтрыг спрытнага паклёпніка ці
інтрыгана.
Прыкладам чалавека, які дзеля
дасягнення ўласных мэтаў здольны скарыстаць
іншых лю дзей, з'яўляецца адзін з герояў п'есы
Крапівы — кар'ерыст і невук Гарлахвацкі. Ён
працуе на пасадзе дырэктара навукова-даследчага
інстытута геалогіі. Але ўжо з першых старонак п'есы
мы бачым, што да навуковай дзейнасці гэты чалавек
не мае ніякага дачынення.
Гарлахвацкі толькі тым і
займаецца, што ўладкоўвае свой кабінет і бавіць
час са сваёй ка-ханкай Зіначкай Зёлкінай. Тут жа
мы дазнаём-ся, што дыплом вучонага і адказную
пасаду лму дапамаглі набыць ягоныя сябры. Але ў
інстытут прыйшоў ліст з патрабаваннем спісу
навуковых прац кіраўніка ўстановы. Гарла-хвацкі
апынуўся перад пагрозай выкрыцця. Аднак і тут
гэты прайдзісвет знаходзіць выйс-це: «Зрабіць
так, каб Туляга і нават сам Чарна-вус былі тут у
мяне на паслугах... на іх спінах у вялікія вучоныя
ўехаць».
Каб здзейсніць свой план,
дырэктар развівае актыўную дзейнасць: збірае
плёткі, хлусню, карыстаецца дапамогай паклёпніка
і падхалі-ма Зёлкіна, палахлівасцю Тулягі і
даверлівас-цю Чарнавуса. Робіць гэта Гарлахвацкі
вельмі спрытна і прафесійна. 3 рознымі людзьмі ён
паводзіць сябе па-рознаму. Запалоханага Ту-лягу
метадам шантажу прымушае напісаць за яго
навуковую працу — даклад па палеанта-логіі: «Вы
напішаце, а я прачытаю. Пасля мы зачытаем яго на
савеце, апублікуем. Але вы ж разумееце, што
ставіць сваё прозвішча побач з вашым мне
нязручна».
Даверлівы Чарнавус, чалавек
высокай год-насці, не разумее, чаму гэта з Масквы
не прый-шоў водзыў на яго працу, чаму выдавецтва
ад-маўляецца друкаваць яго кнігу, а над дачкой
навісла пагроза выключэння з інстытута. I ніяк не
можа зразумець, што прычына ўсяму — яго дырэктар.
У інстытуце геалогіі
адбываюцца цікавыя падзеі. Замест таго, каб
займацца навуковай дзейнасцю, вучоныя павінны
даказваць, што яны не ворагі. Затое Гарлахвацкі —
невук, прайдзісвет і кар'ерыст — адчувае сябе
вельмі вольна. Але ўсе гэтыя непаразуменні
адбыва-юцца да пэўнага часу. Пасля дакладу, якім
Туляга помсціць свайму крыўдзіцелю, на па-верхню
выходзіць увесь бруд Гарлахвацкага. Гэты
прайдзісвет паўстае перад намі ў вобразе «свінтуса
грандыёзуса». 3 Чарнавуса і Тулягі была знята
пляма «ворагаў народа».
Сваім творам К. Крапіва дапамог
нам зразу-мець тое страшнае становішча, у якім
апыну-ліся ўсе нашыя суайчыннікі ў трыццатыя
гады. Даў зразумець нам, як лёгка было ў той час
прынізіць чалавека, а то і ўвогуле — ад-няць у яго
жыццё. I разам з тым вучыць нас быць сумленнымі
перад сабой і людзьмі, вы-крываць невуцтва, кар'ерызм
і ўсе адмоўныя рысы чалавечага грамадства. |