Камедыя Кандрата Крапівы «Хто
смяецца апошнім» хаця і была напісана ў тысяча
дзевяцьсот трыццаць дзевятым годзе, але яе можна
назваць сучаснай. Бо дзеянні, якія адбываюцца ў
інстытуце геалогіі, вельмі нагадваюць сённяшнія
стасункі паміж людзьмі амаль ва ўсіх дзяржаўных
установах. Кандрат Крапіва ў ка-медыі выкрыў
несправядлівасць, парушэнне прынцы-паў жыцця. Ён
асуджае кар'ерызм, прыстасавальніц-тва. Але ў той
жа час драматург услаўляе вучоных, якія сваёй
працай прыносяць вялікую карысць дзяржаве.
Большасць герояў камедыі можна
падзяліць на ста-ноўчых і адмоўных. Але ёсць і
такія персанажы, якіх нельга аднесці ні да першых,
ні да другіх.
Адмоўнымі ў п'есе з'яўляюцца
вобразы Аляксанд-ра Пятровіча Гарлахвацкага,
Зёлкіна і яго жонкі.
Гарлахвацкі — дырэктар
інстытута геалогіі. Пасаду дырэктара інстытута
ён займае не за свае навуковыя дасягненні, а па
пратэкцыі таварышаў. На самай спра-ве ў прафесіі
палеантолага ён нічога не разумее. Гар-лахвацкі
— вельмі небяспечны чалавек, бо выдае сябе не за
таго, кім з'яўляецца на самай справе. Ён вельмі
хітры і вынаходлівы. 3 рознымі людзьмі паводзіць
сябе па-рознаму. Палахлівага — прыпужае, а з
даверлівымі — прыкідваецца шчырым сябрам. Але «колькі
вяровач-цы ні віцца — заўсёды ёсць канец». У
рэшце рэшт усе ўбачылі, што за чалавек
Гарлахвацкі, які ён невук.
Зёлкін — малодшы навуковы
супрацоўнік. Гэта сап-раўдны падхалім. А
падхалімства, як вядома, заўсёды выклікала гнеў у
Кандрата Крапівы. Хаця навуковы супрацоўнік з
яго не вельмі ўдалы, затое Зёлкін — вельмі
здольны паклёшгік. Наколькі ён тупы ў навуцы,
настолькі багатая яго фантазія ў выдумванні
плётак. Такія разу-менні, як дружба, давер між
людзьмі, Зёлкіну не даступ-ны. Ён умее бачыць у
людзях толькі адмоўнае.
Станоўчымі вобразамі ў камедыі
з'яўляюцца Чар-навус, Вера і Левановіч.
Чарнавус — прафесар інстытута геалогіі. Аўтар з
сімпа-тыяй малюе гэтага вучонага. Шчыра спачувае
яму, даве-даўшыся пра непрыемнасці, якія
наваліліся на беднага прафесара. Вось гэта
справядлівасць і сумленнасць ча-сам
перашкаджаюць вучонаму бачыць з'явы ў сапраўд
ным святле. Чарнавус непатрабавальны і сціплы.
Яго вельмі любяць калегі. Ён увесь час адчувае іх
мараль-ную падтрымку. Калі што-небудзь не
ладзіцца, ён непа-коіцца, каб з-за яго не было
непрыемнасцяў у калег. Інта-рэсы навукі для
Аляксандра Пятровіча даражэй за ўсё. Без навукі
ён не ўяўляе свайго жыцця.
Вера — правая рука Чарнавуса,
малодшы навуковы супрацоўнік. Яна чалавек
прынцыповы, мяркуе аб людзях не па чутках, а па іх
учынках. У цяжкія хвіліны яна стараецца
падтрымаць Чарнавуса і дапамагчы яму. Менавіта
яна садзейнічае шчаслівай развязцы ў каме-дыі.
Сваёй энергічнасцю, адкрытасцю натуры Вера вы-клікае
нашы сімпатыі.
Левановіч — сакратар парткома.
Ён — сумленны і прынцыповы камуніст. Левановіч
умее выслухаць чалавека, паверыць яму і
дапамагчы калі трэба. Раней, чым хто, ён зразумеў
сапраўдную абстаноўку ў інсты-туце, і не без яго
дапамогі выкрылі Гарлахвацкага.
Туляга — навуковы супрацоўнік.
Страх з'яўляец-ца галоўнай перашкодай да мэты на
працягу ўсяго жыцця. Але ён змог пераадолець
самога сябе і раска-заць аб усім Левановічу.
Такія людзі, як Туляга, вельмі небяспечныя, бо яны
жывуць пад уплывам каго-не-будзь. Калі такі
чалавек будзе браць прыклад з дрэн-нага чалавека,
то і сам стане дрэнным. Туляга пакутуе ад сваёй
палахлівасці, горка прызнаецца, што праз гэту
рысу характару не паважае самога сябе.
Камедыя «Хто смяецца апошнім»
напісана з вялі-кім сатырычным майстэрствам.
Дзеянні тут адбыва-юцца, а аўтарскіх высноў няма.
Напрыклад, калі Гар-лахвацкі робіць даклад пра
выкапнёвую жывёліну, а па сутнасці малюе свой
уласны партрэт. Тое, што мы робім выснову самі,
развівае мысленне, фантазію. Таму камедыя не
толькі цікавая, але і карысная. |