Паэму «Тарасова доля» вялікі
пясняр беларускага народа прысвяціў свайму
ўкраінска му сабрату па пяру Тарасу Шаўчэнку.
Паэма была напісана ў тысяча даевяцьсот трыццаць
дзевятым годзе.
У аснове сюжэта твора — жыццё
Тарасі Шаўчэнкі ад нараджэння і да смерці. Вось
яі апісвае Купала час, у які нарадзіўся ўкраінск
паэт:
Як раджала яго маці, —
Не свяцілі зоры,
Зубы скаліла няволя,
Хахатала гора.
Цяжкім, гаротным было
дзяцінства ў Тара са. Толькі ўзняўся на ногі —
адразу «панш чына, батрацтва». 3 юначых гадоў
давялос: падстаўляць спіну катам. Тут жа аўтар
дае наі зразумець, што такім было дзяцінства не
тольк ў Тараса, гэта лёс усіх дзяцей украінскага
бя^І няцтва. Ды не толькі украінскага Шаўчэнкі,
Купала ўспамінае і сваё, такое ж гаротнае і,
здавалася, беспрасветнае:
Я таксама нарадзіўся
Ў ланцугах пад царам.
Спапяліў бы ту часіну,
Каб я яюг, пажарам.
Купала з любоўю апісвае ў творы
прыга-жосць роднай прыроды, якая ў далекія часы
прыгону, калі Тарасу даводзілася праходзіць па
нашай зямлі, спачувала хлопцу-ўкраінцу.
Бясконца захапляецца аўтар і
самім Тарасам, яго чулай душой і сэрцам, што не
захацела скарыцца панам. Колькі ні білі паны
Тараса, колькі ні катавалі, не змаглі забраць
скарб, падораны хлопцу Богам, — яго песню, яго
слова:
Пайшло слова Тарасова
Горда, непакорна,—
Знайшла водклік яго песня
У людзей прыгонных.
I пайшло Тарасова слова далёка,
пачулі яго абяздоленыя людзі не толькі Украіны,
але і' Расіі, і Беларусі. Пачулі і сталі дабівацца
леп-шата жыцця.
Заканчваецца паэма гімнам
новаму жыццю, Янка Купала захапляецца
дасягненнямі "Украіны таго часу, калі пісалася
паэма. Куш радуе, што людзі сталі вольнымі, сталі
жыі лепш:
Ані слез піых, ані гора,
Ні цара, ні пана!
Эх, Кабзар, каб ты збудзіўся,
На. Украіну глянуў!.. |