У камедыi Кандрат Крапiва (К.К.)
ставiць i вырашае праблему духоунага выпрамлення
i аднаулення чалавека ва умовах сацыяльнага
грамадства на вобразе Тулягi. Драматург паказвае,
што Туляга -- чалавек крыштальнай сумленнасцi, але
вялiкi баязлiвец. Калi Гарлахвацкi перыядычна
запалохваючы i шантажыруючы, спрабуе схiлiць на
несумленны шлях Тулягу, ен адважваецца зауважыць
нахабнiку, што пiсаць навуковую працу для iншых --
учынак несумленны, дрэнны. I няхай сабе пярэчанне
Тулягi вельмi нясмелае, але сам факт, што да смерцi
запалоханны чалавек усе ж адважваецца на гэта, з'яуляецца
сведчаннем яго высакароднасцi, маральнай чысцiнi.
Бессаромнасць Гарлахвацкага вельмi узрушыла i
абурыла Тулягу, але ен пакуль што не адважваецца
каму-небудзь расказаць усе, бо не упэунены у
сваей праваце. К. знарок ставiць Тулягу у
недарэчныя, смешныя сiтуацыi, каб найбольш моцна
ударыць па баязлiвасцi Тулягi. Туляга лiчыць свае
становiшча трагiчным, з якога няма выйсця, i трацiць
спакой i сон. Гэта усе можна прасачыць у сцене, дзе
Туляга з рознымi агаворкамi расказвае Левановiчу
пра усе сваi няшчасцi. Адчуушы сяброускую
падтрымку Веры, Чарнавуса i iншых супрацоунiкау iнсцiтута,
Туляга пачынае разумець безпадстаунасць свайго
страху. Ен узяуся пiсаць для Гарлахвацкага працу
пад выглядам таго бездапаможнага запалоханага
Тулягi, якiм дырэктар яго бачыу. Але пры гэтым
думае: "Цяпер жа я табе напiшу навуковую працу!
Насмяяуся ты з мяне, абняславiу перад людзьмi,
пасмяюся ж i я з табе". У яго нараджаецца вялiкi
гнеу да праудзiсвета, нахабнiка i кар'ерыста,
рашучасць абавязкова яго выкрыць, адпомсцiць за
тое зняважанне, крыуду, якiя цярпеу Туляга ад
дырэктара. У канцы п'есы адбываецца духоунае
аднауленне i перараджэнне Тулягi, яго радасць,
гордасць ад здзейсненага i поунае выкрыцце
невуцтва Гарлахвацкага. Туляга канчаткова
пераадольвае сваю безгрунтоуную баязлiвасць i
становiцца нармальным чалавекам, гатовым
змагацца з такiмi людзьмi, як Гарлахвацкi.
Нямала паздзеквауся Гарлахв. з
Тулягi i iншых вучоных. Цяпер яны смяюцца з
Гарлахвацкага апошнiмi. У гэтым сэнс назвы твора. |