У паэме "Тарасава доля"
паэт выяуляе глыбокую любасць да братняга украiнскага
народа i яго кабзара. У творы такога тыпу легка збiцца
на просты пераказ бiяграфii, але з Купалам гэтага
не здарылася. Вобраз Шаучэнкi арганiчна упiсваецца
у гiсторыю украiнскага народа, яго культуру; ён
падаецца як носьбiт нацыянальнай свядомасцi украiнцау.
У паэме Купала узнауляе самыя
драматычныя эпiзоды бiяграфii прыгоннага хлапчука,
надзеленага талентам мастака i паэта.
Жыцце i творчасць Тараса
Шаучэнкi маюць адносiны да нашага краю, да Беларусi.
Гэта адлюстравана у паэме Купалы. Як дваровы пана,
Тарас спачатку жыу у Вiльнi, потым -- у Пецярбургу.
Юнак бачыу вакол прыгожыя беларускiя лугi, лясы,
крынiцы, а таксама бедныя хацiны, паднявольных
людзей, -- як i на Украiне. Беларускага паэта цiкавiць
не толькi сацыяльны лес Тараса-юнака, аднолькавы
для усiх прыгонных, але i асабiстае яго жыцце.
Аутар расказвае пра каханне юнака да прыгожай
Аксаны, пра яго вернасць ёй i у вымушанай разлуцы.
Тры раздзелы паэмы прысвечаны
песнi Тарасавай, бястрашнаму, непадкупнаму слову
кабзара. Вялiкi духоуны скарб, якiм валодау юнак,
ён шчодра аддавау народу, любай сваей Украiне.
Народ пачуу песню свайго
кабзара i прыняу яе да сэрца. Тыя хто панавау, меу
сiлу i уладу, вырашылi адабраць у яго гэты скарб,
закаваць у кайданы песняра разам з яго песняй:
Шаучэнку арыштоуваюць i ссылаюць у салдаты на
дзесяць гадоу у Орскую крэпасць у Арэнбургу. Яшчэ
адзiн шлях, "катаржны, нялегкi, вытаптаны горам",
прайшоу паэт да месца сваей ссылкi. Там яму было
строга забаронена пiсаць i маляваць. Вярнууся ён
адтуль хворы, знясiлены, але не выракся песнi пра
Украiну-мацi. Песня яго стала неад'емнай часткай
духоунага жыцця Украiны, бясцэнным скарбам
народа.
Першы i заключны раздзелы
пераклiкаюцца: тут Купала славiць новую, вольную,
Савецкую Украiну, у якой шануюць i паважаюць песню
Тараса Шаучэнкi, што у цяжкiя часы прарочыла лепшы,
шчаслiвейшы лес сваей бацькаушчыне.
Шчырую любоу да вялiкага сына
Украiны i яго творчасцi, роднасць яго i сваей песнi
Купала падкрэслiвае у "Тарасавай доле"
выкарыстаннем прыемау i прынцыпау, уласцiвых
стылю i паэтыцы Шаучэнкi. Асаблiва адчуваецца гэта
у заключным раздзеле, напiсаным у стылi
Шаучэнкавага "Заповiта".
№ 2.
Паэма прысвечана 125-годдзю з дня
нараджэння Тараса Шаучэнкi. Янка Купала цiкавiуся
творчасцю Шаучэнкi, перакладау яго творы на бел.
мову. Лес бел. i укр. народау аднолькавы. Янка
Купала дамагауся сцiпласцю паэмы стварыць
цэласны малюнак жыцця Тараса Шаучэнкi.
“Тарасова доля” -- паэма лiра-эпiчная.
Старонкi бiяграфii Ш. служаць аутару падставай для
роздуму, для выказвання сваiх запаведных думаК.Купала
дамагауся сцiласцi паэмы. Многа пакут перажыу Ш. у
арэнбургскiм стэпе, адорваны ад роднай зямлi,
сяброу, ад любiмай справы пiсаць вершы, маляваць.
Купала нагадвае пра яго сны, пра яго гатоунасць
маляваць хоць бы уласнай крывню -- перад намi жывы
вобраз салдата. Шаучэнку выкупiлi з прыгоннай
залежнасцi яго сябры, рускiя. Гэты факт дау
падставу Коласу для вялiкага абуджэння, для
выкрыцця жорсткасцi эксплуататарау.
Ад малюнкау мiнулага К. пераходзiць
да сучаснасцi, расказвае як жыве Украiна у сям'i
савецкiх народау. Галоуная думка твора аб тым што
слова Тараса дало вялiкi плен -- яно дапамагло
народу скiнуць ланцугi i зажыць шчаслiва. За гэта
шануе народ свайго сына i любiць яго. Купала
супастауляе жыцце украiнскага Кабзара са сваiм
уласным. Слова Ш. не раз далятала на бел. зямлю.
Адзiн з разделау паэмы К.
прысвячае агульнасцi лесу двух суседнiх народау.
На грунце гэтай агульнасцi расла культура i лiтаратура,
блiзкая i зразумелая беларусам i украiнцам. Вялiкае
уражанне зрабiла на Ш. Беларусь. Ш-ка цiкавiуся бел.
песнямi i пад iх уплывам напiсау некаторыя вершы.
Паэмай "Тарасава доля” К. праспявау натхненую
песню вялiкаму Кабзару, якi "здабыу сабе славу
не з плiты, з слоу, што не крыша нi век, нi тапор.“ |