У драме «Раскіданае гаяздо»
Янка Купала зна-ёміць нас з жыццём беларускай
вёскі напярэ-дадні першай рускай рэвалюцьгі 1905
года. Жыц-цё было цяжкім і гаротным, бо
капіталістычныя адносіны, якія нараджаліся ў
краіне ў канцы дзевятнаццатага стагоддзя і на
пачатку двацца-тага, прыводзілі да паўсюднага
абеззямельвання сялянства. Разам з тым Я. Купала
ў сваім творы адлюстраваў рэвалюцыйны настрой
пера-давой часткі сялянства, якая не хацела
сядзець склаўшы рукі і чакаць лепшага жыцця, а
імкну-лася дабіцца гэтага жыцця са зброяй у руках.
Сям'я Лявона Зябліка — тыповая
вясковая сям'я таго часу. Зяблікі маюць сваю хату
і не-вялікі надзел зямлі, які Лявон атрымаў у спад-чыну
ад свайго бацькі. Ды вось бяда — малады паніч
захацеў адабраць гэтую зямлю. Упэўне-ны ў тым, што
праўда на яго баку, Лявон па-чынае судзіцца з
панічом. На словы жонкі: «Ці з багатым беднаму
судзіцца? Пакуль з багатага пух, то з беднага дух.
Цэлыя вёскі такіх, як мы, з хат у поле вывозілі ад
пасеваў, ад усяго дабра» — Лявон не звяртае ўвагі.
Аднак, як і трэба было чакаць, суд заступіўся за
памешчы-ка, а Лявону з сям'ёй было загадана ў
кароткі тэрмін выселіцца з хаты. Для Лявона гэта
было сапраўднай трагедыяй. «Сумленны жыхар,
шчыры сявец», чалавек, які ўсё жыццё пра-рабіў на
гэтай зямлі, з году ў год паліваў яе сваім потам,
перацерусіў на ёй кожную грудач-ку, ён не мог
уявіць свайго жыцця без гэтай зямлі. Даведаўшыся,
што справа прайграна і зямлі яму ўжо не вярнуць,
Лявон вырашае скон-чыць жыццё самагубствам.
Зразумела, ён мог бы пайсці да паніча, пакланіцца
яму, але быць парабкам Лявон не хацеў ды і занадта
стаміўся ўжо абіваць парогі судовых устаноў.
Разам з Лявонам за зямлю
змагаецца і яго старэйшы сын Сымон. У Сымона
гэтакая ж самая прага да зямлі. Ён — моцны і
адважны чалавек, натура гордая і свабодалюбівая.
Зоська так гаворыць пра свайго брата: «Птушкаю-арлом
быць бы табе і лётаць па паднябессі, як лётае
вецер гэты вольны! Толькі ж бяда — крылле не
дадзена табе, саколе ты мой зорка вокі».
Усёй душой Сымон ненавідзіць
прыгняталь-нікаў, тых, хто не дае не толькі яго
сям'і, а і ўсім сялянам вольна жыць. У адрозненне
ад бацькі, які не бачыў выйсця са становішча, у
якім апынуўся, Лявон добра ўсвядоміў — вый-сце ў
барацьбе. I ён гатовы да гэтай барацьбы. Памірыцца
з панічом — такой думкі няма ў галаве Сымона. Для
яго гэта прыніжэнне ча-лавечай годнасці. На
прапанову маці пайсці да паніча на службу хлопец
гнеўна і рашуча ад-казвае: «...Не пайду туды, і вы
ўсе не пойдзе-це. Аднаго кроку ў той бок не дам і
адгэтуль не саступлю. Магіла татава стала
векавечнай пе-рагародкай паміж імі і намі, і не
зніштожыць яе сілай чалавечай! Гора таму, хто
першы пера-ступіць гэты насып магільны над сваім
родным, працягне рукі к ім і пойдзе з імі!..»
Калі ў вобразе Лявона Зябліка Я.
Купала ха-цеў паказаць даведзеную да адчаю
беззямел-лем частку сялянства, якая не бачыла
выйсця са свайго гаротнага становішча і ўсё яшчэ
спа-дзявалася знайсці праўду ў існуючым ладзе, то
ў вобразе Сымона — перадавую, актыўную частку
сялянства, гатовую выйсці на ўзброе-ную барацьбу
з несправядлівым сацыяльным ладам. |