Усе творы Янкі Купалы
прасякнуты дум-кай пра свабодную Беларусь, пра
вольнага і не-залежнага беларуса. Янка Купала
марыў аб тым, каб у яго суайчьгннікаў абудзілася
па-чуццё годнасці, павагі да сябе. Пачуццё, па-хаванае
пад цяжарам гаротнага стаяовішча. Ме-навіта
такой — смелай, мужнай, з пачуццём годнасці —
намаляваў Купала галоўную гераі-ню паамы «Бандароўна».
Падзеі, апісаныя ў творы,
адбываліся на Ук-раіне. Пану Патоцкаму —
багатаму, дэспатыч-наму, самаўшўненаму і
разбэшчанаму — пры-глянулася дачка бедняка
Бандарэнкі Бандароўна. На яго нахабныя прапановы
і дзеянні дзяўчы-на адказала аплявухай. Пана
Патоцката такі ўчыяак бяднячкі моцна пакрыўдзіў.
Больш таго> ен быў проста раз'юшаны: як магла
галадран-ка так дрынізіць яго перад іншымі?!
НаставІў-шьг перад дзяўчынай поўныя сталы
смачнай ежы, Патоцкі прапанаваў ей выбар:
— Ну, што воліш сабе выбраць,
Пышная паненка:
Ці ў бяседзе засядаці
Вось пад гэтай сценкай
I са мною піць, гуляці,
Цочкі каратаці?
Ці наеекі косці парыць
У зямельцы маці?
Доўга думаць Бандароўна не
стала, бо бацькі з маленства навучалі яе быць
сумленнай. Дзяў-чына засвоіла, што грошы — гэта
не самае га-лоўнае ў жыцці, што за іх шчасця і
душэўнага спакою не купіш. Жыць з панам Патоцкім,
ку-пацца ў яго багацці, бавіць разам з ім час, па-мяняўпш
на ўсё гэта сваю дзявочую годнасць, сумленне і
душэўную свабоду, Бандароўна не згадзілася. Яе
адказ — выклік не толькі пану Патоцкаму, а ўсім
тым, хто за грошы і багацце гатоў прадаць сваё
сумленне:
— Не такую, ясны пане, Бачыш
прад сабою, Што захоча чэсць і славу Прадаваць з
табою...
— Дужы ты з сваім багаццем, А я сілы большай, — За
мной праўда і народ мой, За табой жа — грошы!
Не скарылася Бандароўна, яна
выбрала смерць.
Аўтар захапляецца ўчынкам
сваёй гераіні, хоча бачыць такім увесь народ.
Аўтар адносіцца да Бандароўны з павагай і
замілаваннем. Прыгажосць і чысціня яе душы
суладна прыгажосці знешняй. Гэта робіць воб-раз
Бандароўны я'шчэ больш прывабным. |