Патрыятычная
тэматыка ў творчасці Я. Купа-лы займае галоўнае
месца. Лешпыя вершы дарэвалюцыйнага часу і творы,
напісаныя ў савецкі час, прысвечаны радзіме і
родным мясцінам, гісторыі і сучаснасці. Яны
паэтызуюць прыга-жосць прыроды, годнасць і
духоўнае багацце чалавека працы.
Праўда, эмацыянальны лад
патрыятычнай лірыкі савецкага часу значна
адрозніваецца ад вершаў дарэвалюцыйных. У
паслякастрычніцкі перыяд у вершах паэта
пераважае настрой ба-дзёрасці, аптымізму,
жыццясцвярджальнага па-чатку. Верш «Світае»
найболыы яскрава выра-жае змены ў жыцці народа:
Эй, годзе ўжо спаць! Уставайце!
Глядзіце — світаць пачало.
Ствараецца ўраджанне, быццам
верш пра-сякнуты сонечнымі промнямі.
У вершы «У вырай» паэт
звяртаецца да воль-ных птахаў, сакалят з заклікам
смела адпраў-ляцца ў выран, узнёсшыся да неба, да
зорак, да касмічных вышынь. У першым радку ме-тафарычнасць
вобраза птушак не раскрываец-ца, але ўзнёслая
танальнасць і заклік пазна-ваць свет даюць
зразумець, што існуе яшчэ адзін сэнсавы план. У
другім радку аўтар звяр-таецца да птушак,
называючы іх нашчадкамі крывічоў — старажытных
продкаў беларусаў, і ў чытача ўжо няма сумнення,
што ў вобразе вольных птахаў — метафарычнае
ўвасабленне беларускага народа. Паэт заклікае
народ «выле-цець к славе з пагібельнай плесні і
песняй агністай дзівіді народы*, гэта значыць
адмовіцца ад змрочнага мінулага і смела імкнуцца
насус трач усяму новаму, сучаснаму,
прагрэсіўнаму, што нясе новы час.
Аднак пазней Купала стаў
заўважаць у но-вым жыцці і многія адмоўныя з'явы. 3
болем рэагаваў паэт на русіфікацыю, навязаную
Мас-квой, на прынцып пралетарскага інтэрнацыя-налізму.
3 горкай іроніяй піша Купала аб
вымушаным адмаўленні ад роднай культуры, аб
адарванасці ад нацыянальных гістарычных каранёў.
О так! Я — пралетар!.. Яшчэ ўчора
раб пакутны — Сягоння я зямлі ўладар I над царамі
цар магутны!
Інтэнсіўнае прымяненне
гратэску ў першым слупку падкрэслівае пачуццё
горычы і болю, што ахапілі паэта ад усведамлення
дзяржаў-най ідэалогіі бездухоўнасці. Мастацкі
прыём гіпербалы ў двух апошніх радках сведчыць
аб крытычным успрыняцці паэтам палітычных догм
савецкай улады.
Купала не крывіць душой, а
творча адлюстроў-вае жыццё ва ўсёй складанасці і
супярэчлівасці. Аўтар паважае свой талент і
свайго чытача. Ён праўдзіва выражае свае думкі і
пачуцці, нават калі яны не супадаюць з афіцыйнымі
поглядамі, застаецца верным праўдзе жыцця. |