Янку Купалу называюць уладаром
беларус-кай песні. I гэта сапраўды так. Няма,
відаць, такой тэмы, якую б не закрануў пазт у
сваіх песнях-вершах. Гэта і жыццё яго суайчынні-каў,
іх нялёгкая праца, сладзяванні на леп-шую
будучыню, гэта і прыгажосць роднага краю, і
хараство чалавечай душы, і бессмярот-насць
мастацтва, і шмат іншых. Па настрою песні Купалы
таксама розныя: то вясёлыя і жыццярадасныя, то
сумныя, а часам і гнеўныя.
Асобна можна выдзеліць тэму
паэта і яаэзіі. Яна займае значнае месца ў
творчасці народ-нага песняра. Як толькі стаў
пісаць вершы, Купала задумаўся над тым, якое
месца ў жыцці людзей займае паэт, якое яго
прызначэнне на Зямлі, I чым болын пісаў, тым
выразней разу-меў, што быць паэтам — вельмі
адказна. Што сапраўдны паэт той, чые вершы і песні
дахо-дзяць да глыбіні душы чалавека і дапамага-юць
яму жыць, У сваім раннім вершы «Я не паэта» Я.
Купала выказвае незадавальненне тым, што на
Беларусі пакуль што мала паэтаў, якія б на роднай
мове стваралі праўдзівыя творы аб жыцці свайго
народа. Да сваёй твор часці Купала адносіцца
крытычна, разумее, што яшчэ мала зрабіў для
свайго народа, таму і га-ворыць пра сябе: «Я не
паэта».
У болын познім вершы «За ўсё...»
Купала зноў звяртаедца да тэмы паэта і паэзіі.
Гэты верш — справаздача паэта аб яго
дваццацігадо-вай творчай дзейнасці. У пачатку
верша Купа-ла выказвае ўдзячнасць беларускаму
народу:
За ўсё, што сёння маю,
Шпіо даў мне мой народ:
За кут у родным краю,
За хлеб-соль без клапот...
I тут жа паэт, аданіўшы сваё
жыццё, з упэў-ненасцю гаворыць, што не быў
абібокам, што не толькі браў ад свайго народа, а і
плаціў яму слаўна, плаціў усім, чым мог, і
галоўнае — сваёй песвяй:
Я адплаціў народу,
Чым моц мая магла:
Зваў з путаў на свабоду,
Зваў з цемры да святла.
У вершы «Мая навука» Купала
паказаў вельмі агульна свой цяжкі, цярністы шлях
да высокага звання, дадзенага яму народам — «уладар
беларускай песні». Купала адлюстра-ваў у сваім
вершы той адзІны пачатак, з якога павінны
лачынацца і жыццё чалавека, і яго творчасць, калі
ён сапраўдны паэт — яго Баць-каўшчына. Свае тэмы
і вобразы беларускі пяс-няр Купала браў менавіта
адтуль.
Служэнню народу Я. Купала
прысвяціў усё сваё жыццё. "Служыць
Бацькаўшчыне — значыць жыць, быць непадзельна
злітым з ёй, а яе болем і радасцю, трывогамі і
клопатамі, буд-нямі і святамі", — гэта яго
словы. |