У драме
паказана разарэнне i збядненне працоунага
беларускага сялянства. Гэты твор аб рэвалюцыйных
iмкненнях беларускага народа аб яго сацыяльных i
нацыянхы спадзяваннях. Тэма "Раскiданага
гнязда” узята з жыцця. У аснову сюжэта п'есы
пакладзены канкрэтны гiстарычны факт, выпадак у
сям'i Луцэвiчау. З аутабiяграфii Янкi Купалы вядома,
што яго продкi доугi час арандавалi зямлю, якая
належыла князю Радзiвiлу. Але па нейкiм прычынам
ён адбiрае гэту зямлю у дзеда.
Падзеi у драме паказаны у 1905г.,
калi народныя масы узнялiся на змаганне за свае
правы i свабоду. У п'есе ставiцца пытанне: дзе шляхi
да свабоды i шчасця, дзе прауда, як выратаваць сям'ю
ад галечы.
Лявон i Марыля шукаюць прауды з
дапамогай закона. Яны прывыклi пакарацца i жывуць
надзеяй на лiтасць, на справядлiвае рашэнне суда.
Лявон – нястомны працаунiк, спагадлiвы бацька. Ён
моцна i самаахвярна любiць сваю зямлю-кармiцельку,
аддае ёй усе сiлы, не можа жыць без яе. Лявон лiчыць
зямлю, на якой працуе, сваей уласнасцю. Яна
належыць яму па праву спадчыны, перайшла ад
дзядоу i бацькоу. Лявон лiчыць, што царсi суд
узаконiць яго права на зямлю, якую хоча адабраць
панiч, але дарэмна: суд i закон на баку памешчыка. У
Лявона страчана апошняя надзея на справядлiвасць.
Даведзены да роспачы i адчаю, Лявон канчае жыцце
прыгубствам. Самагубства Лявона -- пратэст
супраць несправядлiвасцi, але пратэст чалавека
знясiленага жыццем, не здольнага больш супрацiуляцца
эксплуататарам. Трагедыя Лявона у тым што ён не
бачыць i не ведае сапраудных шляхоу за волю i
землю. Толькi перад смерцю ён пачынае разумець,
што праз суд нельга дабiцца прауды.
Жонка Лявона Марыля неяк
нагадвае свайго мужа, але адрознiваецца вынослiвасцю,
жыцце-устойлiвасцю, гэта мацi-пакутнiца. Шмат гора
бачыла Марыля i мала радасцi. Непасiльная праца,
беднасць, надарвалi яе сiлы, цяжкая хвароба
прыкавала да ложка, але яна мужна пераносiць усе
нягоды жыцця. Набожная жанчына бачыць свае гора i
тламачыць гэта "божай карай". Негледзячы на
усе гэта яна захавала душэуную мяккасць i спагадлiвасць,
моцна любiць сваiх дзяцей. Яна хоча выхаваць iх i
выратаваць ад смерцi. Мацi у адчаi, што трэба разам
з дзецьмi iсцi на бадзянне па свеце. На вечныя мукi i
здзекi. Яна сабе i дзецям шые жабрацкiя торбы. У
характары жанчыны шмат цярпiвасцi i пакорлiвасцi.
Мацi хоча прымiрыць Сымона з панiчам, угаворвае
яго iсцi у панскi двор на службу. Але сын разумее
свае жыцце па-iншаму. Ён лiчыць, што прымiрэнне з
панiчам было б здрадай, адступнасцю, прынiжэннем
чалавечай годнасцi. Вось чаму ён асуджае сястру
Зоську за сувязь з панiчом.
Купала паказвае, як пад уплывам
усяго перажытага: смерць бацькi, ганьба сястры,
страта зямлi, разбурэнне гаспадаркi, размова з
незнаемым, Сымон духоуна аднауляецца, расце яго
сядомасць, змяняюцца погляды на жыцце. Цяпер ён
разумее, што царскi закон не можа абаранiць iнтарэсау
працоунага чалавека, "трэба ваяваць розумам, а
не тапаром” i гютаму ён вучыць другiх. Сымон
знаходзiць сваю сапраудную мэту у жыццi – уступае
на рэвалюцыйны шлях барацьбы. Стаць на гэты шлях
яму дапамагае незнаемы. Разам з iм Сымон iдзе на
"вялiкi сход па бацькаушчыну” змагацца за
агульныя iнтарэсы |