Паўлінка
і пан Быкоўскі з'яўляюцца цэнтральнымі вобразамі
камедыі "Паўлінка". Увесь сюжэт п'есы бу-дуецца
на супрацьпастаўленні і супрацьстаянні гэтых
двух герояў. Такі прыём дазволіў аўтару стварыць
не толькі каларытныя і запамінальныя вобразы,
але і цу-доўную, адметную беларускую камедыю.
Паўлінка з'яўляецца ўжо ў
першым акце п'есы, і ўсе далейшыя падзеі прама або
ўскосна звязаны з ёю. Хаця, зрэшты, яна і ёсць тая
прычына, з-за якой па-чынаецца ўвесь сыр-бор.
Паўлінка — маладая, прыго-жая і прывабная
сялянская дзяўчына. У потайкі ад бацькі яна
сустракаецца са сваім каханым сялянскім хлопцам
Якімам, якога яе бацька ненавідзіць за "палітыку".
Для далейшага развіцця п'есы Я. Купала
выкарыстоўвае даволі распаўсюджаны літаратурны
сюжэт: больш заможны і "радавіты" шляхцюк
сватаец-ца да дзяўчыны, увесь пасаг якой — яе
дзявочая пры-гажосць, а таму купіць гэты тавар, на
яго думку, вельмі лёгка. Звычайна, здавалася б,
сюжэт аб ня-роўным шлюбе аўтар уздымае да ўзроўню
на-цыянальнай праблемы. За знешняй згодай
Паўлінкі з воляю бацькі, які знайшоў жаніха на
кірмашы (даволі сімвалічны момант), прыхаваны
пратэст дзяў-чыны.
Быкоўскі з'яўляецца ў творы
толькі ў другой дзеі, на вечарынцы ў Крыніцкіх,
хаця задоўга да з'яўлення героя п'есы глядач ужо і
падрыхтаваны да адпаведнага яго ўспрыняцця (са
слоў Паўлінкі і яе бацькі). Бы-коўскі сватаецца да
дзяўчыны. Ён са скуры вылузва-ецца дзеля таго, каб
прадэманстраваць перад гасцямі і Паўлінкай сваю
"вышэйшасць" і "разумнейшасць". Дзеля
гэтага Быкоўскі адкрыта пагарджае ўсім "му-жыцкім",
асабліва беларускімі песнямі і танцамі. Яму
здаецца, што дзяўчына, убачыўшы разумнага, кем-лівага
і багатага пана, адразу дасць сваю згоду на шлюб.
Зрэшты, гэта яго не надта хвалявала, бо бацька
Паўлінкі Сцяпан Крыніцкі ўжо загадзя з "зяцем"
аб усім дамовіўся. Поўны гонару і фанабэрыстасці,
упэў-нены ў сабе, не разумеючы камічных сітуацый,
у якіх ён аказваецца, паўстае перад намі пан
Адольф. Аднак усё гэта падкрэслівае ягоную
дурасць і недальнабач-насць. Таму Быкоўскі
дасягае сваімі паводзінамі адва-ротнага выніку:
усе героі, за выключэннем Сцяпана Крыніцкага,
адкрыта кпяць з яго. Дцнак пан Быкоўскі не
звяртае на гэта ўвагі і яшчэ з большай сілай
спрабуе падкрэсліць сваю "панскасць", ад
чаго становіцца яшчэ больш нізкім, нікчэмным,
мізэрным. У выніку нават сам Крыніцкі, які хацеў
бачыць у ім свайго зяця, з ганьбаю выганяе пана са
сваёй хаты.
Паўлінка, пан Быкоўскі — гэта
своеасаблівая пара супрацьлеглых герояў, з
дапамогай якой аўтар выяўляе два розных падыходы
да адвечнага беларуска-га пытання — пытання "мужыцкасці"
і "панскасці, шляхетнасці". Сватанне
Быкоўскага выклікае ў Паў-лінкі спачатку іронію
і смех, а потым, калі ўсім стала зразумела, што за
шляхетнасцю і ганарыстасцю пана нічога больш
няма, — пагарду. Паўлінка разумее, што не так
лёгка перамагчы бацькаву волю, калі ісці на-пралом.
Таму яна скарыстоўвае іншы шлях: спачатку
паказвае ўсім, хто такі на самой справе пан
Быкоўскі, а потым сама выбірае свой лёс.
Сапраўды, колькі смеху
выклікаюць у чытача тыя сцэны, дзе пан Быкоўскі
вучыць Паўлінку "панскім" танцам, або дзе
пана памылкова прымаюць за выкра-дальніка
Паўлінкі. У Я. Купалы гэта зусім не смех дзеля
смеху. Вобразам Паўлінкі аўтар сцвярджае вы-сокую
чалавечую годнасць простых людзей; сцвярджае,
што шляхетнасць — гэта стан душы чалавека, які не
атрымаеш у спадчыну разам з родавым маёнткам.
П'еса, напісаная на пачатку XX ст.,
ужо мела сваіх папярэднікаў. "Быкоўскія"
свайго часу востра крыты-каваліся ў "Пінскай
шляхце" В. Дуніна-Марцінкевіча, "Модным
шляхцюку" К. Каганца. Я. Купала ў вобразе
Быкоўскага змог настолькі ўдала акумуляваць і
сінтэ-заваць адмоўныя рысы літаратурных герояў
ранейшых твораў, што вобраз Адольфа Быкоўскага
стаў сімва-лічным, а яго прозвішча і імя
ператварылася з уласна-га ў агульнае, назыўное. |